Беларускае геаграфічнае таварыства

Беларускае геаграфічнае таварыства — самастойная навуковая грамадская арганізацыя Рэспублікі Беларусь, якая аб'ядноўвае на добраахвотных умовах грамадзян на падставе агульнасці інтарэсаў у вобласці геаграфіі, краязнаўства і іншых памежных навук. Дзейнічае на аснове самакіравання, законнасці, галоснасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, Законам Рэспублікі Беларусь "Аб грамадскіх аб'яднаннях", іншымі заканадаўчмі актамі Рэспублікі Беларусь і ўласным Статутам. Заснавана ў 1954 г. акадэмікам АН БССР І.С. Лупіновічам.

Беларускае геаграфічнае таварыства
Дата заснавання 19 сакавіка 1954
Кіраўнік Аляксей Яўгенавіч Яротаў[d]
Сайт bgo.by

Гісторыя правіць

Геаграфічнае таварыства на Беларусі вядзе сваю гісторыю ад Рускага геаграфічнага таварыства, створанага 18 жніўня 1845 г. У 1867 г. быў створаны Паўночна-Заходні аддзел Рускага геаграфічнага таварыства з цэнтрам у горадзе Вільня. Тэрытарыяльна аддзел уключаў Беларусь. Гэта быў адзін з першых аддзелаў ІРГТ (пасля Сібірскага ў г. Іркуцку і Каўказскага ў Тыфлісе). Паўночна-Заходні аддзел праіснаваў да 1876 г. У 1910 г. аддзел аднавіў сваю работу. Аднак яна была перапынена сусветнай вайной. Існаваў друкаваны орган «Записки Северо-Западного отдела Имперского Русского географического общества» пад рэдакцыяй беларускага гісторыка Дз. І. Даўгялы. У 19101914 гг. выйшлі чатыры кніжкі запісак.

У 1954 г. на паседжанні Навуковай рады Геаграфічнага Таварыства СССР была прынятая пастанова аб адкрыцці Геаграфічнага таварыства Беларускай ССР — філіяла Геаграфічнага таварыства СССР. Адначасова вырашаліся і пытанні, падкрэсліваючыя самастойнасць утворанага Геаграфічнага таварыства Беларускай ССР. Такім чынам, фактычна днём нараджэння Беларускага геаграфічнага таварыства з’яўляецца 19 сакавіка 1954 г. Навуковая рада ГТ СССР пачала перадаваць часткова свае паўнамоцтвы Арганізацыйнаму камітэту Геаграфічнага таварыства БССР.

Сярод першых правадзейных членаў ГТ СССР ад Беларусі былі географы, якія потым сталі знакамітымі вучонымі і зрабілі вялікі ўнёсак у развіццё беларускай геаграфічнай навукі Ф. С. Марцінкевіч, В. А. Дзяменцьеў, М. Е. Рагозін, М. Т. Раманоўскі, Л. М. Вазнячук, А. Х. Шкляр, В. П. Якушка і інш. Узначаліў таварыства акадэмік АН БССР Іван Сцяпанавіч Лупіновіч.

Асноўныя кірункі працы правіць

  • Каардынацыя работ беларускіх географаў;
  • арганізацыя сумесных даследаванняў з прадстаўнікамі памежных навуковых кірункаў (гісторыкамі, батанікамі, геолагамі, эканамістамі і г.д.)
  • прапаганда геаграфічных ведаў;
  • усталяванне і падтрымка кантактаў з геаграфічнымі арганізацыямі блізкага і далёкага замежжа;
  • развіцце школьнай геаграфіі.

Рэгіянальная структура правіць

У пачатку 1959 г. Радай ГТ быў зацверджаны Магілёўскі аддзел — першы абласны аддзел у гісторыі ГТ. Зараз аддзелы БГТ існуюць ва ўсіх абласцях краіны. Найбуйнейшы па колькасці на 2004 год — Гомельскі абласны аддзел.

З'езды Беларускага геаграфічнага таварыства правіць

Кіраўнікі правіць

Крыніцы правіць