Беларуская доля (1927)

«Беларуская доля» — штодзённая незалежная газета. Выдавалася Беларускім таварыствам «Аб'яднанне» ў Гродне ў 1927 на беларускай мове. Рэдактар А. Брушок.

«Беларуская доля»
Тып газета
Заснавана 1927
Мова беларуская
Галоўны офіс

Выступала за дзяржаўную дапамогу бяздомным беларускім сем'ям у Заходняй Беларусі, адкрыццё школ на роднай мове, у якія маглі б уладкавацца беспрацоўныя настаўнікі-беларусы, за прыём беларускай інтэлігенцыі на дзяржаўныя пасады, аблягчэнне становішча беларускай вёскі, стварэнне культурных цэнтраў, эканамічных кааператываў і інш. Паведамляла пра 9-ыя ўгодкі з дня абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі і арганізацыю яе Рады, дзейнасць Беларускага сельскагаспадарчага таварыства і таварыства «Аб'яднанне», сход Беларускага дабрачыннага таварыства, закрыццё Гродзенскага павятовага сакратарыята Беларускай сялянска-работніцкай грамады, дазвол царкоўных улад весці пропаведзі на беларускай мове, выхад 2 нумароў газеты «Беларускі дзень», інфармавала пра падзеі ў свеце і Польшчы, дзейнасць польскіх сейма і сената, ўмовы эміграцыі ў ЗША, Канаду, Перу, грашовы курс і праекты падатковай сістэмы, вяла карэспандэнцыю з чытачамі пра жыццё сялян-беларусаў і інш.

Літаратура правіць