Беларускі абласны камітэт

Беларускі Абласны Камітэт пры Усерасійскім Савеце Сялянскіх Дэпутатаў, БАК дзейнічаў у лістападзе 19171918.

Створаны 17 (30 лістапада) ў Петраградзе з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, членаў Устаноўчага сходу, а таксама з прадстаўнікоў арміі і флоту.

У склад Камітэта ўваходзілі Я. Канчар (старшыня), М. Гольман і П. Караткевіч (намеснікі старшыні), А. Кусе-Цюз (сакратар), Ф. Замойскі, Л. Калядка, С. Малашчыцкі, Дз. М. Сабалеўскі, В. Селіванаў і інш. (усяго 70 чал.).

У дэкларацыі ад 17 (30 лістапада) 1917 выступіў з патрабаваннем неадкладна паставіць пытанне аб самавызначэнні беларускага народа з мэтай утварэння аўтаномнай Беларусі ў складзе Савецкай Расіі. Увайшоў у кантакт з Наркамнацам  (руск.) РСФСР з прапановай аб сумеснай рабоце па ўмацаванню савецкай улады ў Беларусі. Пры Наркамнацы было створана прадстаўніцтва Камітэта ў складзе П. Караткевіча і В. Селіванава. 2 (15) снежня 1917 СНК РСФСР на чале з У. Леніным ухваліў і затым выдаў пазыку Камітэту ў памеры 50 тыс. рублёў. Быў дадзены дазвол на карыстанне тэлеграфам і тэлефонам. 6 снежня 1917 былі апублікаваны «Умовы сумеснай працы» БАК з Наркамнацам.

Камітэт імкнуўся ўзначаліць беларускі нацыянальны рух, спрабаваў перахапіць у Вялікай беларускай рады ініцыятыву склікання Усебеларускага з’езда Мінску, але ў выніку ўдалося дасягнуць згоды аб сумесным правядзенні Усебеларускага з’езда 5 снежня 1917 у Мінску.

Камітэт выдаў працы Я. Карскага «Беларуская мова» (1918)[1] і «Этнаграфічная карта беларускага племя» (1917). На працягу студзеня — красавіка 1918  БАК зрабіў спробу склікання II Усебеларускага з’езда, уступіўшы дзеля гэтага ў перамовы са Сталіным, і атрымаў яго згоду. Аднак неспрыяльны для беларускага руху ход падзей прымусіў «часова» адмовіцца ад гэтай думкі[2].

Спыніў сваю дзейнасць у першай палове 1918. Некаторыя яго члены сталі супрацоўнікамі Беларускага нацыянальнага камісарыята.

Структура правіць

Першапачаткова акрамя кіраўніцтва (старшыня, яго намеснік, галоўны сакратар, якія стваралі адказную калегію, казначэй) працавала шэраг аддзелаў па напрамках дзейнасці. Іх кіраўнікі складалі пашыраную распарадчую калегію. Аддзелы:

  • культурна-асветніцкі
  • юрыдычны
  • статыстычны
  • бежанскі
  • ваенны
  • выдавецкі
  • працы
  • агульнага справаводства

Зноскі

  1. Белорусская речь: очерк народного языка с историческим освещением / Е. Ф. Карский. — Петроград : издание Белорусского областного комитета при Всероссийском совете крестьянских депутатов, 1918. — 59 с.
  2. Канчер, Е. Из истории общественных, национальных и революционных движений белорусов // Неман. — 1993. — № 1. — С. 142.

Літаратура правіць