Беатрыс Баварская

Беатрыс Баварская (шведск.: Beatrix av Bayern, 1344 — 25 снежня 1359) — каралева-кансорт Швецыі, жонка Эрыка XII, які кіраваў сумесна са сваім бацькам Магнусам II.

Беатрыс Баварская
Каралева-кансорт Швецыі
17 кастрычніка 1356 — 20 чэрвеня 1359
Нараджэнне 1344[1]
Смерць 25 снежня 1359[2][1]
Месца пахавання
Род Вітэльсбахі
Бацька Людовік IV[3]
Маці Маргарыта II д’Авен
Муж Эрык XII і Эрык XII[4]
Дзейнасць каралева
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Беатрыс была дачкой Людовіка IV, караля Германіі і імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі, і Маргарыты Галандскай. У 1356 годзе яна выйшла замуж за Эрыка, які стаў са-манархам пасля паўстання супраць яго бацькі, Магнуса Эрыксана. Такім чынам Беатрыс была каралевай сумесна са сваёй свякрухай Бланкай Намюрскай на працягу трох гадоў.

Беатрыс і Эрык памерлі ў 1359 годзе. Па чутках, іх атруціла маці Эрыка, каралева Бланка. Аднак цяпер лічыцца, што яе муж памёр ад чумы, як і Беатрыс пасля нараджэння мёртванароджанага сына. Некаторыя гісторыкі лічаць, што яна і яе сын былі пахаваныя ў дамініканскім манастыры ў Стакгольме.

 
Мемарыяльны камень да пахаванняў у манастыры чорных манахаў Стакгольма.

Зноскі

  1. а б Pas L. v. Beatrix von Bayern // Genealogics — 2003. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Beatrix — 1917.
  3. Lundy D. R. The Peerage
  4. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Літаратура правіць

  • Åke Ohlmarks: Alla Sveriges drottningar