Беларускі народны камітэт

Беларускі народны камітэт — каардынацыйны орган беларускіх палітычных, грамадскіх і прафесійных арганізацый.

Беларускі народны камітэт
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя
Заснаванне
Дата заснавання 1915
Ліквідацыя
Дата скасавання студзень 1918

Дзейнічаў у 19151918 гг. на тэрыторыі Беларусі, акупаванай Германіяй. Створаны ў Вільні. У БНК уваходзілі прадстаўнікі Беларускай сацыял-дэмакратычнай работніцкай групы, Віленскага камітэта Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і інш. Узначальваў БНК А. Луцкевіч. Напачатку БНК прытрымліваўся канцэпцыі Канфедэрацыі ВКЛ. Пазней выказваўся за ўтварэнне Беларуска-Літоўскай дзяржавы з унутраным размежаваннем аўтаномных беларускіх і літоўскіх зямель. У чэрвені 1916 выпрацаваў ідэю Злучаных Штатаў ад Балтыйскага да Чорнага мораў. Гэту канцэпцыю БНК прадставіў Лазанскай канферэнцыі народаў Расіі (1916). БНК удзельнічаў у правядзенні Беларускай канферэнцыі 1918 у Вільні. На ёй была выбрана Віленская беларуская рада, якой БНК здаў свае паўнамоцтвы.

Літаратура правіць

  • Луцкевіч, А. Злучаныя Штаты ад Балтыкі да Чорнага мора // Свабода. — 1990. — № 2. — С.
  • Сідарэвіч, А. М. Беларускі народны камітэт / А. М. Сідарэвіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).. — С. 449—450.
  • Сідарэвіч, А. Беларускі шлях // Літаратура і мастацтва. — 1990. — № . — 23 лістапада. — С.