Барыс Мікалаевіч Суроўцаў

Барыс Мікалаевіч Суроўцаў (19.04.1902, Кіраўская вобласць — 27.04.1944, Гомельская вобласць) — камандзір аддзялення 99-га асобнага сапёрнага батальёна 69-й Чырванасцяжнай Сеўскай стралковай дывізіі 65-й арміі Цэнтральнага фронту, старшы сяржант. Герой Савецкага Саюза.

Барыс Мікалаевіч Суроўцаў
Борис Николаевич Суровцев
Дата нараджэння 6 (19) красавіка 1902
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1944(1944-04-27) (42 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Прыналежнасць  СССР
Гады службы 19241927, 19411944
Званне
Старшы сяржант
Старшы сяржант
Бітвы/войны Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн Леніна Ордэн Чырвонай Зоркі

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 6 красавіка 1902 года ў горадзе Малмыж (цяпер Кіраўскай вобласці), у сям’і служачага. Скончыў 10 класаў. Вучыўся ў Кіраўскім педагагічным інстытуце. Працаваў сакратаром Малмыжскага раённага камітэта камсамола, настаўнікам. З 1935 года жыў ва ўзбекскім горадзе Самарканд, дзе працаваў загадчыкам вучэбнай часткай школы № 45.

У Чырвонай Арміі ў 1924—1927 гадах і са снежня 1941 года, закліканы Самаркандскім райваенкаматам Узбекскай ССР. У дзеючай арміі з красавіка 1942 года.

Камандзір аддзялення 99-га асобнага сапёрнага батальёна кандыдат у члены ВКП(б) старшы сяржант Барыс Суроўцаў пры фарсіраванні ракі Дняпро у раёне пасёлка гарадскога тыпу Радуль Рыпкынскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны 15 кастрычніка 1943 года пераправіў на лодцы на правы бераг Дняпра стралковую роту. Пасля чаго ўдзельнічаў у знішчэнні варожага дзота.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм старэйшаму сяржанту Суроцаву Барысу Мікалаевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка».

Камандзір узвода старшына Суроўцаў Б. Н. загінуў у баі 27 красавіка 1944 года. Пахаваны ў горадзе Калінкавічы Гомельскай вобласці Беларусі.

Узнагароджаны ордэнамі Леніна і Чырвонай Зоркі.

Імем Героя названы школа № 45 у Самаркандзе, вуліца ў горадзе Малмыж, цеплаход. На доме, дзе нарадзіўся і жыў будучы Герой, а таксама на будынку Кіраўскага педагагічнага інстытута устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Літаратура правіць

  • Герои Советского Саюза — кировчане. Выпуск 2. Киров, 1978.
  • Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1988. — Т. 2 /Любов — Ящук/. — 863 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00536-2.
  • Казакова А. С. Ими гордится Родина. Ташкент, 1961.
  • Салахутдинов Ф., Асанаў. М., Иосько. М. Звёзды Самарканда. Ташкент, 1968.

Спасылкі правіць

Борис Николаевич Суровцев на сайце «Героі краіны»