Беларускі тэатр «Лялька»

Беларускі тэатр «Лялька» — тэатр лялек у Віцебску. Заснаваны ў 1990 годзе. Знаходзіцца па адрасе вул. Пушкіна, 2, у будынку гарадскога сядзібнага дома. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (2000).

Беларускі тэатр «Лялька»
Заснаваны 1990
Будынак тэатра
Месцазнаходжанне вул. Пушкіна №2, Віцебск, Беларусь
Кіраўніцтва
Дырэктар Аляксандр Грыгор'еў
Мастацкі кіраўнік Віктар Клімчук
Сайт lialka.by/bel/

Map

Гісторыя тэатра правіць

Беларускі тэатр «Лялька» быў створаны ў 1985 годзе як лялечная трупа пры драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Першы спектакль («Дзед і Жораў» па п'есе В. Вольскага) быў адыграны 20 красавіка 1986 года, гэты дзень традыцыйна святкуецца як Дзень нараджэння Беларускага тэатра «Лялька».

З 1989 года ў тэатры працуюць мастакі Аляксандр Сідараў (галоўны мастак) і Ганна Сідарава (мастак-пастаноўшчык).

У 1990 годзе лялечны калектыў, са сталым рэпертуарам, вылучыўся ў асобны тэатр з будынкам у цэнтры горада.

У 2000 годзе калектыву тэатра «Лялька» прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

Калектыў Беларускага тэатра «Лялька» вядомы ў Беларусі і за яе межамі, на яго рахунку пяць Гран-пры, прызы за лепшыя спектаклі і ролі, дыпломы міжнародных фестываляў.

Гісторыя будынка правіць

Беларускі тэатр «Лялька» знаходзіцца ў горадзе Віцебску. Тэатр размешчаны ў доме па вуліцы Пушкіна, 2.

Гэты будынак створаны як прыватны жылы дом сядзібнага тыпу ў стылі класіцызму і знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік гісторыі і культуры горада канца XIX — пачатку ХХ ст.

Будынак у пачатку ХХ ст. планавалася выкарыстоўваць для Камерцыйнага вучылішча. Аднак пачалася Першая сусветная вайна і ў ім размясцілі шпіталь.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку знаходзіўся Савет рабочых і дэпутатаў і адбылася першая ў Віцебску канферэнцыя бальшавікоў.

Пазней тут дзейнічаў Габрэйскі педагагічны тэхнікум, пасля ліквідацыі якога ў 1937 годзе будынак перадалі Віцебскаму педінстытуту.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны гэты будынак заняў гарадскі партыйны камітэт.

Рэпертуар правіць

Рэпертуар тэатра «Лялька» складаюць 32 спектаклі па класічных і сучасных творах для дарослых і дзяцей розных узроставых груп.

Акрамя гэтых спектакляў у тэатры праходзіць батлеечнае прадстаўленне, створанае на аснове класічнага сюжэта пра Ісуса Хрыста і Цара Ірада.

Спектаклі тэатра «Лялька» ідуць выключна на беларускай мове.

Усе пастаноўкі калектыву падпарадкоўваюцца асноўнаму кірунку, які вызначаецца як тэатр-свята.

Дарослай аўдыторыі адрасавана 7 пастановак: правіць
  1. «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка»
  2. «Ладдзя Роспачы»
  3. «Жураўлінае пяро»
  4. «Дэкамерон»
  5. «Нататкі вар'ята»
  6. «Дзядзька Ваня і сястры тры»
  7. «Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў»
Спектаклі для дзяцей: правіць
  1. «Хлопчык-Зорка»
  2. «Чароўная зброя Кэндзо»
  3. «Яшчэ раз пра Чырвоную шапачку»
  4. «Асцярожна, Соня!»
  5. «Брэменскія музыкі»
  6. «Церам-церамок»
  7. «Прынцэса і Свінапас»
  8. «Жыў-быў Заяц»
  9. «Тук-тук! Хто там?»
  10. «Бука»
  11. «Дзед і Жораў»
  12. «Воўк і раз, два, тры»
  13. «Ямелева шчасце»
  14. «Аладзін»
  15. «Сонейка і снежныя чалавечкі»
  16. «Кветачка-вясёлка»
  17. «Сунічкі для Веліканачкі»
  18. «Марозка»
  19. «Чорная курыца, або Падземныя жыхары»
  20. «Хлопчык і Цень»
  21. «Піліпка і Ведзьма»
  22. «Дапытлівы Слонік»
  23. «Адважныя браты»
  24. «Касмічная казка»
  25. «Папялушка»

Удзел у фестывалях правіць

1990-я правіць

У 1994 годзе калектыў прыняў удзел у фестывалі «Інтэрлялька — 94» (Ужгарад, Украіна) са спектаклем «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Пастаноўка адзначана дыпломам за высо­кую эстэтыку ў падачы матэрыялу.

1994 і 1995 гады адзначаны фестывалем i гастрольнай паездкай у Германію са спектаклем «Дапытлівы слонік» Р. Кіплінга. Зараз пастаноўка ігpaeццa на беларускай і нямецкай мовах.

1996 год — фестываль і гастролі ў Францыі са спектаклем «Дзед і Жораў» В. Вольскага.

У 1998 годзе калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў, што праходзіў у Тэгеране (Ісламская Рэспубліка Іран) са спектаклем «Чароўная зброя Кэндзо» М. Супоніна.

У 1998 годзе за спектакль «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна на Міжнародным фестывалі «Белая вежа» (Брэст, Беларусь) атрымана Гран-пры.

У 1999 годзе калектыў атрымаў прыз «Міжнародная зорка» за выдатную дзейнасць у развіцці міжнародных тэатральных сувязяў.

У 2000 годзе калектыў Беларускага тэатра «Лялька» атрымаў ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

2000-я правіць

У чэрвені 2004 года калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі, што праходзіў у горадзе Катавіцы (Польшча) са спектаклем «Хлопчык-Зорка» О. Уайльда. Спектакль быў адзначаны прызам за лепшую анімацыю і прызам за лепшую жаночую ролю (Ларыса Мартынава за ролю Хлопчыка-Зоркі).

У жніўні 2004 года ў горадзе Заграбе (Харватыя) спектакль «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле Я. Баршчэўскага атрымаў Гран-пры Міжнароднага фестываля.

У чэрвені 2011 года спектакль «Загубленная душа, або Пакаранне грэшніка» прыняў удзел у ХХІV Міжнародным фестывалі «Валізка» ў горадзе Ломжа (Польшча). Пастаноўка была адзначана ўзнагародай — дыпломам і сімвалічнай фігурнай выявай — за майстэрства акцёраў.

Экспазіцыя правіць

У фае тэатра знаходзіцца музей лялек і элементаў сцэнаграфіі са спектакляў. Дадзеная экспазіцыя зменная, яна папаўняецца з архіва тэатра.

На ёй прадстаўлены разнастайныя сістэмы лялек: марыянеткі, планшэтныя, пальчаткавыя, трысцёвыя лялькі.

У экспазіцыі музея знаходзіцца таксама механічны тэатр і батлейка, створаныя мастаком Аляксандрам Сідаравым.

Батлейка была зроблена ў 1996 годзе на ўзор аўтэнтычнай магілёўскай батлейкі XVIII стагоддзя.

Калектыў тэатры правіць

Кіраўніцтва правіць

  • Мастацкі кіраўнік тэатра — Віктар Клімчук, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
  • Дырэктар тэатра — Аляксандр Грыгор'еў.

Трупа правіць

Артысты, якія працуюць у тэатры правіць

  1. Вольга Корзун
  2. Алесь Маханькоў
  3. Юрась Франкоў
  4. Ніна Шабанава
  5. Ларыса Мартынава
  6. Алег Рыхтэр
  7. Ганна Сцепанец
  8. Вольга Маханькова
  9. Аляксей Макарскі
  10. Вольга Лазебная
  11. Наталля Гайдук
  12. Яўген Гусеў
  13. Міхась Клімчук
  14. Валерый Зімніцкі
  15. Сяргей Толкач
  16. Марына Марозава

Артысты, якія раней працавалі ў тэатры правіць

  1. Уладзімір Бублякоў
  2. Алена Жураўлёва
  3. Святлана Лунёва
  4. Алена Мажэйка
  5. Ірына Нікалаева
  6. Таццяна Аттарава
  7. Юрась Сяменчанка
  8. Аляксей Глот
  9. Вячаслаў Зенчык
  10. Вікторыя Кірык
  11. Алесь Аўсяннікаў
  12. Юрась Шынелька

Літаратура правіць

  • Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска. У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0257-1
  • Котович, Т. В. Белорусский театр «Лялька»: монография / Т. В. Котович. — Витебск: УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 2012. — 110 с.

Спасылкі правіць