Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр, БДМТ — дзяржаўны маладзёжны тэатр у Мінску.

Беларускі дзяржаўны маладзёжны тэатр
БДМТ
Заснаваны 18 ліпеня 1984
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Казлова, 17
Кіраўніцтва
Дырэктар Старавойтаў Віктар Андрэевіч
Галоўны балетмайстар Вольга Скварцова
Сайт bgmteatr.by

Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Адкрыты 18 ліпеня 1984 года пастановай Савета Міністраў БССР. 30 красавіка 1986 года ў памяшканні клуба імя Ф.Дзяржынскага адбылася прэм'ера першай пастаноўкі тэатра - «Гэтыя незразумелыя старыя людзі...» паводле дакументальнай аповесці С. Алексіевіч «У вайны не жаночы твар». 19 лістапада 1986 года адбылося ўрачыстае адкрыццё тэатра і пачатак першага тэатральнага сезона.

Восенню 1987 года тэатр атрымаў свой уласны будынак — былы кінатэатр «Спартак». Але рэканструкцыя працягвалася доўга, таму афіцыйнае наваселле адбылося толькі 25 сакавіка 1994 года.[1].

Сучаснасць правіць

З красавіка 2009 года будынак Беларускага дзяржаўнага маладзёжнага тэатра закрыты на рэканструкцыю. У будынку плануецца пашырыць сцэну і калясцэнічную прастору, замяніць абсталяванне, зрабіць прыбудовы, якія істотна павялічаць карысную плошчу[2].

З лістапада 2014 года Маладзёжны тэатр канчаткова пераехаў на новую пляцоўку — у былы Дом культуры Будтрэста № 1 (вуліца Казлова, 17).

Мастацкае кіраўніцтва правіць

Зноскі

Спасылкі правіць