Белае (возера, Бярозаўскі раён)

Бе́лае возера — возера ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Ясельда за 14 км на паўднёвы ўсход ад горада Бяроза каля горада Белаазёрск.

Белае возера
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 143,6 м
Даўжыня 3,2 км
Шырыня 2 км
Плошча 5,06 км²
Найбольшая глыбіня 4,9 м
Басейн
Плошча вадазбору 43 км²
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Белае возера (Беларусь)
Белае возера
Белае возера
Белае возера (Брэсцкая вобласць)
Белае возера
Белае возера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 5,06 км², даўжыня 3,2 км, найбольшая шырыня 2 км. Найбольшая глыбіня дасягае 4,9 м.
Катлавіна Белага возера круглаватая. Схілы катлавіны спадзістыя, берагі забалочаныя. Дно возера плоскае і глеістае. Уздоўж берагоў расце чарот, трыснёг, рдзесты.
У возера ўпадаюць 4 каналы і выцякае канал у Ясельду.

Возера выкарыстоўваецца ў якасці крыніцы тэхнічнага водазабеспячэння і ахаладжальніка Бярозаўскай ДРЭС.

Літаратура правіць

  • Белае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 384. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Белорусская ССР: краткая энциклопедия. В 5 т. Т. 2 / ред. колл.: П. У. Бровка и др. — Мн.: Гл. ред. Белорус. Сов. Энциклопедии, 1979. — Т. 2. — 768 с. — 50 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць