Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя Івана Сцяпанавіча Лупіновіча

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка імя Івана Сцяпанавіча Лупіновіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (БелСГБ) — нацыянальны інфармацыйны цэнтр па сельскай і лясной гаспадарцы, харчаванню, харчовай прамысловасці, прыродных рэсурсах.

Беларуская сельскагаспадарчая бібліятэка (БелСГБ)
Будынак бібліятэкі
Будынак бібліятэкі
Краіна
Адрас  Беларусь, Мінск,
вул. Казінца, 86, корп. 2 220108
Заснавана 10 лютага 1960
Доступ і карыстанне
Абслугоўванне
  • 16 000 чал.
Колькасць чытачоў 16 тысяч
Іншая інфармацыя
Дырэктар Юрчанка Валянціна Васільеўна
Вэб-сайт belal.by

Заснавана ў 1960. У 1970 бібліятэцы было прысвоена імя вучонага-глебазнаўцы і аграхіміка акадэміка І. С. Лупіновіча.

Бібліятэка сабрала самую прадстаўленчую ў Беларусі калекцыю літаратуры па сельскай і лясной гаспадарцы, харчаванні, харчовай прамысловасці, прыродных рэсурсах, ахове навакольнага асяроддзя. Цяпер у сховішчах бібліятэкі знаходзіцца звыш 0,5 млн. дакументаў: манаграфій і зборнікаў, аўтарэфератаў і дысертацый, перыядычных выданняў, інфармацыйных матэрыялаў на рускай, беларускай, англійскай і іншых мовах.

З 1993 бібліятэка з'яўляецца нацыянальным інфармацыйным цэнтрам міжнароднай інфармацыйнай сістэмы Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі ААН (ФАО).

Спасылкі правіць