Беларускія навіны (1945)

Беларускія Навіны=Nouvelles Bielorussiennes (Supplement à «Syndicalisme CFTC») — перыядычнае выданне беларускай эміграцыі.

«Беларускія навіны»
Тып часопіс
Рэдактар Лявон Рыдлеўскі
Заснавана 25 снежня 1945
Спыненне публікацый 28 чэрвеня 1947
Мова беларуская
Галоўны офіс

Гісторыя правіць

Выдаваўся з 25 снежня 1945 па 28 чэрвеня 1947 у Парыжы (Францыя) як дадатак да газеты Канфедэрацыі французскіх працоўных-хрысціян (La Confédération française des travailleurs chrétiens). Выйшла 8 нумароў. Рэдактар — Лявон Рыдлеўскі.

У час, калі выдавецкая справа у лагерах DP была пад забаронай, «Беларускія Навіны» былі галоўным беларускім перыядычным выданнем эміграцыі.

Нумары правіць

  • 1945

№ 1 (25 снежня)

  • 1946

№ 1 (25 студзеня); № 2 (24 лютага); № 3/4 (20 красавіка)

  • 1947

№ 1 (6) (5 студзеня); № 2 (7) (25 сакавіка); № 3 (8) (28 чэрвеня)