Беларуская праваслаўная царква

Беларуская праваслаўная царква, другая афіцыйная назва Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату — кананічнае царкоўна-адміністрацыйнае аб’яднанне праваслаўных епархій у межах Беларусі.

Беларуская праваслаўная царква

Асноўная інфармацыя
Аўтаномія 11 кастрычніка 1989
Прызнанне аўтаноміі прызнана ўсімі памеснымі праваслаўнымі цэрквамі
Прадстаяцель у наш час мітрапаліт Веніямін (Тупека)
(з 25 жніўня 2020)
Цэнтр Мінск
Рэзідэнцыя Прадстаяцеля Мінск
Юрысдыкцыя (тэрыторыя) Беларусь
Царква-маці Маскоўскі Патрыярхат
Мова набажэнстваў царкоўнаславянская, беларуская
Каляндар юліянскі
Колькасць
Епіскапаў 17 (з іх 1 вікарый, 2 на спачыне) (2020)
Епархій 15 (2019)[1]
Навучальных устаноў 3 духоўныя вучылішчы, 2 семінарыі, акадэмія, інстытут тэалогіі (2019)[1]
Манастыроў 35 (2019)[1]
Прыходаў 1612 (2015)[2]
Святароў 1676 (2019)[1]
Вернікаў 81% вернікаў назвалі сябе праваслаўнымі (або 75.7% насельніцтва Беларусі) (2019)[1]
Сайт http://church.by/by/

Дзейнасць правіць

Паводле 9-га артыкула Статута, Беларуская праваслаўная царква ажыццяўляе:

Кіраванне правіць

  • Сінод (грэч. Σύνοδος — сход). Паводле 14-га артыкула Статута БПЦ, «складаецца з архірэяў (грэч. ἀρχι- + ἱερεύς — старэйшы жрэц), якія кіруюць праваслаўнымі епархіямі, размешчанымі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь». Згодна з 17-м артыкулам, зацвярджае статуты БПЦ, епархій і стаўрапігіяльных манастыроў. Выбірае епархіяльных архірэяў і стварае падпарадкаваныя ўстановы, у тым ліку прадпрыемствы. Зацвярджае «Уставу на царкоўны суд БПЦ». Прызначае рэктараў духоўных вучылішчаў і ігуменаў манастыроў. Прызначае склад Рэвізійнай камісіі[3]. Згодна з 12-м пунктам XII артыкула «Экзархаты» Статута Рускай праваслаўнай царквы (РПЦ), «Епархіяльныя і вікарныя архірэі Экзархату абіраюцца і прызначаюцца Святым Сінодам (РПЦ) на прапанову Сінода Экзархату».
  • Экзарх (грэч. ἔξαρχος — намеснік). Паводле Статута БПЦ, з’яўляецца архімандрытам Жыровіцкага манастыра Успення Багародзіцы (Слонімскі раён, Гродзенская вобласць). Склікае Сінод і зацвярджае прысуджэнне царкоўных навуковых ступеняў і званняў[3]. Згодна з 9-м пунктам XII артыкула «Экзархаты» Статута РПЦ, «Экзарх абіраецца Святым Сінодам (РПЦ) і прызначаецца патрыяршым Указам».

На 2015 г. пры Сінодзе дзейнічала 17 аддзелаў і камісій:

  • Кіраўніцтва справамі Мінскай экзархіі, Царкоўны суд, Выдавецкі савет;
  • 10 аддзелаў: 1) узаемін царквы і грамадства, 2) інфармацыйны, 3) манастыроў і манаства, 4) справаў моладзі, 5) рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі, 6) царкоўнай дабрачыннасці і грамадскага служэння, 7) паломніцкі, 8) узаемін з казацтвам, 9) узаемін з Узброенымі сіламі і іншымі вайсковымі фармаваннямі Рэспублікі Беларусь, 10) турэмнага служэння;
  • 4 камісіі: 1) кананізавання святых, 2) рэвізійная, 3) узнагарод, 4) пытанняў сям’і, абароны мацярынства і дзяцінства[4].

Гісторыя правіць

Гісторыя беларускай царквы пачынаецца з заснавання ў 992 годзе Полацкай епархіі. Да XIII ст. Беларуская праваслаўная царква складалася з 2 епархій --Полацкай і Тураўскай (1005), якія ўваходзілі ў Кіеўскую мітраполію. У сувязі з раздзяленнем Кіеўскай мітраполіі на праваслаўную царкву ў межах Вялікага Княства Маскоўскага і праваслаўную царкву Вялікага Княства Літоўскага (Літоўскую мітраполію з 1316 года) Полацкая, а з 1347 года і Тураўская епархіі ўвайшлі ў склад Літоўскай мітраполіі. У 1459 годзе адбылося канчатковае аддзяленне Кіеўскай (Літоўска-Навагрудскай) мітраполіі ад Маскоўскай. У сярэдзіне XVI ст. у склад Літоўска-Навагрудскай мітраполіі (цэнтр у Навагрудку, потым у Вільні) уваходзіла 10 епархій:

Вядомыя літоўска-наваградскія мітрапаліты:

Яны знаходзіліся ў кананічных і малітоўных сувязях з Усяленскім (Канстанцінопальскім) патрыярхам.

Пасля Брэсцкай уніі 1596 г. праваслаўная царква ў ВКЛ як кананічна цэлае перастала існаваць. Зноў заснавана ў 1632 г. у Магілёве. Магілёўская (Беларуская) епархія была адзінай праваслаўнай епархіяй у межах Беларусі да канца XVIII ст. Пасля 2-га падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 г. заснавана Мінская епархія. У 1833 г. адноўлена Полацкая, створаны Віленская (1840 г.) і Гродзенская (1900 г.) епархіі. У Брэсце, Беластоку, Слуцку, Гомелі, Коўне і Дзвінску існавалі кафедры вікарных епіскапаў. Усе епархіі ўваходзілі ў склад Грэка-расійскай царквы і знаходзіліся пад юрысдыкцыяй Свяцейшага кіруючага Усерасійскага Сінода. Да пачатку 1-й паловы сусветнай вайны ў 5 праваслаўных епархіях Беларусі былі 3552 храмы і 35 манастыроў, 3 духоўныя семінарыі. Кожная з епархій мела свае перыядычныя выданні. У Заходняй Беларусі, якая ў 1921 г. адышла да праваслаўнай епархіі (Віленская, Гродзенская і Палеская) былі ў юрысдыкцыі Польскай аўтакефальнай царквы. У БССР у 1922 г. была ўтворана Беларуская праваслаўная мітраполія на чале з мітрапалітам Мелхіседэкам Паеўскім (1920—1927), які меў тытул «мінскі і беларускі». У складзе мітраполіі знаходзіліся Мінская, Бабруйская, Мазырская і Слуцкая епархіі. Аднак рэпрэсіўная палітыка савецкіх улад у адносінах да царквы (арышты, забойствы святароў, масавае закрыццё і руйнаванне храмаў і манастыроў) прыпыніла царкоўнае жыццё. Не існавала ніводная з кананічных беларускіх праваслаўных епархій. У час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі ў 1942 г. адноўлена 6 епархій: Мінская, Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Навагрудская і Смаленская. Беларускую праваслаўную царкву ўзначальваў мітрапаліт мінскі і ўсея Беларусі Панцялеймон (Ражноўскі). У канцы 1941 г. у афіцыйных царкоўных дакументах упершыню была ўжыта назва «Беларуская праваслаўная царква». У час вайны Беларуская праваслаўная царква кананічна не падпарадкоўвалася ніякай іншай царкве. Спробы належным чынам аформіць яе аўтакефалію былі беспаспяховыя. Пасля вайны кіраўніцтва Беларускай праваслаўнай царквы ажыццяўлялася праз Мінска-Беларускую епархію, якая ўваходзіла ў склад Маскоўскага патрыярхата Рускай праваслаўнай царквы. Створаныя раней епархіі не аднаўляліся. Кіруючы мінскі архірэй (насіў тытул «мінскі і беларускі») ажыццяўляў кіраўніцтва непасрэдна. Кіруючыя Мінска-Беларускія архірэі:

 
Паштовая марка «25 гадоў з часу ўтварэння Беларускага Экзархата»

У 1957 годзе Беларуская праваслаўная царква мела 968 храмаў, з якіх 709 былі прыходскімі, 3 манастыры, 1 духоўную семінарыю. У выніку чарговых ганенняў на царкву ў канцы 1950 — пачатку 1960-х г. засталося 369 царкоўных прыходаў і 1 манастыр; духоўная семінарыя была закрыта.

У канцы 1980-х г. пачалося адраджэнне царкоўнага жыцця. Да 1992 года было адноўлена 9 епархій: Полацкая, Магілёўская, Пінская, Брэсцкая, Гомельская, Навагрудская, Гродзенская, Тураўская, Віцебская. У 2004 г. таксама адноўлена Бабруйская епархія. Усе епархіі уваходзяць у Беларускі Экзархат. Усе кіруючыя епіскапы епархій (зараз іх 15) складаюць Сінод, якому належыць вышэйшая заканадаўчая, выканаўчая і судовая ўлада (у межах, якія дазваляе Статут РПЦ і Статут БПЦ).

З часу стварэння Экзарахата ў 1989 г. Сінод узначальвае Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. На пачатак 2012 г. у Беларускай Праваслаўнай Царкве налічвалася 11 епархій, 13 епіскапаў (з іх 2 вікарныя), 1555 прыходаў, 14 мужчынскіх і 20 жаночых манастыроў, 1485 святароў, 166 дыяканаў.

Царкоўныя кадры рыхтуюць Мінская духоўная акадэмія, Мінская духоўная семінарыя, Віцебская духоўная семінарыя, Мінскае духоўнае вучылішча, Слонімскае духоўнае вучылішча, Рэгентскае вучылішча пры МінДС і іншыя адукацыяныя ўстановы. Таксама дзейнічае Інстытут тэалогіі Беларускага дзяржаўнага універсітэта, які рыхтуе тэолагаў і рэлігіяведаў.

Беларускі Экзархат выдае часопісы «Веснік Беларускага экзархата», «Минские епархиальные ведомости», «Праваслаўе ў Беларусі і ў свеце», газеты «Могилёвские епархиальные ведомости», «Преображение», «Царкоўнае слова» і іншыя.

Епіскапат правіць

На 2020 год у Беларускай праваслаўнай царкве служылі 17 архірэяў, з якіх 14 — епархіяльныя епіскапы, 1 — вікарны епіскап, 2 — архірэі на спачыне; 6 архірэяў мелі сан епіскапа, 8 — архіепіскапа, 2 — мітрапаліта. Усе кіруючыя епіскапы, за выключэннем вікарных, з’яўляюцца членамі Сінода Беларускай праваслаўнай царквы[5].

Патрыяршыя Экзархі ўсяе Беларусі правіць

Епархіі правіць

Да часу стварэння Беларускай праваслаўнай царквы ў яе складзе былі 4 епархіі — Мінская, Полацкая, Пінская і Магілёўская. У 1990 годзе адноўлены Брэсцкая і Гомельская епархіі, у 1991 годзе — Навагрудская і Гродзенская, у 1992 годзе — Тураўская і Віцебская. У 2004 годзе ўтворана Бабруйская епархія[2].

У кастрычніку 2014 года са складу Мінскай епархіі былі вылучаны Барысаўская, Маладзечанская і Слуцкая епархіі. Для каардынацыі дзейнасці правячых архірэяў новаствораных епархій была заснавана Мінская мітраполія ў складзе Мінскай, Барысаўскай, Маладзечанскай і Слуцкай епархій. У снежні 2014 года са складу Навагрудскай епархіі была вылучана Лідская епархія[2].

На 2020 год у юрысдыкцыю Беларускай праваслаўнай царквы ўваходзілі 15 епархій і Мінская мітраполія[2]:

Узнагароды правіць

Да ўзнагарод Беларускай праваслаўнай царквы адносяцца ордэны, медалі ордэнаў і Грамата Патрыяршага Экзарха. Імі могуць быць ганараваны архірэі, клірыкі, недухоўныя і свецкія асобы, прадстаўнікі іншых канфесій і рэлігій. Узнагароды ўручаюцца за канкрэтныя дзеянні — будаўніцтва храмаў, працы на ніве пастырскага, асветніцкага, прапаведніцкага служэння, унёсак у захаванне традыцыйных каштоўнасцей у грамадстве. Нагодамі для ўзнагароджання могуць быць асвячэнне храма, значныя падзеі царкоўнага жыцця, круглыя даты хіратоніі, юбілеі[6].

 
Ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага II ступені.

Рашэнне пра ўзнагароджанне прымае Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі. Уручэннем узнагарод і праверкай дакументаў на прадмет адпаведнасці крытэрыям займаецца Камісія па ўзнагародах Беларускага экзархата[6].

У Беларускай праваслаўнай царкве зацверджаны 5 ордэнаў і 2 медаля[6]:

Сінадальныя аддзелы, установы і епархіі Беларускай праваслаўнай царквы могуць зацвярджаць свае медалі, граматы і знакі адрознення, пры гэтым іх назвы не павінны супадаць з назвамі агульнацаркоўных узнагарод БПЦ і РПЦ, а калодкі медалёў не павінны паўтараць калодкі іншых епархіяльных медалёў. Гэтыя ўзнагароды носяцца на левым баку грудзей, ніжэй за агульнацаркоўныя медалі РПЦ, БПЦ і іншых памесных цэркваў[6].

Зноскі

  1. а б в г д Алексей Реутский.. Белорусский экзархат — 30 лет истории (руск.). «Журнал Московской Патриархии» № 1, 2020 (17 студзеня 2020). Праверана 14 лістапада 2020.
  2. а б в г Беларускі Экзархат . Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы (2019). Праверана 14 лістапада 2020.
  3. а б в "Статут Рэспубліканскага рэлігійнага аб'яднання «Беларуская праваслаўная царква — Беларускі экзархат Маскоўскага патрыярхату»" [руская]. Беларускі экзархат. 2006. Праверана 5 жніўня 2017.(недаступная спасылка)
  4. "Сінадальныя аддзелы і камісіі". Беларуская праваслаўная царква. 2015. Праверана 5 жніўня 2017.
  5. Члены Сінода Беларускай праваслаўнай царквы . Афіцыйны партал Беларускай праваслаўнай царквы. Праверана 14 лістапада 2020.
  6. а б в г Положение о наградах Белорусской православной церкви (руск.)(недаступная спасылка). Минская епархия Белорусской православной церкви. Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2021. Праверана 14 лістапада 2020.

Літаратура правіць

  • Беларуская праваслаўная царква // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. С. 421—422.
  • Мартос А. Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни. Ч. 1—3. Буэнос-Айрес, 1966 (репр. изд. Мн., 1990).
  • Карташев А. В. Очерки по истории русской церкви. Т. 1—2. Париж, 1959 (репр. изд. М., 1991).
  • Макарий, архиепископ Литовский и Виленский. История Русской церкви. Т. 9, кн. 4. СПб., 1879.


Спасылкі правіць