Бацэвіцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Бацэ́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бацэвічы.

Бацэвіцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Клічаўскі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Бацэвічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019) 1 460
Часавы пояс UTC+03:00
Тэлефонны код +375 2236
Код аўтам. нумароў 6
Афіцыйны сайт

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Клічаўскага раёна Бабруйскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клічаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Магілёўскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Бабруйскай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Магілёўскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Запольскага і Усохскага сельсаветаў, у склад Любоніцкага сельсавета Кіраўскага раёна перададзена вёска Ігнацоўка[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Кіраўскага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Клічаўскага раёна. 23 снежня 2021 года скасаваны хутар Сотнае[2].

Насельніцтва правіць

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1791 чалавек[3], з іх 94,6 % — беларусы, 4,2 % — рускія, 0,7 % — украінцы[4]; паводле перапісу 2019 года — 1460 чалавек[5].

Склад правіць

У склад сельсавета ўваходзяць 20 населеных пунктаў (2009 г., 2019 г.):

Назва Статус Плошча[6], га 2007 2009 2019
Асавы вёска 38,28 26 22 6
Бацэвічы аграгарадок 227,28 788 730 643
Бярозаўка вёска 21,66 20 20 16
Ворліна вёска 44,08 93 74 48
Вялікая Старына вёска 11,42 13 9 7
Дуброва вёска 29,28 48 32 12
Заполле аграгарадок 136,9 559 527 509
Красны Бераг вёска 1,81 3 2
Любічы вёска 25,47 24 18 9
Люціна вёска 27,24 37 22 8
Малая Вольса вёска 50,32 84 66 39
Міхалоўка вёска 5,69 9 7 7
Новы Спор вёска 13,81 9 6
Пабеда вёска 21,32 6 6 5
Пад’яблынька вёска 6,01 3 2
Стары Спор вёска 6,19 3 7 1
Усохі вёска 107,36 240 204 133
Чырвоная Ніва вёска 13,36 10 11 2
Юзафін вёска 24,86 28 23 12
Якімава Ляда вёска 2,73 7 5 1

Скасаваныя населеныя пункты на тэрыторыі сельсавета:

  • Сотнае — хутар.

Вядомыя асобы правіць

  • Іван Вітальевіч Гушчын (1934—1938) — доктар юрыдычных навук (1988), прафесар, нарадзіўся ў вёсцы Стары Спор.
  • Аркадзь Антонавіч Смоліч (1891—1938) — дзеяч беларускага нацыянальна-дзяржаўнага адраджэння, вучоны ў галіне эканомікі, сельскай гаспадаркі, картаграфіі, геаграфіі, прафесар (1927), нарадзіўся ў вёсцы Бацэвічы.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с.: іл. ISBN 985-11-0061-7 (Т.2). С. 362—363.
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.6. Кн.2. Магілёўская вобласць / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя П. Броўкі, 2009. –592 с.: іл. ISBN 978-985-11-0440-2.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1993. — 494 с., [8] к.: іл. ISBN 5-85700-074-2. С. 335—336.