Белалобая гусь (Anser albifrons) — птушка з роду гусей сямейства качыных.

Белалобая гусь
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Anser albifrons (Scopoli, 1769)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  175020
NCBI  50365
EOL  1048438
FW  335665

Апісанне правіць

Белалобая гусь блізкая па знешнім выглядзе да шэрай гусі, але крыху драбнейшая. Яна мае бурую афарбоўку цела, жывот бялёсы з чорнымі плямамі, некаторыя пёры ў крылах таксама белыя. Дзюба ружовая. У аснове дзюбы белая пляма, за якое від і атрымаў назву. Маладыя асобіны белай плямы на ілбе і плям на жываце не маюць. Маса белолобай гусі вагаецца ад 2 да 3,2 кг. Даўжыня цела 62—78 см, размах крылаў 125—165 см. Самка меншая за самца.

Распаўсюджанне правіць

Белалобая гусь гняздуецца ў тундры Еўразіі, Грэнландыі і Паўночнай Амерыкі. Гусі з Еўропы зімуюць ля Міжземнага, Чорнага і Каспійскага мораў. Ляціць таксама ў Сярэднюю Азію, Індыю, Кітай, Карэю і Японію.

Насяляе кантынентальныя вадаёмы сярод кусцікавай тундры; у паслягнездавы перыяд: марскія ўзбярэжжы, а таксама стэпы і сельскагаспадарчыя палі паблізу вялікіх вадаёмаў.

Асаблівасці біялогіі правіць

Гняздо звычайна сярод травяністай расліннасці, няроўнасцей тэрыторыі, неакуратна высланае сухой расліннасцю і пухам.

Яйкі (4-6) часта амаль эліптычныя, белыя з жаўтаватым або шэрым адценнем. Памеры: 81 × 54 мм

Падвіды правіць

Адрозніваюцца 2 падвіды:

Літаратура правіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000. — 540 с.: іл. ISBN 83-01-13187-X