Беджы Каід Эс-Себсі

туніскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адвакат, прэм’ер-міністр Туніскай Рэспублікі

Беджы Каід Эс-Себсі (Беджы Каід Эсебсі, Беджы Каід-Эсебсі, Беджы Каід эль-Себсі, Беджы Каід Себсі, араб. الباجي قائد السبسي‎‎, фр.: Béji Caïd Essebsi; 26 лістапада 1926, Сідзі-Бу-Саід, Туніс — 25 ліпеня 2019) — туніскі дзяржаўны і палітычны дзеяч, адвакат, прэм’ер-міністр Туніскай Рэспублікі ў 2011 г., Прэзідэнт Туніскай Рэспублікі (2014—2019).

Беджы Каід Эс-Себсі
араб. الباجي قائد السبسي‎‎
фр.: Béji Caïd Essebsi
Сцяг10-ы Прэм'ер-міністр Туніскай Рэспублікі
з 27 лютага 2011
Прэзідэнт Фуад Мебаза (час. в. а.)
Папярэднік Махамед Ганушы
Сцяг Міністр унутраных спраў Туніскай Рэспублікі
5 ліпеня 1965 — 8 верасня 1969
Прэзідэнт Хабіб Бургіба
Папярэднік Таеб Мехіры
Пераемнік Хедзі Хефаша
Сцяг Міністр абароны Туніскай Рэспублікі
7 лістапада 1969 — 12 чэрвеня 1970
Кіраўнік урада Бахі Ладхам
Папярэднік Махамед Мзалі
Пераемнік Хасіб Бен Амар
Сцяг9-ы Міністр замежных спраў Туніскай Рэспублікі
15 красавіка 1981 — 15 верасня 1986
Кіраўнік урада Махамед Мзалі (1980-86), Рашыд Сфар (1986-87)
Папярэднік Хасен Бельходжа
Пераемнік Рашыд Сфар (час. в. а. міністра на пасадзе прэм'ер-міністра)
Сцяг4-ы Старшыня Палаты Прадстаўнікоў Туніскай Рэспублікі
1990 — 1991
Папярэднік Слахэдзін Балі
Пераемнік Хабіб Буларэс
Нараджэнне 29 лістапада 1926(1926-11-29)[1][2][…]
Смерць 25 ліпеня 2019(2019-07-25)[1][2][…] (92 гады)
Месца пахавання
Жонка Chadlia Caid Essebsi[d]
Дзеці 2 сына і 2 дачкі
Нацыянальнасць араб (тунісец)
Веравызнанне Іслам суніцкага толку
Партыя Дэмакратычнае канстытуцыйнае аб'яднанне (да 2011)
Адукацыя
Дзейнасць палітык, адвакат, дыпламат
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У розныя гады займаў розныя міністэрскія, дыпламатычныя і іншыя дзяржаўныя пасады. Падчас другой Язмінавай рэвалюцыі ў выніку хваляванняў 27 лютага 2011 года прэм’ер-міністр краіны Махамед Ганушы сыходзіць у адстаўку, і новым прэм’ер-міністрам прызначаецца Беджы Каід Эс-Себсі, на гэтай пасадзе ён заставаўся да канца года.

Беджы Каід Эс-Себсі быў абраны Прэзідэнтам Туніса 21 снежня 2014 года. Ён быў самым старым кіраўніком у свеце[4].

Зноскі