Белае (возера, басейн Дахнаркі)

Бе́лаевозера ў Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дахнарка за 5 км на поўнач ад горада Полацк.

Белае
Морфаметрыя
Даўжыня 1,42 км
Шырыня 1,18 км
Плошча 1,09 км²
Аб’ём 0,00247 км³
Даўжыня берагавой лініі 5,1 км
Найбольшая глыбіня 3,1 м
Сярэдняя глыбіня 2,2 м
Гідралогія
Салёнасць да 0,1 ‰
Празрыстасць 0,8 м
Басейн
Плошча вадазбору 34,7 км²
Упадаюць канал Рабінаўка, рака Дахнарка
Выцякаюць рака Дахнарка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Белае (Беларусь)
Белае
Белае
Белае (Віцебская вобласць)
Белае
Белае
Map

Плошча паверхні возера 1,09 км². Даўжыня 1,42 км, найбольшая шырыня 1,18 км. Глыбіня возера дасягае 3,1 м. Плошча вадазбору 34,7 км².
Катлавіна Белага возера рэшткавага тыпу, круглаватая. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя. Берагавая лінія даўжынёй 5,1 км утварае некалькі заліваў і мысоў. Берагі возера сплавінныя, на поўначы высокія и абразійныя. Пойма шырынёй ад 50—150 метраў да 1 км, забалочаная і тарфяністая. Дно плоскае. Мелкаводдзе пясчанае. Возера эўтрофнае, зарастае да глыбіні 2 м. прыбрэжная расліннасць займае палосу шырынёй 30—180 м.

У возера ўпадае канал Рабінаўка, працякае рака Дахнарка, злучаючая Белае з азёрамі Чорнае і Дахнарскае. Каля возера вёскі Гендыкі, Булаўкі.

У возеры водзяцца шчупак, лінь, карась, сазан, лешч і іншыя віды рыб.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.1 / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1983. — Т. 1. — С. 265. — 575 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
  • Республика беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз.

Спасылкі правіць