Белабалоцкі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Рэчыцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Белабало́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2011 г. вёска) Белае Балота.

Белабалоцкі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Рэчыцкі раён
Уключае 10 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Белае Балота
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2009) 672
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Чарнянскі сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Чорнае. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Рэчыцкага раёна Гомельскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Рэчыцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. 2 красавіка 1959 года да сельсавета далучана частка скасаванага Капанскага сельсавета з вёскай Белае Балота (саўгас «Рэчыца»)[1]. 5 верасня 1963 года ў склад сельсавета з Івольскага сельсавета Буда-Кашалёўскага раёна перададзены 4 населеныя пункты (Пераход, Рэпішча, Стоўпня I і Стоўпня II)[2]. 6 кастрычніка 1983 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Белае Балота, сельсавет перайменаваны ў Белабалоцкі[3]. 12 жніўня 2011 года скасавана вёска Пераход[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 672 чалавекі[5], з іх 94,9 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,6 % — украінцы, 0,4 % — малдаване[6].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 5.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 5 верасня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 6 кастрычніка 1983 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 32 (1766).
  4. Решение Речицкого районного Совета депутатов от 12 августа 2011 г. № 76 Об упразднении сельских населенных пунктов Речицкого района Архівавана 15 снежня 2017.
  5. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года Архівавана 11 кастрычніка 2020. (руск.)
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.