Белаліпскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Сенненскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Белалі́пскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Белая Ліпа.

Белаліпскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Белая Ліпа
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 30 сакавіка 1992
Код аўтам. нумароў 2

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Машчонскі сельсавет у складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Машчоны. 12 кастрычніка 1929 года ўзбуйнены за кошт далучэння тэрыторыі скасаванага Падворыцкага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР. 20 жніўня 1933 года з часткі сельсавета зноў утвораны Падворыцкі сельсавет. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года ў склад Ходцаўскага сельсавета перададзены 10 населеных пунктаў (Асінаўка, Беляі, Бесцвіна, Дубкі, Жарцы, Закратунне, Запруддзе, Латыгава, Рубежніца і Савушы), у склад сельсавета з Гарывецкага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Капланы, Лугінавічы, Малішы, Падворыца і Пераброды)[1]. 7 чэрвеня 1968 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Белая Ліпа, сельсавет перайменаваны ў Белаліпскі[2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Белаліпскага сельсавета 23 населеныя пункты[3]. 30 сакавіка 1992 года Белаліпскі сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Запруддзеўскага і Ходцаўскага сельсаветаў.

Крыніцы правіць

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 7 чэрвеня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 20 (1214).
  3. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 60. — 248 с. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.