Беларуская Савецкая Энцыклапедыя

Белару́ская Саве́цкая Энцыклапе́дыя (БелСЭ) — універсальная энцыклапедыя на беларускай мове ў 12-ці тамах, выдадзеная ў Мінску (1969—1975) выдавецтвам «Беларуская савецкая энцыклапедыя». Першая беларускамоўная энцыклапедыя.

Тэма

Колькасць

У тым ліку, беларускай тэматыкі

Прыродазнаўчыя навукі

Фізіка

773

Хімія

696

Матэматыка і кібернетыка

519

Астраномія

266

Тэхніка

1888

Геалогія

1006

Біялогія

2447

Сельская гаспадарка

864

Медыцына

1279

Геаграфія

Геаграфія

6739

4609 (БССР)

Гісторыя

Гісторыя СССР

3534

2764 (БССР)

Гісторыя КПСС

1025

713 (КПБ), 68 (КПЗБ)

Усеагульная гісторыя

1517

Гуманітарныя навукі, грамадства, культура

Філасофія

713

203 (у Беларусі)

Права

687

Эканоміка

1566

Літаратура і мова

1496

499 (літаратура), 476 (мовазнаўства)

Мастацтва

4367

1753

Асвета

638

Друк

457

Археалогія і антрапалогія

485

Этнаграфія

428

Фалькларыстыка

101

Ваенная справа

212

Спорт

193

Энцыклапедыя з’яўляецца калектыўнай працай больш за 5 тысяч аўтараў, у ліку якіх 125 акадэмікаў і членаў-карэспандэнтаў АН БССР, АН СССР і галіновых акадэмій навук, 544 дактары навук і прафесары, 1650 кандыдатаў навук. Больш за 85 % аўтараў жылі і працавалі ў БССР.

Адзінаццаць тамоў утрымліваюць уласна артыкулы энцыклапедыі і дадатак (у 11-м томе), 12-ы том — тэматычны, прысвечаны БССР. Агульная колькасць артыкулаў — 34409, каля 40 % прысвечаны беларускай тэматыцы. З агульнай колькасці больш за 6 тысяч артыкулаў прысвечаны гісторыі, каля 10 тысяч — прыродазнаўчым навукам (у тым ліку, матэматыцы), каля 6,7 тысяч — геаграфіі, каля 6,8 тысяч — культуры, біяграфічных артыкулаў больш за 7 тысяч.

У 12-ці тамах змешчана 112 уклеяк каляровага друку (1554 ілюстрацыі, 172 карты), 215 чорна-белых уклеек (3002 ілюстрацыі), каля 8 тысяч ілюстрацый і 500 карт у тэксце.

Літаратура правіць