Беларуская ваенная акруга

Чырванасця́жная Белару́ская вае́нная акру́га (БВА) — ваенная акруга Узброеных Сіл СССР.

Беларуская ваенная акруга
Гады існавання 28 лістапада 1918 (1918-11-28)6 мая 1992 (1992-05-06)
Краіна  СССР
Падпарадкаванне Міністэрства абароны СССР
Уваходзіць у Сухапутныя войскі
Ваенна-паветраныя сілы
Тып ваенная акруга
Функцыя абарона
Колькасць аб'яднанне
Дыслакацыя Мінск
Знакі адрознення Ордэн Чырвонага Сцяга

Гісторыя правіць

Беларуская ваенная акруга вядзе сваю гісторыю ад Мінскай ваеннай акругі. Мінская ваенная акруга утворана загадам Рэвалюцыйнага ваеннага савета (РВС) № 297 ад 28 лістапада 1918 года на тэрыторыі Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай, Мінскай і Віленскай губерняў. Кіраванне акругі знаходзілася ў Мінску. Загадам РВСР № 377 ад 14 снежня 1918 года акруга перайменавана ў Заходнюю ваенную акругу (ЗахВА)[1].

Загадам РВС СССР № 603 ад 2 кастрычніка 1926 года акруга перайменавана ў Беларускую ваенную акругу, таму што большасць раёнаў дыслакацыі кадравых частак і раёнаў камплектавання тэрытарыяльных часцей Заходняй ваеннай акругі знаходзілася ў Беларусі. У 1931 годзе штаб-кватэра перанесена ў Смаленск.

26 ліпеня 1938 года выйшаў загад НКА СССР за № 0151 «Аб перайменаванні і рэарганізацыі Беларускай ваеннай акругі». Акруга стала называцца Беларуская асобая ваенная акруга (БАВА).

11 ліпеня 1940 года загадам НКА СССР за № 0141 Беларуская асобая ваенная акруга пераназываецца ў Заходнюю асобую ваенную акругу (ЗахАВА).

У адпаведнасці з загадам ДКА ад 15 кастрычніка 1943 года была зноў утворана Беларуская ваенная акруга. У ліпені 1944 года ў склад акругі была часова ўключана тэрыторыя Літоўскай ССР загадам Наркама абароны СССР ад 18 снежня 1944 года Беларуская ваенная акруга з 1 студзеня 1945 года перайменавана ў Беларуска-Літоўскую ваенную акругу[1].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1968 года Беларуская ваенная акруга узнагароджана Ордэнам Чырвонага Сцяга.

З распадам СССР і утварэннем незалежнай Рэспублікі Беларусь, войскі Чырванасцяжнай Беларускай ваеннай акругі сталі асновай нацыянальных узброеных сіл, якія падвергліся скарачэнню і рэарганізацыі.

Крыніцы правіць

  1. а б ВСЭ 1976, с. 434.

Літаратура правіць