Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў

дзяржаўная навукова-даследчая ўстанова

Белару́скі інстыту́т стратэгічных дасле́даванняў (БІСД) (руск.: Белорусский институт стратегических исследований, БИСИ) — дзяржаўная навукова-даследчая ўстанова, падпарадкаваная Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь[1][2].

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў
Абрэвіятура БІСД
Краіна
Адрас Мінск, праспект Пераможцаў, 7
Тып арганізацыі установа[d]
Кіраўнікі
дырэктар Алег Сяргеевіч Макараў
намеснік дырэктара Юрый Віктаравіч Пракопаў
Таццяна Аляксандраўна Шэндзік
Заснаванне
Дата заснавання 12 лютага 2019
bisr.gov.by

Гісторыя правіць

БІСД з’яўляецца «фабрыкай думкі» («Think Tank»), заснаванай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь 12 лютага 2019 года на базе Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра (ІАЦ) пры Адміністрацыі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у мэтах інфармацыйна-аналітычнага забеспячэння дзейнасці дзяржаўных органаў і службовых асоб па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі[3]. Акрэдытаваны Дзяржаўным камітэтам па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі як навуковая арганізацыя.

Дзейнасць правіць

  • аналіз стану ўнутрыпалітычных працэсаў у краіне, міжнародных адносін, геапалітычных зменах у глабальным, рэгіянальным і субрэгіянальным аспектах;
  • інфармацыйна-аналітычнае забеспячэнне Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнага сакратарыята Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаўных органаў па стратэгічных напрамках знешняй і ўнутранай палітыкі;
  • падрыхтоўка рэкамендацый, накіраваных на ўдасканаленне правядзення дзяржаўнай палітыкі ў розных галінах, праца ў інфармацыйнай сферы, у тым ліку па ўмацаванні аўтарытэту Рэспублікі Беларусь у свеце;
  • узгадненне распрацоўваемых дзяржаўнымі органамі дакументаў стратэгічнага планавання: дактрын, канцэпцый, стратэгій;
  • правядзенне навуковых даследаванняў стану, тэндэнцый развіцця знешнепалітычных і ўнутрыпалітычных працэсаў, у тым ліку фундаментальныя і прыкладныя даследаванні;
  • распрацоўка рэкамендацый па выкарыстанні вынікаў навуковых даследаванняў і садзейнічанне іх практычнаму ўкараненню;
  • узаемадзеянне з навуковымі арганізацыямі, аналітычнымі інстытутамі і цэнтрамі, установамі вышэйшай адукацыі па пытаннях развіцця навуковых даследаванняў і падрыхтоўкі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі;
  • арганізацыя навуковых мерапрыемстваў, у тым ліку канферэнцый, сімпозіумаў, семінараў.

Кіраўніцтва правіць

  • Дырэктар — Алег Сяргеевіч Макараў[4]
  • Намеснік дырэктара — Юрый Віктаравіч Пракопаў
  • Намеснік дырэктара — Таццяна Аляксандраўна Шэндзік

Зноскі

Спасылкі правіць