Белае (возера, Лунінецкі раён)

Бе́лае — возера ў Лунінецкім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Прыпяць у межах біялагічнага заказніка «Лунінецкі». Знаходзіцца за 17 км у напрамку на паўночны захад ад горада Лунінец, за 7,5 км на захад ад аграгарадка Бастынь.

Белае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 144,5 м
Даўжыня 0,6 км
Шырыня 0,4 км
Плошча 0,22 км²
Даўжыня берагавой лініі 1,8 км
Найбольшая глыбіня 5 м
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Брэсцкая вобласць)
Белае
Белае
Map

Плошча паверхні возера 0,22 км², даўжыня 0,6 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня дасягае 5 м. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км
Схілы катлавіны возера пясчаныя, параслі хваёвым лесам. Берагі вышынёй да 2 метраў.

У возеры растуць рэдкія расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь — палушнік азёрны і лабелія Дортмана.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.

Спасылкі правіць