Беларуская служба «Радыё Швецыя»

Беларуская служба «Радыё Швецыя» вяшчала на беларускай мове з тэрыторыі Швецыі, уваходзіла ў структуру замежнага вяшчання «Радыё Швецыя»  (шведск.).

Беларуская служба «Радыё Швецыя»

Шведскае радыё распачало вяшчанне на замежжа ў 1938 годзе. Першыя праграмы былі на шведскай мове. Уласна Канал замежнага вяшчання Шведскага радыё (Radio Sweden) існуе з 1939, калі ў эфір выйшлі перадачы на англійскай мове. Першая праграма на беларускай мове выйшла 7 лістапада 2004.

Беларуская служба «Радыё Швецыя» выходзіла ў эфір 4 разы на тыдзень на кароткіх хвалях. Адпаведныя праграмы можна было слухаць таксама праз Інтэрнэт.

Супрацоўнікі Беларускай службы «Радыё Швецыя» ў сваіх нарысах і рэпартажах асвятлялі падзеі ў Швецыі, а таксама беларуска-шведскія дачыненні. У чэрвені 2009 года новы кіраўнік міжнароднага канала «Радыё Швецыя» Інгемар Лёфгрэн абвясціў пра намер спыніць вяшчанне беларускай перадачы[1]. Гэтае рашэнне было негатыўна ўспрынятае беларускай дыяспарай, а таксама слухачамі ў Беларусі[2], Згуртаваннем беларусаў свету «Бацькаўшчына», Таварыствам беларускай мовы[3]. Шведскія студэнты стварылі сайт па зборы подпісаў супраць закрыцця беларускае службы[2][4]. 1 верасня 2009 Беларуская служба «Радыё Швецыя» спыніла сваё існаванне.

Зноскі

  1. Martin Uggla. Sveriges Radio bryr sig inte längre om demokrati (шведск.). WordPress. Праверана 22 снежня 2012.
  2. а б Кастусь Лашкевіч. Чаму беларусы змагаюцца за шведскае радыё?(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 22 снежня 2012.
  3. Алена Данейка. «Радыё Швецыя» спыніла вяшчанне па-беларуску(недаступная спасылка). Новая Европа №9. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 22 снежня 2012.
  4. Rädda demokratisk radio!, Underskrifter (шведск.). Праверана 22 снежня 2012.

Спасылкі правіць