Барыс Карлаф (англ.: Boris Karloff, сапраўднае імя — Уільям Генры Прат (англ.: William Henry Pratt); 23 лістапада 1887, Лондан — 2 лютага 1969, Мідхерст, Заходні Сусекс) — амерыканскі характарны акцёр брытанскага паходжання, больш за ўсё вядомы па ролях у фільмах 1930-50-х гадоў. Агулам у перыяд з 1919 па 1969 год Карлаф сыграў у больш чым 170 фільмах, а таксама ў шматлікіх тэлесерыялах, уключаючы выкананне галоўнай ролі апавядальніка ў тэлесерыяле-анталогіі «Трылер» (1960—1962).

Барыс Карлаф
англ.: William Henry Pratt[1]
Дата нараджэння 23 лістапада 1887(1887-11-23)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 лютага 1969(1969-02-02)[2][3][…] (81 год)
Месца смерці
Грамадзянства
Бацька Edward John Pratt[d][5]
Маці Eliza Sarah Millard[d][5]
Жонка невядома, невядома, невядома, невядома, невядома і Evelyn Hope[d][6]
Адукацыя
Прафесія кінаакцёр, тэатральны акцёр, акцёр
Узнагароды
IMDb ID 0000472
karloff.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Пачаўшы акцёрскую кар’еру ў 1919 годзе з эпізадычных роляў, у 1920-х гадах Карлаф перабраўся ў Галівуд, дзе прарыў для яго наступіў пасля выхаду фільма «Франкенштэйн» (1931), у якім ён адыграў ролю Пачвары. З таго часу за акцёрам замацавалася амплуа злыдня. Самымі значнымі фільмамі ў кар’еры Карлафа таксама з’яўляюцца «Нявеста Франкенштэйна» (1935) і «Мумія» (1932). За сваю акцёрскую кар’еру Карлаф сыграў мноства роляў у кіно і на тэлебачанні, у тэатры і на радыё, а таксама ўдзельнічаў у запісе дзіцячых пласцінак. Крытыкі называлі акцёра Karloff the Uncanny (Карлаф Жудасны) і The Master of Horror (Майстар Жаху).

За ўклад у развіццё кінематаграфіі і тэлебачання Барыс Карлаф быў узнагароджаны двума зоркамі на галівудскай «Алеі славы».

Зноскі

  1. (unspecified title) Праверана 15 верасня 2019.
  2. а б Boris Karloff // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Boris Karloff // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. а б Pas L. v. Genealogics — 2003.
  6. Internet Movie Database — 1990. Праверана 25 верасня 2021.