Беларусь ва ўварванні Расіі ва Украіну

Беларусь ва ўварванні Расіі ва Украіну — удзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскім уварванні ва Украіну, што ўцягвае Беларусь у канфлікт як аднаго з агрэсараў паводле міжнароднага права.

Карта ваеннай актыўнасці на тэрыторыі Беларусі ў час расійскага ўварвання ва Украіну

Пасля працяглага нарошчвання ваеннай моцы Расія пачала ўварванне ва Украіну 24 лютага 2022 года, кампанія пачалася прызнаннем так званых Данецкай Народнай Рэспублікі і Луганскай Народнай Рэспублікі на тэрыторыі асобных раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей на ўсходзе Украіны і ўводу Узброеных сіл Расіі на гэтыя тэрыторыі Украіны. Адначасова пачалося і наступленне расійскіх войскаў на Украіну з беларускай тэрыторыі, якое ўзмацнялася і пашыралася ў наступныя дні.

Паводле рэжыму Лукашэнкі, яго роля абмяжоўваецца прадастаўленнем тэрыторыі Беларусі для дзеянняў Узброеных сіл Расіі. Асобныя ўкраінскія дзеячы заяўлялі пра непасрэдны ўдзел Узброеных сіл Беларусі ў баявых дзеяннях. Аднак ваенныя ведамствы Беларусі, ЗША, Расіі і Украіны станам на 4 сакавіка гэту інфармацыю не пацвярджалі. Садзейнічанне расійскаму ўварванню выклікала пратэсты ў Беларусі, асуджальную заяву Святланы Ціханоўскай, міжнародную рэакцыю і супрацьдзеянне.

Прававая ацэнка правіць

Паводле Рэзалюцыі Генеральнай Асамблеі ААН 3314 (XXIX) «Вызначэнне агрэсіі» (14 снежня 1974 года):

Артыкул 3. Кожнае з наступных дзеянняў <…> будзе кваліфікавацца як акт агрэсіі: <…> f) дзеянні дзяржавы, якая дазваляе, каб яе тэрыторыя, якую яна дала ў распараджэнне іншай дзяржавы, выкарыстоўвалася гэтай іншай дзяржавай для здзяйснення акта агрэсіі супраць трэцяй дзяржавы.

Дагавор аб сяброўстве, добрасуседстве і супрацоўніцтве паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай, падпісаны ў Мінску 17 ліпеня 1995 года (ратыфікаваны Пастановай Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь ад 25 красавіка 1996 года № 225-ХIII):

Артыкул 3. Кожны з Высокіх Дагаворных Бакоў абавязуецца ўстрымлівацца ад удзелу або падтрымкі якіх бы то ні было дзеянняў, накіраваных супраць іншага Высокага Дагаворнага Боку, і не дапускаць, каб яго тэрыторыя была выкарыстана на шкоду інтарэсам бяспекі іншага Высокага Дагаворнага Боку.

Пазіцыя рэжыму Лукашэнкі правіць

Аляксандр Лукашэнка заявіў, што напад Расіі на Украіну быў неабходны, назваў гэта «прэвентыўным ударам». У адваротным выпадку, паводле яго, Украіна б напала на Беларусь: «Не зрабілі б гэта за суткі да гэтага, паверце, праз некалькі дзён мы б зазналі гора з большымі стратамі. Яшчэ раз гавару, яны не толькі па Данбасе рыхтаваліся нанесці ўдар — яны выстраілі пазіцыі для нанясення ўдару па Беларусі»[1].

31 сакавіка Лукашэнка заявіў, што масавыя пратэсты супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года ў Беларусі падрыхтаваў «Захад» з мэтай перашкодзіць расійскаму нападу на Украіну: «Было жаданне адрэзаць тут і правесці чырвоную рысу для Расіі. Украіна ўжо там была, Беларусь трэба было побач паставіць. І ўжо аперацыю немагчыма было б правесці, калі дзве рэспублікі былі б падмятыя пад іх»[2].

1 красавіка 2022 года прэс-служба Уладзіміра Пуціна паведаміла, што Аляксандр Лукашэнка ў тэлефоннай размове падтрымаў дзеянні Расіі ў вайне супраць Украіны[3].

Уцягнутасць тэрыторыі Беларусі правіць

Раніцай 24 лютага 34 расійскія ударныя верталёты Ка-52 і за імі 18 штурмавых варталётаў Мі-8 з каля 300 дэсантнікамі вылецелі з беларускай паветрай прасторы для атакі і захопу аэрадрома каля Гастомэля паўночней Кіева[4]. Адначасова з беларускай тэрыторыі і паветранай прасторы абстраляна і атакавана ўкраінская тэрыторыя, у т.л. пункты пропуску «Вільча»[5], «Славуціч»[6], «Новыя Ярылавічы», «Сэнькіўка» і там завязаліся баі. Праз «Вільчу», пост «Чарнобыль» (аўтадарога P35-P56), «Новыя Ярылавічы» і «Сэнькіўку»[7] пачалося расійскае наземнае ўварванне. Перад «Славуцічам» украінскія ўзброеныя сілы падарвалі на сваёй тэрыторыі частку моста цераз Дняпро і тут уварванне было немагчымым. З Беларусі праз «Новыя Ярылавічы» і «Сэнікіўку» расійскія войскі наступалі ў кірунку Чарнігава з планамі хуткага яго захопу і далейшага выхаду да ўсходніх прадмесцяў Кіева, а праз «Вільчу» і пост «Чарнобыль» бязлюднай зонай адчужэння Чарнобыльскай АЭС проста на Кіеў, 24 лютага захапілі Чарнобыльскую АЭС[8] і 25 лютага выйшлі да паўночных кіеўскіх прадмесцяў. Наступнымі днямі пасля 24 лютага з беларускай тэрыторыі і паветранай прасторы адбываліся абстрэлы прымежнай ўкраінскай тэрыторыі зброяй розных сістэм і калібраў[9].

Расійскі Іл-76 з дэсантам, які планавалі да высадкі на аэрадром каля Гастомеля, але не здолелі яе забяспечыць, садзіліся на аэрадроме ў Гомелі і на тэрыторыю Украіны расійскія падраздзяленні ішлі сваім ходам[10]. Паводле паведамлення УСУ ад 25 лютага, расійскія разведвальныя самалёты тыпу A-50 здзяйсняюць з беларускай прасторы кіраванне і навядзенне авіяцыі па тэрыторыі Украіны[10]. Кіраванне і навядзенне расійскай авіяцыі расійскімі разведвальнымі самалётамі з беларускай паветранай прасторы ажыццяўляліся і ў наступныя дні. Паводле УСУ, 27 лютага ўкраінскія ПС каля 09:00 (кіеўскага часу) збілі крылатую ракету, выпушчаную па Кіеве расійскім Ту-22 з беларускай паветранай прасторы[11]. Пазней беларускай грамадскай ініцыятывай апублікаваны перахоп навядзення на цэлі расійскім разведвальным самалётам іншых расійскіх самалётаў, якія наносілі ўдары па Украіне з беларускай паветранай прасторы. Навядзенне абстрэлаў з беларускай паветранай прасторы спынілася пасля атакі дронамі і пашкоджанне расійскага А-50 на аэрадроме «Мачулішчы» 26 лютага 2023 года.

24 лютага з беларускай тэрыторыі Украіну абстралялі ў паўднёва-заходнім кірунку 4 балістычнымі ракетамі[12], 27 лютага гэта прызнаў Аляксандр Лукашэнка[13]. Абстрэлы расійскімі балістычнымі ракетамі з беларускай тэрыторыі вядуцца і ў наступныя дні. Станам на сярэдзіну дня (мінскага часу) 3 сакавіка 2022 года, паводле Міністэрства абароны ЗША, зафіксавана болей за 70 пускаў расійскіх балістычных ракет з беларускай тэрыторыі па Украіне[14].

Расійскія войскі карыстаюцца беларускай вайсковай і цывільнай інфраструктурай: чыгункай і аўтамабільнымі дарогамі, ваеннымі аэрадромамі ў Баранавічах, Лідзе, Лунінцы, Мачулішчах і інш. Цывільны аэрапорт Гомеля ўжываецца для запускаў расійскіх ударных БПЛА па цэлях ва Украіне[15]. Расійскія войскі карыстаюцца шпіталямі прынамсі ў Гомелі і Мазыры, кватаруюць у цывільных будынках, прынамсі ў Нароўлі. Вядома выкарыстанне цывільнага аўтапарка як рамонтнай базы для расійскай ваеннай тэхнікі.

Уцягнутасць сілавых структур Беларусі правіць

 
Ліст камандуючага Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Сяргея Дэйнэкі старшыні Дзяржаўнага памежнага камітэта А. П. Лапо (26 лютага 2022)

Станам на канец дня (мінскага часу) 2 сакавіка 2022 года, паводле прэс-сакратара Джона Кёрбі[en], у Міністэрства абароны ЗША няма звестак, што УС Беларусі непасрэдна ўдзельнічаюць або збіраюцца непасрэдна ўдзельнічаць у расійскім уварванні ва Украіну[16][17]. 4 сакавіка Міхаіл Падаляк, член украінскай дэлегацыі на перамовах з Расіяй заявіў, што «ўварвання беларускіх войскаў на Украіну пакуль няма»[18]. Прадстаўнікі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь, пачынаючы з 24 сакавіка таксама неаднакроць адмаўлялі ўдзел беларускага ваеннага кантынгента ў баявых дзеяннях[19], аднак, Лукашэнка 24 сакавіка заявіў, што ў пэўных умовах можа далучыцца да расійскага ўварвання[20].

Беларускія вайскоўцы, у тым ліку тэрміновай службы, удзельнічаюць у арганізацыі і ўпарадкаванні лагераў расійскіх войскаў, разгрузачна-пагрузачных і іншых працах. Вядомы выпадкі, калі салдаты тэрміновай службы ачышчалі, у тым ліку ад чалавечых рэшткаў, эвакуяваную з палёў бою ва Украіне пашкоджаную расійскую бранятэхніку[21]. Верталёты УС Беларусі ўдзельнічаюць у пошуках і выратаванні расійскіх вайсковых экіпажаў, пацярпелых крушэнне ў беларускай паветранай прасторы. Вядомы выпадкі перавозак аўтатранспартам на беларускіх вайсковых нумарах боепрыпрыпасаў, у прыватнасці авіябомб.

Украінская група экспертаў[en] CERT-UA выявіла фішынгавую атаку на ўкраінскіх вайсковаслужбоўцаў і абвінаваціла ў гэтым мінскую групоўку UNC1151[en], а яе членаў ідэнтыфікавала як афіцэраў УС Беларусі[22].

У прымежных з Украінай раёнах Беларусі размешчана 5 БТГ УС Беларусі, прынамсі адна БТГ са складу механізаваных брыгад, астатнія — са складу ССА. Паводле Лукашэнкі, колькасць БТГ мусілі давесці да 10. 23 сакавіка стала вядома, што сфарміравана яшчэ 5 БТГ, але яны не далучыліся да першых, а адбылася ратацыя — пасля чатырох тыдняў на памежжы, першыя 5 БТГ вярнуліся ў месцы сталай дыслакацыі. Афіцыйна задача гэтых сіл вызначаецца як «узмацненне дзяржаўнай мяжы з Украінай», бо «ўкраінскі бок не кантралюе дзяржаўную мяжу».

Ваенныя інструктары правіць

У сакавіку 2023 года Мінабароны краіны апублікавала кадры з падрыхтоўкі беларускімі інструктарамі расійскіх вайскоўцаў. Ваеннаслужачыя РФ удасканальвалі сваю стральбу з аўтаматаў, практыкаваліся ў кіраванні бранятэхнікі, вывучалі тактычную медыцыну, прайшлі інжынерную падрыхтоўку і псіхалагічную паласу перашкод. Еўрарадыё паведаміла, што навучанне нібыта праводзілася для далейшага ўдзелу ў баявых дзеяннях ва Украіне[23].

У красавіку начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі генерал-маёр Аляксандр Бас заявіў БЕЛТА, што каля 500 беларускіх інструктараў рыхтуюць ваенных рэгіянальнай групоўкі войск. Як ён адзначыў, навучанне праводзіцца на падставе аналізу формаў і спосабаў прымянення войск падчас канфлікту ва Украіне[24].

Для падрыхтоўкі байцоў, у тым ліку мабілізаваных, былі створаны намётавыя лагеры на палігонах «Лепельскі» пад Лепелем, «Рэпішча» пад Асіповічамі і «Абуз-Лясноўскі» пад Баранавічамі. Навучанне праводзілася з кастрычніка 2022 года па 3 ліпеня 2023 года, пасля чаго аб’екты згарнулі. Усяго ў Беларусі прайшло падрыхтоўку да некалькі тысяч мабілізаваных[25].

Пратэсты і супраціў беларусаў правіць

Пратэсты ў Беларусі правіць

Са зваротамі супраць вайны і ў падтрымку Украіны выступіў шэраг творчых і прафесійных беларускіх супольнасцяў, а таксама асоб, у тым ліку тых, хто зараз жыве ў Беларусі. Так, вядомы звароты беларускіх гісторыкаў, навукоўцаў НАН Беларусі. З асабістых вядомы зварот былога камандзіра 38-й брыгады Валерыя Сахашчыка[26]. Публічна пратэставалі супраць вайны некалькі праваслаўных, каталіцкіх і пратэстанцкіх святароў і пастараў[27][28][29].

З 24 лютага ў Беларусі адбываюцца адзіночныя антываенныя пікеты, пра іх вядома прынамсі ў Баранавічах, Віцебску, Гомелі, Маладзечне і Мінску, такіх пратэстоўцаў хапаюць падчас пікета, або неўзабаве, у тым ліку дома. Так, 24 лютага ў Маладзечне на пікет выйшла Вольга Барунова, яе схапілі праз 15 хвілін[30]. Таксама 24 лютага ў Гомелі схапілі невядомага мужчыну, які паспеў напісаць на плоце «Пуцін»[30]. 27 сакавіка ў Віцебску затрымалі Кацярыну Бекан за пікет з жоўта-блакітнымі кветкамі на плошчы Перамогі[31]. У Мінску 1 сакавіка схоплена невядомая жанчына з дзяўчынкай за пікет на Кастрычніцкай плошчы з плакатам «Спыніце вайну» і жоўта-блакітнымі шарыкамі[31], 2 сакавіка невядомы хлопец выйшаў у пікет па раздзяляльнай паласе праспекта Незалежнасці[32], 9 сакавіка невядомы хлопец выйшаў на пікет з плакатам «Абдымі, калі супраць вайны» на вуліцу Веры Харужай[33], 11 сакавіка па даносе суседа быў схоплены Дзмітрый Мацюшонак за плакат «No war» на балконе[34]. Святлана Ціханоўская заклікала да «антываеннай мабілізацыі», адзначыўшы, што яна ў грамадстве ўжо ідзе сама сабой.

27 лютага а 14:00 у многіх гарадах лакальна пратэставалі супраць вайны і на знак салідарнасці з Украінай, дэманстрацыі адбываліся каля выбарчых участкаў канстытуцыйнага рэферэндума, у асноўны дзень галасавання. Святлана Ціханоўская напярэдадні заклікала псаваць бюлетэні і выказаць сваё стаўленне да расійскага ўварвання каля ўчасткаў, дзень быў абраны для агульнага пратэсту як адзіная магчымасць масавага мерапрыемства без папярэдніх затрыманняў удзельнікаў пры цяперашнім становішчы ў краіне. Пасля першых воклічаў «Не — вайне!» і «Слава Украіне!» каля ўчасткаў па ўсёй краіне пачаліся затрыманні. Аднак, тым жа днём а 17:00 у цэнтрах многіх беларускіх гарадоў, у Мінску каля будынка Генеральнага штаба, адбыліся антываенныя мітынгі, ім ужо папярэднічалі затрыманні ўдзельнікаў на падыходах да вызначаных месцаў, хапалі пратэстоўцаў падчас мітынгу і на зыходзе на прылеглых вуліцах. Агулам 27 лютага за ўдзел у антываенным пратэсце па папярэдніх звестках затрымана каля 800 чалавек.[35][36] Таксама 27 лютага адбываліся затрыманні на ўчастках за псаванне бюлетэняў, толькі ў Наваполацку схоплена 80 чалавек за спробу сфатаграфаваць свой бюлетэнь у кабінцы для таемнага галасавання[37], агульная колькасць затрыманых за гэта па краіне невядома.

28 лютага ў цэнтрах многіх беларускіх гарадоў, у Мінску каля цэнтральнага чыгуначнага вакзала, таксама адбыліся масавыя антываенныя пратэсты. Паводле папярэдніх звестак, тым днём сілавікамі схоплена яшчэ некалькі соцень чалавек. Сярод затрыманых каля цэнтральнага чыгуначнага вакзала ў Мінску праваслаўны святар Міхаіл Маруга, ён зняволены на 13 сутак[38].

Праследуюць і за візуальнае пазначэнне стаўлення да расійскага ўварвання. Так, 4 сакавіка ў Бабруйску затрымалі настаўніцу Ларысу Секяржыцкую за жоўта-блакітную стужку ў валасах, яе схапілі проста на ўроку па даносе калегі і дырэктаркі школы[39]. Таксама праследуюць за магчымыя меркаванні супраць уварвання ва Украіну. «Саюз маці» заклікаў маці вайскоўцаў прыйсці 3 сакавіка да праваслаўнага кафедральнага сабора ў Мінску для малітвы пра спыненне агрэсіі Расіі і ўстрыманне Беларусі ад удзелу, амаль 100 маці далучыліся да акцыі, сілавікі схапілі прынамсі чатырох жанчын, якія моўчкі і не пазначаючы сябе маліліся, і двух журналістаў, не зважаючы на пярэчанні святароў[40][41].

Пераслед за праўкраінскую і антываенную пазіцыю трывае цягам усяго ўварвання, сярод выпадкаў, якія сталі вядомы апошнім часам, 9.7.2023 года ў Мінску арыштавана кампанія з васьмі чалавек за выказванні супраць уварвання і покліч «Слава Украіне!»[42], 3.8.2023 года ў Іванаве рэпрэсавана жанчына за слуханне ўкраінскай песні ва ўласнай кватэры[43]. 23 верасня 2023 года стала вядома пра схопленых супрацоўнікаў Мазырскага НПЗ, пасля як ў тэлефоне аднаго з іх знайшлі відэа са словамі «Слава Украіне, Беларусь за родную брацкую Украіну», «Героям слава, слава Украіне»[44]. 18 кастрычніка стала вядома пра двух схопленых мужчын, якія ноччу з 13 на 14 у Сасновым Бары ўзнялі на плошчы ўкраінскі сцяг замест дзяржаўнага чырвона-зялёнага[45].

Супраціў у Беларусі правіць

Маніторынг ваеннай актыўнасці правіць

Напярэдадні расійскага ўварвання ва Украіну створана грамадская ініцыятыва «Беларускі Гаюн» па адсочванні добраахвотнымі назіральнікамі перадыслакацыі беларускіх і расійскіх войскаў на тэрыторыі Беларусі. З пачаткам уварвання дзейнасць ініцыятывы актывізавалася, яна ў кругладзённым рэжыме паведамляе пра перадыслакацыю беларускіх і расійскіх войскаў, кірункі і грузы вайсковых перавозак, узлёты самалётаў і верталётаў, пускі ракет на тэрыторыі Беларусі.[46]

Сабатаж на чыгунцы правіць

26 лютага на перагоне Вярхі-Вярэйцы і 27 лютага каля станцыі Барысаў выведзена са строю абсталяванне аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ (сістэма сігналізацыі, цэнтралізацыі і блакавання), 28 лютага на прыпыначным пункце Сінява каля станцыі Стоўбцы знішчана рэлейная шафа СЦБ і закарочаны дротам рэйкавы ланцуг на перагоне Магілёў 2-Буйнічы. 1 сакавіка на перагоне Астанковічы-Жэрдзь знішчана рэлейная шафа кіравання СЦБ.[47][48] Адказнасць за сабатаж начамі 27/28 лютага і 28 лютага/1 сакавіка на абсталяванні БЧ узялі на сябе ініцыятывы BYPOL і «Буслы ляцяць»[49][48].

27 лютага ініцыятыва Кіберпартызаны атакавала карпаратыўную сетку БЧ — былі выведзены са строю маршрутызатары, паралізавана сістэма дыспетчарскай цэнтралізацыі «Нёман», на пэўны час БЧ перайшла ў ручны рэжым кіравання. Праграмнае забеспячэнне звязанае з рухам цягнікоў не працавала, камп’ютары засталіся без падлучэння да сеткі прадпрыемства, лагістычныя кампаніі не маглі атрымаць доступ да асабістых кабінетаў. 2 сакавіка здзейснены другі этап кібератакі, чыгунка на пэўны час перайшла на ручны рэжым кіравання, што значна замарудзіла рух цягнікоў, але не стварала аварыйных сітуацый. Працяглы час не працаваў сэрвіс БЧ па продажы і выбары квіткоў анлайн.[47][50][51][52][48]

Праз гэтую серыю сабатажу рух вайсковых эшалонаў быў перапынены спачатку на начны час, у тым ліку праз адмовы чыгуначных брыгад весці іх, потым РЧ спынілі фарміраванне вайсковых эшалонаў, вайсковыя грузы перавозяць цывільнымі вагонамі і паўвагонамі без пазначэння 1 класа небяспекі, часта ў складзе цягнікоў з цывільнымі пасажырскімі вагонамі. Праз тыдзень, 8 сакавіка, сілавікі паведамілі пра затрыманне ўсіх груп, датычных гэтых дзеянняў.[47][48] Магчымасці чыгуначнага руху часткова аднавіліся 12 сакавіка[53].

З пачатку ўварвання станам на 10 сакавіка схоплена прынамсі 10 чалавек, быццам за «тэрарыстычныя акты» на чыгунцы[54], пра датычнасць 9 з іх да BYPOL і «Буслы ляцяць» не паведамляецца. У пошуку сабатажнікаў спецгрупы сілавікоў з Мінска тэрарызуюць мясцовых жыхароў, на 14 сакавіка вядома прынамсі 35 пацярпелых праз гэта ў Стоўбцах[55], тое самае адбываецца ў Жодзіне[48]. Вядома пра масавае запалохванне сілавікамі чыгуначнікаў і былых супрацоўнікаў чыгункі, звольненых падчас рэпрэсій 2020—2021 гадоў.

15 сакавіка на перагоне Даманава-Лясная (Брэсцкага аддзялення) выведзена са строю абсталяванне аўтаматыкі і тэлемеханікі СЦБ, у вынік згас прахадны святлафор, рух цягнікоў замаруджаны да 10-15 км/г. 16 сакавіка на перагоне Фарынава-Загацце (Віцебскага аддзялення) знішчана рэлейная шафа СЦБ. Праз гэта парушаны графік руху цягнікоў, святлафоры і стрэлачныя пераводы не працавалі. 17 сакавіка на станцыі Ворша-Цэнтральная з рэлейнай шафы дэмантаваны трансфарматары, у выніку ўначы не працаваў светлафор. Як сцвярджаюць адказныя за акцыі, рамонтных камплектаў рэлейных шафаў засталіся ў БЧ толькі некалькі адзінак.[47][48]

З 17 сакавіка па начах на некаторых перагонах і станцыях дзяжураць патрулі унутраных войскаў МУС Беларусі, на некаторых участках па 2-3 сілавікі пастаўлены да кожнай рэлейнай шафы. З 19 сакавіка для аховы чыгуначнай інфраструктуры БЧ на поўдні Беларусі ў кірунку Украіны задзейнічаны сілы спецназа ўнутраных войскаў з в/ч 3214[56]. 19 сакавіка кіраўнік украінскай чыгункі Аляксандр Камышын паведаміў, што перарвана магчымасць чыгуначнай сувязі Украіны з Беларуссю, не паведамляючы дэталяў падзякаваў за гэта «сумленным беларускім чыгуначнікаў»[57].

На пачатку сутак 25 сакавіка знішчаны 2 рэлейныя шафы СЦБ над Барысавам (Мінскае аддзяленне), на самым загружаным участку БЧ. На пачатку сутак 28 сакавіка падпалены 2 рэлейныя шафы СЦБ на перагоне Асіповічы-Вярэйцы (Магілёўскае аддзяленне)[48].

30 сакавіка ў публікацыях СМІ з’явілася інфармацыя аб масавых затрыманнях супрацоўнікаў Беларускай чыгункі, неўзабаве на прапагандысцкіх Тэлеграм-каналах рэжыму Лукашэнкі з’явілася 38 відэа з затрыманымі асобамі[58].

Уноч з 30 на 31 сакавіка 2022 года каля прыпынку Бабіна ў Бабруйскім раёне некалькі чалавек раскрылі рэлейныя шафы і паспелі адну падпаліць, па ім распачалі агонь супрацоўнікі Унутраных войскаў Рэспублікі Беларусь, але дыверсанты змаглі збегчы ад пераследу[59]. 31 сакавіка прадстаўнік аб’яднання колішніх сілавікоў ByPol Аляксандр Азараў заявіў пра каля 10 паспяховых акцый на чыгунцы, і што яны здзяйсняюцца ў межах плана «Перамога»[60].

Каля апоўначы з 5 на 6 кастрычніка 2023 года на станцыі Азярышча выбухам пашкоджаны ўчастак чыгункі і стрэлачнага пераводу, якія злучаюць станцыйныя каляі з пагрузачна-разгрузачнымі пунктамі. Праз станцыю Азярышча ажыццяўляецца асноўная пагрузка вайсковай тэхнікі ў ваколіцах Мінска, бо побач размешчаны 120-я і 127-я брыгады сувязі і 56-ы полк сувязі. Таксама ад станцыі Азярышча ў кірунку Воршы знаходзяцца станцыі Калодзішчы і Гарадзішча, да якой ідзе адгалінаваньне ў вайсковую часць № 42776. Станцыя Калодзішчы асобнай каляёй злучана са станцыяй Шабаны, што стварае маршрут абходу Мінску пры маршруце Ворша — Брэст у абодва кірункі, ім актыўна карыстаюцца для павышэння незаўважнасці перавозак расійскай вайсковай тэхнікі, боепрыпасаў і кантынгенту ў кірунку Баранавіч і Лунінца.[61]

Іншыя дзеянні правіць

У Мазыры да 10 сакавіка схоплены два чалавекі, якія быццам збіраліся знішчаць расійскую вайсковую тэхніку падчас яе руху па Мазырскім раёне і быццам раней ужо здзейснілі нейкую акцыю[54].

Ёсць звесткі пра псаванне транспарту, пазначанага тактычнымі знакамі «V» і «Z», або проста транспарту з расійскімі дзяржаўнымі нумарамі. Адзначаецца, аднак, што на тэрыторыі Беларусі знакам «Z» свае транспартныя сродкі пазначаюць толькі[62] цывільныя асобы, якія ўхваляюць расійскае ўварванне[63][64], у асноўным расійскія грамадзяне. Грамадскія ініцыятывы заклікаюць не псаваць транспартныя сродкі проста праз расійскія нумары, калі яны не пазначаны тактычнымі знакамі або сімваламі падтрымкі расійскага ўварвання[65][66]. З выпадкаў, якія сталі вядомы апошнім часам, у Наваполцку схоплены мужчына, які 1 ліпеня 2023 года абліў фарбай аўтамабіль з крымскімі нумарамі і знакам «Z»[67].

26 лютага 2023 года атакай дронаў пашкоджаны расійскі разведвальны самалёт А-50 на авіябазе «Мачулішчы», у выніку яго мусілі адправіць для рэмонту на тэрыторыю Расіі і, такім чынам, спынілася паветраная карэкціроўка абстрэлаў Украіны з беларускай паветранай прасторы, якая цягнулася без перапынку з 24 лютага 2023 года.

Супраціў ва Украіне правіць

Беларусы, якія з розных прычын цяпер жывуць ва Украіне, палітычныя і грамадскія актывісты, супрацоўнікі рэлакаваных бізнесаў, уступаюць у падраздзяленні тэрытарыяльнай абароны.[68]

Паводле Вадзіма Пракоп’ева, станам на 5 сакавіка болей за 200 беларусаў-добраахвотнікаў у шэрагах УС Украіны і яшчэ 5700 беларусаў працавала ў іх тыле[69]. Кіраўнік Цэнтра дапамогі беларускім добраахвотнікам у Варшаве Павел Кухта, станам на 10 сакавіка казаў, што беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне ўжо сотні[70][71].

 
Байцы фарміраванага асобнага батальёна імя Каліноўскага.

Падраздзяленні беларускіх добраахвотнікаў створаны пры некаторых вайсковых часцях УС Украіны, вядома прынамсі пра беларускую роту тэрытарыяльнай абароны пры палку «Азоў». З 2014 года ва Украіне дзейнічае асобная добрахвотная тактычная група «Беларусь». 9 сакавіка з беларускіх добраахвотнікаў пачалося фарміраванне батальёна імя Кастуся Каліноўскага ў Кіеве[72]. 30-га сакавіка 2022 года стала вядома пра фармавання Беларускага палка «Пагоня» ў складзе Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны.[73]

4 сакавіка стала вядома пра смерць ад ранення, атрыманага ў баях за Бучу, беларуса-дабраахвотніка Іллі «Літвіна» Хрэнава, які ваяваў на ўкраінскім баку з 2014 года і зноў з пачатку расійскага ўварвання[74]. 13 сакавіка ў баі пад Кіевам у складзе падраздзялення ССА УСУ загінуў Аляксей «Тур» Скобля, які таксама ваяваў на ўкраінскім баку ў 2015 годзе.[75]. 24 сакавіка ў Ірпені загінуў Дзмітрый «Тэрор» Апанасовіч[76]. Станам на 10 сакавіка вядома пра двух параненых беларусаў-добраахвотнікаў.[70] 26 сакавіка стала вядома пра завядзенне ГУБАЗіК у Беларусі «крымінальнай справы» на 50 чалавек з батальёна імя Кастуся Каліноўскага «за ўдзел ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі замежнай дзяржавы (ч. 3 арт. 361 КК Беларусі)»[77].

Паводле СМІ, рэжымныя сілавыя структуры стварылі ўяўную «брыгаду Тадэвуша Касцюшкі», каб выяўляць людзей гатовых да ўдзелу і дапамогі беларускім добраахвотным фарміраванням, а ў Беларусі і захопліваць іх[78][79]. Таксама рэжымныя сілавікі для гэтых мэт стварылі сетку фальшывых чат-ботаў беларускіх дабравольчых фарміраванняў, з апошніх выпадкаў, якія сталі вядомы, у верасні 2023 года затрыманы невядомы хлопец, які праз фальшывы чат-бот хацеў трапіць у полк імя Каліноўскага[80].

Дапамога беларусаў Украіне і ўкраінцам правіць

У Беларусі правіць

Ініяцыятыва BySol збірае ў Беларусі сродкі для дапамогі цывільным украінцам, украінскім вайскоўцам, а таксама беларусам-добраахотнікам, які ваююць на ўкраінскім баку супраць расійскага ўварвання.

Збіраюць дапамогу асабіста або закрытымі суполкамі, з прычын бяспекі гэта не афішуюць. Некаторыя выпадкі ўсё ж вядомы, як з суполкай невядомых Мінска, Жлобіна і Гомеля.[81]

Дапамозе актыўна супрацьдзейнічаюць сілавыя структуры. Так, ГУБАЗіК ставарыла шматлікія Тэлеграм-боты, якія выдае за ботаў ініцыятыў дапамогі Украіне, праз звароты ў фальшывыя боты выяўляе і захоплівае тых, хто гатовы дапамагаць Украіне з Беларусі[82].

У замежжы правіць

З 28 лютага ў Варшаве дзейнічае Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам пры Беларускім доме. Паводле кіраўніка Цэнтра Паўла Кухты, які сам быў добраахвотнікам у 2016—2017 гадах, многія спрабавалі самастойна заехаць ва Украіну, але іх не пускалі з меркаванняў бяспекі ўкраінскага боку, некаторыя траплялі ў турму. Цэнтр таксама займаецца частковым забеспячэннем добраахвотнікаў абмундзіраваннем, харчаваннем, транспартам і іншым. Павел Кухта раіць звяртацца адразу ў Цэнтр, каб трапіць ва Украіну арганізавана, па ўзгадненні з украінскімі ўладамі.

Паводле Вадзіма Пракоп’ева, станам на 5 сакавіка ў Польшчы знаходзілася 300 беларусаў, гатовых далучыцца да Інтэрнацыянальнага легіёна тэрытарыяльнай абароны Украіны[69]. Паводле Паўла Кухты, станам на 10 сакавіка сотні беларускіх добраахвотнікаў ужо выехалі ва Украіну і яшчэ сотні збіраюцца туды[70][71].

Беларускі Фонд медыцынскай салідарнасці сабраў некалькі соцень заявак беларускіх медыкаў-валанцёраў, гатовых ехаць на дапамогу ва Украіну.

У Польшчы беларускія актывісты далучыліся да ўкраінскіх у блакаванні пункту пропуску Казловічы, каб не прапускаць грузавы транспарт з Еўропы ў Беларусь і Расію.

У Вялікабрытаніі беларускія арганізацыі стварылі супольную ініцыятыву для каардынацыі дапамогі і акцый салідарнасці з Украінай.[83]

У ЗША парафія БАПЦ у Нью-Ёрку і Беларуска-амерыканскае задзіночанне стварылі цэнтр па зборы рэчаў і грашовых сродкаў для беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне.[84]

Ва Украіне правіць

Беларускія ўрачы, уцеклыя ва Украіну ад рэпрэсій 2020—2021 гадоў, аказваюць медыцынскую дапамогу поруч украінскіх калег[85]. Ва Украіне працуе ваенна-палявы шпіталь, які ўрад Германіі па просьбе Святланы Ціханоўскай перадаў беларускім медыкам, ён скаардынаваны з Беларускім Фондам медыцынскай салідарнасці і УС Украіны[86].

Інфармацыйнае супрацьстаянне правіць

Украіна правіць

З першых гадзін уварвання ўкраінскі бок заяўляў, што яно адбываецца не толькі з тэрыторыі Беларусі, але і з падрымкай Узброеных сіл Беларусі[87]. Наступнымі днямі некаторыя афіцыйныя ўкраінскія асобы, структуры і СМІ заяўлялі пра ўдзел ва ўварванні Узброеных сіл Беларусі, але гэтая інфармацыя не пацвярджалася і часткова абвяргалася самім украінскім бокам. Таксама з украінскага боку паведмалялася па магчымае ўжыванне расійскімі вайскоўцамі на сваёй тэхніцы чырвона-зялёных сцягоў з мэтай справакаваць удзел УС Беларусі ва ўварванні.

У першыя дні ўварвання ў Сухапутныя сілы УСУ распаўсюдзілі табліцу апазнавальных знакаў на расійскай тэхніцы, дзе знак «О» даецца як «сілы з Беларусі»[88], звесткі табліцы няпэўныя, але яна шырока распаўсюдзілася і прычынілася шматлікіх чутак і непацверджаных навін пра ўдзел УС Беларусі ва ўварванні. З апошняга, 27 сакавіка пашыралася навіна пра крадзеж быццам беларускім вайскоўцам бульбы ва ўкраінскага насельніцтва, на праўдзе асоба ў абмундзіраванні Расгвардыі загрузіла мяхі бульбы на бронемашыну са знакам «О», т.б. са складу войскаў расійскай Цэнтральнай вайсковай акругі.

1 сакавіка дарадца кіраўніка МУС Украіны Антон Герашчанка заявіў пра стварэнне бота «Званок сябру» для аўтаматычных тэлефанаванняў у Расію і Беларусь і «раскрыцця вачэй на вайну» абанентам[89]. Неўзабаве ўкраінскія валанцёры стварылі сайт для інфармавання грамадзян Беларусі пра катастрафічныя наступствы вайны з Украінай для саміх беларусаў. Яны сабралі фота- і відэафакты злачынстваў і парушэнняў расійскіх войскаў, статыстыку ахвяр канфлікту, а таксама заклікалі беларусаў выйсці на пратэсты[90].

Офіс Ціханоўскай правіць

Незалежныя беларускія СМІ, якія цяпер працуюць у электронным фармаце, інфармуюць карыстальнікаў як ў Беларусі, так ў Расіі і астатнім свеце, пра хаду ўварвання Расіі ва Украіну, пра ахвяры ўкраінцаў і страты Украіны. Таксама асвятляецца і тое, як гэтыя падзеі падаюцца функцыянерамі рэжыму Лукашэнкі і падкантрольнымі яму СМІ.

Інфармацыйная палітыка Офіса Ціханоўскай скіраванна на тлумачэнне розніцы паміж беларусамі і Беларуссю з аднаго боку і рэжымам Лукашэнкі з другога боку. Мэтавая аўдыторыя — сусветнае грамадства агулам і ўкраінскае грамадства ва Украіне і свеце ў прыватнасці. Таксама робяцца інфармацыйныя захады для прадухілення ўдзелу беларускіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях супраць Украіны.

Рэжым Лукашэнкі правіць

На тэрыторыі Беларусі вяшчаюць расійскія тэлеканалы, а тэлебачанне і СМІ, падкантрольныя рэжыму Лукашэнкі, паўтараюць іх наратыў — «нацысты ва ўладзе ва Украіне», «трэба вызваліць украінскі народ ад улады нацыстаў», «нацысты абстрэльваюць украінскія гарады». Да гэтага дадаецца толькі адзін уласны матыў — «Беларусь не ўдзельнічае і не будзе ўдзельнічаць» у расійска-украінскім канфлікце, пры гэтым замоўчваецца, што расійскае ўварванне адбываецца і з тэрыторыі Беларусі. Аднак падкантрольным рэжыму Лукашэнкі СМІ і тэлебачанню ў прыватнасці давярае ўсё меней людзей, калі ў лістападзе 2020 года такіх быў 21 %, у параўнанне з папярэднімі 34 %, то ў 2021 годзе толькі 16 % з тэндэнцыяй да змяншэння.

Паводле прадстаўніцы Міністэрства абароны Беларусі Іны Гарбачовай, маці беларускіх салдат тэрміновай службы тэлефануюць невядомыя з нумароў Украіны, ЗША, Польшчы і Канады, гэта адбываецца на фоне «фэйкавай інфармацыі пра удзел вайскоўцаў УС Беларусі ў спецыяльнай ваеннай аперацыі ў Данбасе». І. Гарбачова запэўніла, што кожная маці ў кожны момант можа звязацца з сынам праз камандзіра або наведаць яго ў вайсковай часці[91].

1 сакавіка ваеннае ведамства Беларусі запусціла флэш-моб «Мы на месцы». У роліках салдаты тэрміновай службы абвяргаюць звесткі, што яны ва Украіне, паведамляючы, што яны «на месцы», гэта значыць у месцах сталай дыслакацыі[92].

У некаторых школах Міністэрства адукацыі Беларусі настаўнікі і кіраўнікі вайскова-патрыятычнага выхавання кажуць вучням, нібыта Украіна напала на Беларусь і Расію[93].

Сілавыя структуры ўключыліся ў расійскую кампанію супрацьдзеяння распаўсюду інфармацыі пра ўварванне Расіі ва Украіну. Так, 11 сакавіка ГУБАЗіК ў Мінску схоплены актыўны рэдактар рускамоўнага раздзела Вікіпедыі Марк Бернштэйн, з прычыны актыўнага рэдагавання ім старонак пра ўварванне Расіі ва Украіну ў 2022 годзе[94].

Бежанцы ў Беларусі правіць

 
Група з 311 данбаскіх дзяцей вяртаецца на радзіму пасля адпачынку ў беларускіх санаторыях[95]. Чыгуначны вакзал Мінск-Пасажырскі. 30 мая 2023.

Неўзабаве па пачатку ўварвання Дзяржаўны памежны камітэт Рэспублікі Беларусь пачаў паведамляць пра прыбыццё ў краіну ўкраінскіх бежанцаў. Ім аказваюць разнастайную дапамогу, у тым ліку з боку Чырвонага Крыжа. Толькі за 2 сакавіка, паводле ДПК Беларусі, прыбыло 16 чалавек, у тым ліку 8 непаўналетніх[96]. З 24 лютага па 11 сакавіка з Украіны на мяжу Беларусі прыбыло 1760 чалавек, з іх 902 — беларусы, 619 — украінцы, 239 — грамадзяне іншых дзяржаў[97]. З 12 па 14 сакавіка беларускую мяжу з Украіны перайшло 209 грамадзян Украіны, транзітам праз Польшчу — 79. Частка замежнікаў часова размешчана ў гасцініцах і санаторыях, іншыя грамадзяне адправіліся да сваякоў, якія пражываюць у Беларусі[98]. На 25 сакавіка Дзяржаўны памежны камітэт заявіў аб 6097 бежанцах. Больш за 2000 з іх неўзабаве з’ехалі на тэрыторыю Польшчы, Латвіі і Літвы[99].

23 сакавіка 2022 года Беларусь дазволіла да 15 красавіка бязвізавы ўезд з боку Украіны ўсім выратаваным ад баявых дзеянняў[100].

На 31 жніўня, па афіцыйных даных, прыбыло 49 тысяч украінцаў. Большасць дабіралася ў краіну транзітам праз краіны Еўрасаюза. Наўпрост з Украіны ў Беларусь прыехала больш за 15 тысяч чалавек[101]. 2 снежня беларускія ўлады назвалі лічбу ў 68 254 грамадзян Украіны: праз украінска-беларускую мяжу прыехалі 15 890, транзітам праз Польшчу — 41 749, праз Літву — 8 889, праз Латвію — 1 726[102].

Па даных ААН, да 23 жніўня 2023 года ў Беларусь беглі 16 692 жыхароў Украіны, з іх запыталі статус бежанца — 11 644[103].

Рэакцыя правіць

Украіна правіць

Офіс Прэзідэнта правіць

Саветнік кіраўніка офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк пацвердзіў, што Мінск не задавальняе Украіну як месца перамоваў з расійскім бокам: «Для нас Мінск ад пачатку быў дастаткова дзіўным месцам, бо Беларусь з’яўляецца бокам канфлікту»[104].

Цэрквы і рэлігійныя арганізацыі правіць

9 сакавіка Усеукраінская рада цэркваў і рэлігійных арганізацый звярнулася да беларускіх рэлігійных лідараў з заклікам выкарыстаць свае паўнамоцтвы, каб не дапусціць уцягвання беларускага войска ў вайну супраць Украіны на баку Расіі як краіны-тэрарыста[105].

Беларусь правіць

Офіс Ціханоўскай правіць

Святлана Ціханоўская заявіла, што «Лукашэнка і яго рэжым цалкам падзяляюць адказнасць за вайну з расійскім прэзідэнтам», таму яна звярнулася да Міністэрства абароны, Генеральнага штаба і Савета бяспекі Беларусі з заклікам «не выконваць злачынныя загады Аляксандра Лукашэнкі» і «не рабіцца саўдзельнікамі агрэсіі ў дачыненні да суседняй мірнай дзяржавы»[106].

Цэрквы і рэлігійныя арганізацыі правіць

  • «Хрысціянская візія» 24 лютага асудзіла агрэсію і выкарыстанне беларускай тэрыторыі, выказала салідарнасць з украінскім народам і заклікала беларускіх салдат не ўдзельнічаць у вайне[107].
  • Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі 26 лютага выказалася пра «канфлікт ва Украіне»[108]. Пасля рэзкай крытыкі свецкіх вернікаў, на пазачарговым пасяджэнні біскупы 3 сакавіка выказалі занепакоенасць, што палітычны канфлікт ператварыўся ў вайну, заклікалі не дапускаць удзелу ў ёй Беларусі[109]. 9 сакавіка Украінская Грэка-Каталіцкая Царква падзякавала беларускім біскупам за «брацкую салідарнасць»[110]. У некаторых рыма-каталіцкіх парафіях і кляштарах адбыліся малітвы за Украіну і мір ва Украіне[111][112][113].
  • Беларуская грэка-каталіцкая парафія ў Лондане 27 лютага апублікавала зварот да ўкраінскіх вернікаў і духавенства грэка-каталіцкай епархіі ў Лондане, у якім выказала жах ад вайны, заявіла пра салідарнасць з народам Украіны і спадзяванне, што перамога ўкраінцаў будзе натхненнем для беларускага народа.[114]
  • Чатыры епіскапы евангельскіх канфесій 2 сакавіка заклікалі сваіх вернікаў да трохдзённага посту і малітвы пра спыненне вайны ва Украіне, яны згадалі і ўцягнутасць у вайну Беларусі[115].
  • Беларуская праваслаўная царква 3 сакавіка ў асобе мітрапаліта Веніяміна не асудзіла ўварванне, а заклікала бакі «рабіць крокі насустрач»[116]. Сяброўка «Хрысціянскай візіі», праваслаўная багаслоўка Наталля Васілевіч, раскрытыкавала яго пазіцыю[117]. Праваслаўныя епіскапы прамаўчалі[118].

Наступствы правіць

Міжнародныя санкцыі правіць

Еўрапейскі Саюз правіць

ЗША правіць

Украіна правіць

3 сакавіка 2022 года стала вядома, што АТ «Укрзалізныца» канфіскуе каля 5000 вагонаў, частка іх з грузам, і некалькі лакаматываў, якія належаць ДА «Беларуская чыгунка», як маёмасць саюзніка агрэсара.[119]

Іншыя краіны правіць

  • Японія 28 лютага паведаміла, што ўвядзе санкцыі супраць беларускіх арганізацый і асоб, улічваючы «відавочнае дачыненне краіны да ўварвання» ва Украіну.[120]. 8 сакавіка дадала ў свае санкцыйныя спісы 12 грамадзян Беларусі і 10 беларускіх арганізацый, пад абмежаванні трапілі Віктар і Дзмітрый Лукашэнкі, Наталля Качанава, Наталля Эйсмант, кіраўнікі МУС, СК і Генпракуратуры, дэпутат Алег Гайдукевіч, бізнесмены Аляксей Алексін, Мікалай Варабей, Аляксандр Шатроў і Аляксандр Зайцаў, арганізацыі, вядомыя па еўрапейскіх санкцыях, сярод якіх Synesis Group, ЗАТ «Белтэхэкспарт», Sohra Group, Dana Holdings/Dana Astra, «Новая нафтавая кампанія», «Гродна Азот»[121].

Іншае правіць

Цкаванне беларусаў правіць

З пачаткам уварвання многіх беларусаў, у тым ліку тых хто ўцёк ад рэпрэсій 2020—2021 гадоў, пачалі атаясняць нават не з рэжымам Лукашэнкі, а з дзеяннямі расійскіх вайскоўцаў ва Украіне. У выніку беларусаў пачалі дыскрымінаваць, адмаўляць ім у абслугоўванні, працаўладкаванні, найманні жытла, вядомыя выпадкі высялення з ужо найманага жытла. Так, вялікія цяжкасці з найманнем жытла ўзніклі ў Грузіі, куды многія беларусы ўцякалі ад рэпрэсій з 2020 года[122].

Вядомы выпадкі, калі беларусам не дазвалялі або перашкаджалі выступаць на масавых мерапрыемствах у падтрымку Украіны, адзін з падобных выпадкаў апошняга часу здарыўся 24 лютага 2024 года ў Кракаве[123].

3 сакавіка 2022 года кіраўніца нямецкага МЗС Аналена Бербак заклікала спыніць цкаванне «беларусаў або рускіх» з прычыны расійскага ўварвання, бо «гэта вайна Пуціна»[124].

Зноскі правіць

  1. По версии Лукашенко, Украина собиралась напасть на Беларусь, но ей помешал Путин (руск.). reform.news (11 сакавіка 2022).
  2. Прэс-служба Лукашэнкі выправіла яго словы пра тое, што перамога пратэстаў 2020 году перадухіліла б напад Расеі на Ўкраіну. svaboda.org (31 сакавіка 2022).
  3. Крэмль: Лукашэнка ў размове з Пуціным падтрымаў дзеяньні РФ ва Ўкраіне. У прэс-службе Лукашэнкі пра гэта прамаўчалі. svaboda.org (1 красавіка 2022).
  4. Roblin, Sebastien. Pictures: In Battle for Hostomel, Ukraine Drove Back Russia’s Attack Helicopters and Elite Paratroopers (англ.). 19FortyFive (25 лютага 2022). Праверана 2 сакавіка 2022.
  5. Враг пошел на прорыв границы в Киевской области (руск.). Украинская правда (24 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2022. Праверана 26 лютага 2022.
  6. Погранслужба Украины: вертолет с территории Беларуси атаковал украинский пункт пропуска "Славутич" (руск.). reform.by (24 лютага 2022). Праверана 26 лютага 2022.
  7. WATCH: Tanks enter Ukraine via Belarus's border. CNN (24 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 25 лютага 2022. Праверана 26 лютага 2022.
  8. Coakley, Amanda. Lukashenko Is Letting Putin Use Belarus to Attack Ukraine. Foreign Policy. Архівавана з першакрыніцы 26 February 2022. Праверана 26 лютага 2022.
  9. Ситуація щодо російського вторгнення (руск.) (26 лютага 2022). Праверана 21 сакавіка 2022.
  10. а б Войска РФ передумали садиться в Гостомель, будуть ехать из Беларуси (25 лютага 2022). Праверана 21 сакавіка 2022.
  11. Повітряні сили ЗСУ збили крилату ракету, випущену по Києву з території Білорусі (руск.) (27 лютага 2022). Праверана 21 сакавіка 2022.
  12. Из Беларуси выпустили 4 баллистические ракеты. pravda.com.ua (24 лютага 2022). Праверана 21 сакавіка 2022.
  13. Лукашенко подтвердил, что с территории Беларуси были запущены ракеты по позициям в Украине, но это был вынужденный шаг. БелТА (27 лютага 2022). Праверана 27 лютага 2022.
  14. Пентагон насчитал более 70 пусков ракет по Украине с территории Беларуси (3 сакавіка 2022). Праверана 21 сакавіка 2022.
  15. Для бомбежек Украины россияне используют гражданский аэропорт Гомеля (руск.). reform.news (20 сакавіка 2022). Праверана 21 сакавіка 2022.
  16. Pentagon Press Secretary John F. Kirby Holds a Press Briefing. U.S. Department of Defense (2 сакавіка 2022).
  17. Пентагон: Признаков участия белорусских войск в операции против Украины нет. thinktanks.by.
  18. На Украине опровергли участие белорусов в спецоперации. Lenta.RU (4 сакавіка 2022).
  19. Министерство обороны Республики Беларусь. t.me.
  20. Лукашенко: белорусские войска не принимают никакого участия в российской спецоперации в Донбассе (руск.). belta.by. Праверана 31 снежня 2019.
  21. «Пазваніў папрасіць лекаў ад ванітаў, падумалі — у палоне, а аказалася, што мые рускія танкі ад парэшткаў», — сваякі беларускага салдата. nashaniva.com (17 сакавіка 2022). Праверана 20 сакавіка 2022.
  22. Белорусские хакеры рассылают фишинговые письма на e-mail украинских военных. ФОКУС (25 лютага 2022).
  23. Минобороны показало, как белорусские инструкторы тренируют российских военных
  24. К защите Союзного государства готовы! Как проходит подготовка военных региональной группировки войск
  25. Расейскіх мабілізаваных больш ня будуць рыхтаваць у Беларусі Спадарожнікавыя здымкі зафіксавалі ліквідацыю лягераў на беларускіх палігонах // Радыё Свабода, 5 ліпеня 2023
  26. Бывший комбриг 38-й Брестской десантно-штурмовой бригады Валерий Сахащик обратился к беларусским военным. reform.by (27 лютага 2022). Праверана 22 сакавіка 2022.
  27. Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!. t.me.
  28. Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!. t.me.
  29. Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! (руск.). t.me (27 лютага 2022).
  30. а б У Маладзечне затрымалі жанчыну, якая выйшла на антываенны пікет. euroradio.fm (24 лютага 2022). Праверана 23 сакавіка 2022.
  31. а б Хроніка перасьледу 1 сакавіка: Затрымалі жанчыну зь дзяўчынкай; АМАП затрымаў 7 вучняў Ліцэю БДУ. svaboda.org (1 сакавіка 2022). Праверана 23 сакавіка 2022.
  32. Смелы антываенны пікет у Мінску ВІДЭА. nashaniva.com (2 сакавіка 2022). Праверана 23 сакавіка 2022.
  33. "Обними, если против войны": в Минске парень устроил одиночную акцию. Видео. obozrevatel.com (9 сакавіка 2022). Праверана 11 сакавіка 2022.
  34. Мінчука затрымалі за антываенны плакат. nashaniva.com (11 сакавіка 2022). Праверана 23 сакавіка 2022.
  35. Марши в поддержку Украины, задержания и «явка выше 70%». Подводим итоги основного дня голосования. zerkalo.io (27 лютага 2022). Праверана 27 лютага 2022.
  36. МВД: В день референдума в Беларуси задержали около 800 человек. zerkalo.io (28 лютага 2022). Праверана 23 сакавіка 2022.
  37. Надпісы на бюлетэні — «пашкоджанне дзяржаўнай маёмасці». У Наваполацку судзяць людзей, затрыманых падчас рэферэндуму. nashaniva.com (2 сакавіка 2022). Праверана 23 сакавіка 2022.
  38. Хрысціянская візія. Мониторинг преследований по основаниям, связанным с религией, во время политического кризиса в Беларуси (ОБНОВЛЯЕТСЯ) (руск.). Царква і палітычны крызіс у Беларусі.
  39. На настаўніцу з Бабруйска за жоўта-сінюю стужку ў валасах выклікалі АМАП. novychas.online (4 сакавіка 2022). Праверана 23 сакавіка 2022.
  40. Правозащитники: ОМОН в Минске задержал матерей белорусских солдат, которые молились в храме. zerkalo.io (3 сакавіка 2022). Праверана 23 сакавіка 2022.
  41. «Ощущала, внутри были тихари». Подробности задержания матерей срочников, которые пришли в собор помолиться за мир (руск.). Zerkalo.io (4 сакавіка 2022).
  42. Свабода, Радыё. Кампанію з васьмі чалавек у Менску арыштавалі за лёзунг «Слава Україні!» . Радыё Свабода (5 жніўня 2023). Праверана 7 жніўня 2023.
  43. Сілавікі затрымалі 44-гадовую жанчыну, якая дома слухала ўкраінскую песню . Наша Ніва. Праверана 7 жніўня 2023.
  44. REFORM.by. Лозунг "Слава Украине" в телефоне работника НПЗ вдохновил мозырский телеканал на сюжет о нацистах (руск.). REFORM.by (23 верасня 2023). Праверана 6 кастрычніка 2023.
  45. У Светлагорскім раёне затрымалі двух братоў за замену лукашэнкаўскага сцяга на ўкраінскі . Наша Ніва. Праверана 19 кастрычніка 2023.
  46. Беларусь — плацдарм для российского наступления на Чернигов и Киев. rfi.fr (25 лютага 2022). Праверана 3 лістапада 2022.
  47. а б в г Рэйкавая вайна ў Беларусі-2022. Што вядома на сёння. novychas.online (18 сакавіка 2022). Праверана 22 сакавіка 2022.
  48. а б в г д е ё Белорусы ведут против российских войск "рельсовую войну"?. dw.com (28 сакавіка 2022). Праверана 29 сакавіка 2022.
  49. МВД Беларуси сообщило об уничтожении оборудования БЖД. reform.by (16 сакавіка 2022). Праверана 16 сакавіка 2022.
  50. Произошла очередная атака на инфраструктуру Белорусской железной дороги. На вокзалах – большие очереди. belsat.eu (16 сакавіка 2022). Праверана 16 сакавіка 2022.
  51. «Кібэрпартызаны» кажуць, што спынілі рух цягнікоў у менскім і аршанскім вузлах. Афіцыйнага пацьверджаньня пакуль няма. svaboda.org (27 лютага 2022). Праверана 16 сакавіка 2022.
  52. Рэйкавая вайна. Як беларусы спрабуюць спыніць расейскую армію. svaboda.org (2 сакавіка 2022). Праверана 16 сакавіка 2022.
  53. У Беларусі пасьля кібер-атакі 16 дзён не працавала сыстэма электроннага продажу квіткоў на чыгунку. svaboda.org (12 сакавіка 2022). Праверана 16 сакавіка 2022.
  54. а б У Мазыры затрымалі яшчэ двух «рэйкавых партызанаў» (10 сакавіка 2022). Праверана 16 сакавіка 2022.
  55. У Стоўпцах выязныя групы ГУБАЗіК і СОБР другі тыдзень тэрарызуюць мясцовых, - жыхары гораду. svaboda.org (14 сакавіка 2022). Праверана 16 сакавіка 2022.
  56. Супольнасць чыгуначнікаў: чыгунку будзе кантраляваць спецназ унутраных войскаў. euroradio.fm. Праверана 22 сакавіка 2022.
  57. Кіраўнік украінскай чыгункі: Дзякуючы сумленным беларускім чыгуначнікам, зносін паміж Украінай і Беларусьсю цяпер няма (бел. (тар.)). svaboda.org (20 сакавіка 2022).
  58. Стала вядома пра 40 затрыманых за дывэрсіі беларускіх чыгуначнікаў. svaboda.org (31 сакавіка 2022).
  59. «Рельсовые партизаны» подожгли релейный шкаф недалеко от Бобруйска. Патруль открыл по ним огонь (руск.). news.zerkalo.io (31 сакавіка 2022).
  60. ByPol пацвердзіў, што дыверсіі на чыгунцы ладзяць удзельнікі плану «Перамога». belsat.eu.
  61. Свабода, Радыё. «Супольнасьць чыгуначнікаў Беларусі» паведаміла аб выбуху на чыгунцы пад Менскам. Што сказалі ў дзяржструктурах . Радыё Свабода (6 кастрычніка 2023). Праверана 6 кастрычніка 2023.
  62. Техника оккупационных войск обозначается различными знаками. МотолькоПомоги Telegram (24 лютага 2022).
  63. Да-да, "партизаны" нанесли знак российских оккупантов "Z" на машину с бел.номерами, ага. МотолькоПомоги Telegram (4 сакавіка 2022).
  64. Хлопец з Навагрудка намаляваў на машыне літары Z і V. Вось чым скончылася гісторыя (10 сакавіка 2022). Праверана 16 сакавіка 2022.
  65. ВАЖНО! Не нужно резать шины/бить стёкла у каждого автомобиля на российских номерах в Беларуси!. МотолькоПомоги Telegram (4 сакавіка 2022).
  66. ВАЖНО! Мы выше писали про лиц, поддерживающих кремлёвских оккупантов, которые обозначают свои автомобили символами "V", "Z". МотолькоПомоги Telegram (4 сакавіка 2022).
  67. Свабода, Радыё. У Наваполацку работніка «Нафтана» асудзілі за абліты фарбай аўтамабіль на крымскіх нумарах і зь літарай «Z» . Радыё Свабода (28 верасня 2023). Праверана 6 кастрычніка 2023.
  68. Уладзімір Ханас: Мы ведаем, што бел-чырвона-белая Беларусь падтрымлівае Украіну(недаступная спасылка). racyja.com (27 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2022. Праверана 19 сакавіка 2022.
  69. а б Білоруси будуть здаватися в полон, або порушувати наказ – білорус про можливий наступ на Україну. Українська правда.
  70. а б в «Нашы хлопцы гатовыя кроўю адкупіць тую няславу, якая цяпер ліецца на беларусаў». Як беларускія добраахвотнікі едуць ва Ўкраіну. svaboda.org (10 сакавіка 2022). Праверана 18 сакавіка 2022.
  71. а б У Варшаве адкрылі Цэнтр дапамогі беларускім добраахвотнікам. polskieradio.pl (28 лютага 2022). Праверана 19 сакавіка 2022.
  72. Беларусы стварылі батальён імя Каліноўскага для абароны Кіева (руск.). euroradio.fm (9 сакавіка 2022). Праверана 11 сакавіка 2022.
  73. Белорусы начали создавать полк «Погоня» в составе Вооруженных сил Украины
  74. «Працаваў праграмістам, нармальна зарабляў». Хто такі беларус Ільля «Літвін», які загінуў за Ўкраіну. Радыё Свабода.
  75. Погибли за Украину: истории двух белорусских добровольцев. dw.com (17 сакавіка 2022). Праверана 18 сакавіка 2022.
  76. Як загінуў добраахвотнік Зміцер Апанасовіч? Расказваюць яго паплечнікі. nashaniva.com (27 сакавіка 2022). Праверана 29 сакавіка 2022.
  77. ГУБАЗіК завёў крымінальную справу супраць байцоў батальёну імя Каліноўскага. svaboda.org (27 сакавіка 2022).
  78. У інтэрнэце зніадкуль з'явілася «Брыгада Касцюшкі». Асцярожна, гэта можа быць правакацыя . Наша Ніва. Праверана 7 жніўня 2023.
  79. «Мы чакаем кожнага». Што цяпер з таямнічай «брыгадай Касцюшкі»? . Наша Ніва. Праверана 7 жніўня 2023.
  80. Сілавікі затрымалі хлопца, які напісаў у фэйкавы бот палка Каліноўскага . Наша Ніва. Праверана 27 верасня 2023.
  81. Беларусы перадалі жыхарам памежнай украінскай вёскі гуманітарную дапамогу. novychas.online (18 сакавіка 2022). Праверана 19 сакавіка 2022.
  82. «ГУБАЗіК стварае фэйкавыя тэлеграм-боты, каб лавіць людзей на жыўца». Як у Беларусі пачалі затрымліваць тых, хто гатовы дапамагаць Украіне . svaboda.org (15 сакавіка 2022).
  83. Хто мы(недаступная спасылка). Беларусы Брытаніі для Украіны. Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2022. Праверана 22 сакавіка 2022.
  84. Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ! (7 сакавіка 2022).
  85. Welle (www.dw.com), Deutsche. "Воздушная тревога. Продолжаем работать". Истории врачей-белорусов в Украине | DW | 04.03.2022. DW.COM.
  86. Вынікі працы Беларускага Антываеннага Руху за тыдзень 7-13 сакавіка. tsikhanouskaya.org (13 сакавіка 2022). Праверана 19 сакавіка 2022.
  87. Погранслужба Украины утверждает, что поддержку российской армии оказывают вооружённые силы Белоруссии. Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2022. Праверана 24 лютага 2022.
  88. Б‘ємо окупантів разом!. Сухопутні війська ЗС України (1 сакавіка 2022). Праверана 29 сакавіка 2022.
  89. В Украине создали бот "Звонок другу", чтобы раскрыть глаза на войну россиянам и белорусам. ТСН.ua (1 сакавіка 2022).
  90. Останься дома: украинцы создали сайт-обращение к белорусам, призывающее не идти на войну с Украиной. КП в Украине | КП в Україні | KP in Ukraine.
  91. Минобороны: мамам белорусских солдат врут, что их сыновья погибли (руск.). sputnik.by.
  92. В Украине идет война. В это время Минобороны Беларуси решило запустить… флешмоб. ZERKALO.IO (2 сакавіка 2022).
  93. «Украіна напала на Беларусь і Расею». Што настаўнікі ў школах Беларусі расказваюць пра вайну ва Ўкраіне. svaboda.org (1 сакавіка 2022).
  94. Victoria Song. A top Wikipedia editor has been arrested in Belarus (англ.). The Verge (11 сакавіка 2022). Праверана 12 сакавіка 2022.
  95. Дети Донбасса. Дорога между миром и войной(нявызн.). Праверана 5 жніўня 2023.
  96. Беженцы из Украины прибывают в Беларусь — как им оказывают помощь?. sputnik.by (2 сакавіка 2022). Праверана 22 сакавіка 2022.
  97. В ГПК рассказали, сколько украинцев прибыло в Беларусь. sputnik.by (11 сакавіка 2022). Праверана 22 сакавіка 2022.
  98. ГПК: в Беларусь за выходные прибыло 288 граждан Украины, в том числе транзитом через Польшу (руск.) (14 сакавіка 2022). Праверана 2 сакавіка 2022.
  99. Названо число бежавших в Белоруссию украинцев. Lenta.RU.
  100. Беларусь разрешила до 15 апреля безвизовый въезд из Украины всем иностранцам, кто спасается от боевых действий. БелТА (23 сакавіка 2022).
  101. 49 тысяч человек с февраля. Как Беларусь помогает беженцам из Украины
  102. Более 68 тысяч граждан Украины прибыло в Беларусь с февраля
  103. Refugees fleeing Ukraine (since 24 February 2022). UNHCR (4 красавіка 2022).
  104. Log into Facebook. Facebook.
  105. Рада Церков закликає білоруських релігійних діячів не допустити залучення їх армії до війни проти України (укр.). ВРЦіРО (9 сакавіка 2022).
  106. Карпова Я.. «Лукашенко больше не гарант»: Тихановская объявила себя представителем белорусского народа. dw.com (24 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2022.
  107. Заява групы «Хрысціянская візія» наконт ваеннай агрэсіі супраць брацкай Украіны і ўдзелу рэжыму Аляксандра Лукашэнкі ў ёй. Царква і палітычны крызіс у Беларусі (24 лютага 2022).
  108. Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ў сувязі з канфліктам ва Украіне. Catholic.by (26 лютага 2022).
  109. Зварот Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі: Вайна — гэта злачынства супраць Бога і чалавека (BY/RU). Catholic.by (3 сакавіка 2022).
  110. Ва Украінскай Грэка-Каталіцкай Царкве падзякавалі каталіцкім біскупам Беларусі за салідарнасць. Catholic.by (9 сакавіка 2022).
  111. Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!. t.me.
  112. Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!. t.me.
  113. Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!. t.me.
  114. Зварот да ўкраінскіх вернікаў і духавенства грэка-каталіцкай епархіі Святой Сям’і ў Лондане. Belarusian Church in London (27 лютага 2022).
  115. Хрысціянская візія: НЕ ВАЙНЕ!. t.me.
  116. Обращение Митрополита Минского и Заславского Вениамина, Патриаршего Экзарха всея Беларуси, в связи с ситуацией в Украине (руск.). Официальный портал Белорусской православной Церкви (3 сакавіка 2022).
  117. Наталля с двумя “Л”. t.me.
  118. Флагшток — Гомель і Гомельшчына. t.me.
  119. Ва Украіне засталіся каля 5 тысячаў беларускіх вагонаў, якія Кіеў не верне. belsat.eu.
  120. Японія ўводзіць санкцыі супраць Беларусі і пэрсанальна супраць Аляксандра Лукашэнкі. svaboda.org (28 лютага 2022). Праверана 23 сакавіка 2022.
  121. Японія пашырыла санкцыі супраць беларускага рэжыму (руск.). euroradio.fm (8 сакавіка 2022). Праверана 23 сакавіка 2022.
  122. «А чего к нам, а не в Россию?» У эмигрантов из Беларуси проблемы с поиском жилья в Грузии и не только. reform.by (17 сакавіка 2022). Праверана 20 сакавіка 2022.
  123. У Кракаве беларусам не дазволілі прысутнічаць на антываеннай акцыі з БЧБ-сцягамі . Наша Ніва. Праверана 26 лютага 2024.
  124. Глава немецкого МИД призвала прекратить нападки на беларусов. reform.by (3 сакавіка 2022). Праверана 23 сакавіка 2022.