Беларуска-кітайскія адносіны

Дыпламатычныя адносіны

Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай былі ўсталяваныя ў студзені 1992 года.

Беларуска-кітайскія адносіны
Беларусь і Кітай
Беларусь
Беларусь
Кітай
Кітай
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палітычнае супрацоўніцтва правіць

 
Малы аркуш, прысвечаны ўсталяванню дыпламатычных адносін між Беларуссю і Кітаем.

11 студзеня 1993 года ў Пекіне была падпісана сумесная беларуска-кітайская заява аб супрацоўніцтве[1].

У сваёй знешняй палітыцы абедзве дзяржавы выказваюцца ў падтрымку стварэння шматпалярнай сістэмы міжнародных адносін і ў цэлым імкнуцца падтрымліваць адзін аднаго на міжнароднай арэне. У прыватнасці, беларускі МЗС падтрымаў КНР у сувязі з беспарадкамі ў Сіньцзян-Уйгурскім аўтаномным раёне летам 2009 г. Цяперашні стан адносін дзвюх дзяржаў афіцыйна ацэньваецца як стратэгічнае ўзаемадзеянне.

У час свайго візіту ў Кітай у 2005 годзе Аляксандр Лукашэнка заявіў аб двухбаковых адносінах наступнае: «У нас абсалютна адзіныя пазіцыі на міжнароднай арэне, адзіныя канцэптуальныя погляды на светаўладкаванне. У нас няма абсалютна ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах. Нашы адносіны — гэта сапраўды адносіны сяброў.» На кастрычнік 2010 года запланаваны афіцыйны візіт беларускага прэзідэнта ў Кітай.

Эканамічнае супрацоўніцтва правіць

Дзякуючы экспартнай арыентаванасці беларускай эканомікі і вельмі вялікаму ўнутранаму рынку КНР няўхільна павялічваецца беларускі экспарт. У сваю чаргу, Кітай забяспечвае беларускую эканоміку параўнальна таннай складанай тэхнікай, а таксама таварамі масавага спажывання. Дзякуючы гэтаму эканамічнае супрацоўніцтва з Кітаем актыўна развіваецца.

У 2006 годзе была пераадолена мяжа тавараабароту ў 1 мільярд долараў. Найважнымі пунктами беларускага экспарту з’яўляюцца калійныя ўгнаенні, капралактам, кар’ерныя самазвалы, прадукцыя станкабудавання, электронікі і металургічнай прамысловасці. У КНР адкрыты прадстаўніцтвы некалькіх беларускіх прадпрыемстваў: МЗКЦ, МТЗ, Беларуськалія і іншых. МТЗ таксама валодае зборачным цэхам у КНР.

У сваю чаргу, дзякуючы імпарту прамысловага абсталявання з КНР плануецца мадэрнізацыя некалькіх электрастанцый Беларусі. Таксама Кітай паставіў неабходнае абсталяванне для аператара мабільнай сувязі БеСТ.

Па выніках 2008 года знешнегандлёвы абарот дзвюх краін складаў больш за 2 мільярды долааў, з прыкметным перавышэннем аб’ёму імпарту над экспартам. Пры гэтым беларускі экспарт яшчэ недастаткова дыверсіфікаваны.

У 2019 годзе таваразварот паміж краінамі павялічыўся на 23,4 %, а сальда гандлю аказалася адмоўным і склала мінус $2,8 млрд[2].

Візіты кіраўнікоў дзяржаў правіць

 
Паштовы блок «Беларусь — Кітай. 20-годдзе дыпламатычных адносін»
 
Памятная манета «Беларусь — Кітай. 15 год дыпламатычных адносін»

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка неаднаразова наведваў Кітай. Другі візіт адбыўся ў 2001 годзе. У тым жа 2001 годзе Беларусь наведаў старшыня КНР Цзян Цзэмінь.

У снежні 2005 года Аляксандр Лукашэнка наведаў КНР, дзе сустрэўся з кітайскім кіраўніцтвам і падпісаў шэраг кантрактаў. Прэзідэнт станоўча ахарактарызаваў вынікі візіту і развіццё адносін з КНР. Аляксандр Лукашэнка таксама прысутнічаў на адкрыцці Алімпійскіх гульняў 2008 года ў Пекіне, сумясціўшы сваю паездку з рабочым візітам.

Ху Цзіньтаа не наведваў Беларусь як кіраўнік дзяржавы. У той жа час, Ху Цзіньтаа наведваў Мінск з візітам, але ў 2000 годзе, будучы намеснікам старшыні КНР.

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. З падзей 1993 года / Падрых. С. Барыс // Беларускі гістарычны часопіс. — 1994. — № 1 (5). — С. 122.
  2. Топ стран, с которыми Беларусь вдруг увеличила товарооборот (руск.)(недаступная спасылка). Officelife.media (16 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2022. Праверана 19 лютага 2020.