Барыс Еўдакімавіч Шчарбіна

Барыс Еўдакімавіч Шчарбіна (5 кастрычніка 1919, Дэбальцэвэ — 22 жніўня 1990, Масква) — савецкі палітычны дзеяч. Член ВКП(б) з 1939 года. Узначальваў камісіі па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і землятрасення ў Арменіі.

Барыс Еўдакімавіч Шчарбіна
Нараджэнне 5 кастрычніка 1919
Дэбальцэвэ
Смерць 22 жніўня 1990
Масква
Месца пахавання
Партыя Камуністычная партыя Савецкага Саюза
Член у
Адукацыя Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту
Прафесія інжынер
Дзейнасць палітык, ліквідатар наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся на станцыі Дэбальцэвэ Кацярынаслаўскай губерні 5 кастрычніка 1919 года. У 1937 годзе паступіў у Харкаўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. Аднак у 1940 годзе быў прызваны ў РСЧА, удзельнічаў у савецка-фінскай вайне. Вучобу ў інстытуце скончыў у 1942 годзе.[1]

Пасля заканчэння інстытута ў 1942 годзе быў прызначаны на пасаду сакратара Харкаўскага абласнога камітэта ЛКСМ Украіны. У гэтым жа годзе пераведзены на працу ў ЦК УЛКСМ. У 1943 годзе вярнуўся ў Харкаўскі абкам ЛКСМ Украіны.

З 1948 года на партыйнай працы. З 1948 па 1951 год знаходзіцца на пасадзе другога сакратара Арджанікідзаўскага раённага камітэта горада Харкава. З 1951 па 1961 — на працы ў Іркуцкам абкаме. З 1961 па 1973 — працуе ў Цюменскім абкаме КПСС. У 1973 годзе прызначаны на пасаду міністра будаўніцтва прадпрыемстваў нафтавай і газавай прамысловасці СССР. Гэту пасаду займаў да 1984 года. У 1976 годзе быў абраны членам ЦК КПСС.

У 1984 годзе стаў намеснікам Старшыні Савета Міністраў СССР. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС быў прызначаны старшынёй Камісіі Савета Міністраў СССР па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. У 1988 годзе быў прызначаны старшынёй Камісіі Савета Міністраў СССР па ліквідацыі наступстваў землятрусу ў Арменіі.

З ліпеня 1989 года — на пенсіі. Памёр 22 жніўня 1990 года ў Маскве.

У кінематографе правіць

Зноскі

Спасылкі правіць