Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне

Беларусь удзельнічала ў конкурсе песні «Еўрабачанне» з 2004 па 2019 год[1]. Дэбют краіны на конкурсе быў няўдалым, дуэт «Аляксандра і Канстанцін» заняў толькі 19 месца ў паўфінале, што не дазволіла яму працягнуць удзел.

Беларусь

Беларусь

Вяшчальнік БТ (2004—2006)
Першы (2007—2011)
Беларусь 1 (2011—2021)
Беларусь 24 (2011—2021)
Адбор
Удзелы
Удзелы 16 (6 у фінале)
Першы выступ 2004
Лепшы вынік 6, 2007
Горшы вынік 22 (паўфінал), 2006
Спасылкі

Старонка краіны.

Сайт тэлеканала(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2019. Праверана 8 лютага 2013.

Удзел Беларусі на «Еўрабачанні» нельга назваць паспяховым, за 16 гадоў удзелу краіна змагла прайсці ў фінал толькі 6 разоў: у 2007, 2010, 2013, 2014, 2017 і 2019 гадах. Пры гэтым у топ-10 у фінале краіна патрапіла толькі аднойчы, у 2007 годзе. Тады краіну прадстаўляў Дзмітрый Калдун з песняй «Work your magic». Яму ўдалося выйсці ў фінал і заваяваць 6-е месца. Гэты вынік стаў найлепшым за ўсю гісторыю ўдзелу ў конкурсе.

У сакавіку 2021 краіна была дыскваліфікавана з конкурса з-за таго, што песня абраных прадстаўнікоў, гурта Галасы ЗМеста[ru] «Я научу тебя» мела палітычны падтэкст. Такім чынам краіна ўпершыню за 17 гадоў удзелу ў конкурсе (з улікам адмененага конкурса 2020 года), яго прапусціла.

28 мая 2021 года Еўрапейскі вяшчальны саюз аб’явіў аб пазбаўленні членства Белтэлерадыёкампаніі ў арганізацыі з-за пытанняў парушэння правоў чалавека ў краіне на фоне бягучага пераследу апазіцыі[2].

За 16 гадоў удзелу, Беларусь атрымала ў фіналах 368 балаў, а ў паўфіналах — 1025 балаў.

Гісторыя правіць

2000-я правіць

Першымі прадстаўнікамі краіны стаў дуэт «Аляксандра і Канстанцін», які выканаў на конкурсе песню «My Galileo»[3]. У тым годзе краіна атрымала 10 балаў і заняла 19 месца ў паўфінале.

На наступны раз Беларусь на конкурсе прадстаўляла Анжаліка Агурбаш[1][4]. На падрыхтоўку нумара было выдаткавана каля 5 мільёнаў долараў, асноўным спонсарам спявачкі з’яўляўся яе муж — бізнесмен Мікалай Агурбаш[5]. Нягледзячы на высокія шанцы выхаду ў фінал, якія давалі Беларусі букмекерскія фірмы, краіна заняла толькі 13 месца ў паўфінале.

У 2006 годзе на «Еўрабачанне» ў Афіны паехала Паліна Смолава. Яе выступ у паўфінале конкурса стаў найгоршым вынікам для краіны за ўсю гісторыю ўдзелаў. У той год Беларусь заняла толькі 22 месца сярод 23 удзельнікаў паўфінала[6].

Найлепшы вынік краіна дасягнула ў 2007 годзе, калі на «Еўрабачанне» паехаў пераможца Фабрыкі зорак 5 Калдун. Кіраўнікамі дэлегацыі з’яўляліся Аляксандр Ціхановіч і Філіп Кіркораў. Песня расійска-армянскага кампазітара Карэна Кавалярана «Work your magic» (Твары свой цуд) заняла 6 месца, набраўшы 145 балаў[7].

На наступны год конкурс адбываўся ў сталіцы Сербіі — Бялградзе. На «Еўрабачанне» паехаў пераможца конкурса «Новая волна» Руслан Аляхно[8]. Песня «Hasta la vista» набрала 27 балаў і заняла толькі 17 месца[9]. Нягледзячы на гэта, відэакліп на песню атрымаў узнагароду як найлепшы відэакліп-удзельнік конкурса.

Беларусь на «Еўрабачанні 2009» прадстаўляў пераможца Славянскага базару 2004 года Пётр Ялфімаў[10][11]. Рок-кампазіцыя «Eyes, that never lie» набрала 25 балаў і заняла 13 месца[12].

2010-я правіць

У 2010 годзе конкурс прымала ў сябе сталіца Нарвегіі — Осла. На гэты раз Беларусь упершыню прадстаўляла група. Яна складалася з удзельнікаў музыкальнага праекта тэлеканала АНТ. Песня «Butterflies»[13] расійскага кампазітара Максіма Фадзеева[14] выйшла ў фінал, дзе заняла перадапошняе 24 месца[15].

У выніку ўнутранага адбору ў 2011 годзе краіну на «Еўрабачанне 2011» паехала прадстаўляць Анастасія Віннікава[16]. Яе песня «I love Belarus», нягледзячы на высокія шанцы трапіць у фінал, заняла толькі 14 месца ў паўфінале[17].

З нацыянальны адборам на «Еўрабачанне 2012» быў звязаны скандал з падтасоўкай галасоў тэлегледачоў[18][19]. У выніку разбору краіну паехала прадстаўляць група «Litesound» [20] з песняй «We are the heroes». Беларусь зноў не трапіла ў фінал, заняўшы 16 месца ў паўфінале[21].

У 2013 годзе Беларусь стала першай краінай, што абрала свайго прадстаўніка на конкурс «Еўрабачанне 2013» у шведскі горад Мальмё. У выніку галасавання журы і тэлегледачоў (50/50) прадстаўніцай Беларусі была абрана Алена Ланская з песняй «Rhythm of love»[22], якую пасля змяніла на «Solayoh»[23]. Спявачка прайшла ў фінал, дзе заняла 16 месца[24].

На нацыянальным адборы, які прайшоў 10 студзеня 2014 года, перамогу атрымаў спявак TEO з песняй «Cheesecake»[25]. 8 мая ён выступіў у другім паўфінале конкурса «Еўрабачанне», і змог прайсці ў фінал (гэта быў першы раз, калі краіна прайшла ў фінал 2 гады запар)[26]. У фінале конкурса, які прайшоў 10 мая, ТЕО набраў 43 балы і заняў 16 месца[27].

У 2015 годзе прадстаўнікамі краіны на конкурсе стаў дуэт Uzari & Maimuna з песняй «Time»[28]. У фінал яны не прайшлі, заняўшы 12 месца ў паўфінале[29].

Прадстаўніком на конкурсе ў 2016 годзе быў абраны IVAN. Яго прадзюсарам быў Віктар Дробыш, які да гэтага, у 2012 годзе, прадзюсіраваў прадстаўнікоў Расіі, фальклорны калектыў Буранаўскія бабулі, якія занялі 2-е месца[30]. Аднак гэта не дапамагло прадстаўніку Беларусі. Песня «Help You Fly», якую выконваў артыст, у фінал конкурса не трапіла, спыніўшыся на 12 месцы ў паўфінале[31].

На Еўрабачанне 2017 у Кіеў упершыню паехаў гурт з песняй на беларускай мове[32]. Песня «Гісторыя майго жыцця» у выкананні гурта NAVIBAND прагучала 11 мая ў другім паўфінале конкурса. Артыстам удалося прайсці ў фінал і 13 мая яны выступілі паўторна, заняўшы 17 месца[33][34].

На конкурс 2018 года ад Беларусі быў абраны вядомы ўкраінскі спявак Alekseev[35]. З песняй «Forever» ён выступіў у першым паўфінале, дзе заняў 16 месца, што не дазволіла яму выйсці ў фінал[36].

У 2019 годзе краіну прадставіла маладая спявачка ZENA з песняй «Like It». Яна выступіла ў першым паўфінале і змагла прайсці ў фінал, заняўшы 10 месца. У фінале ZENA заняла 25 месца, аднак пазней адбыўся пералік вынікаў і выявілася, што спявачка на самай справе была на 24 месцы[37][38][39].

2020-я правіць

У нацыянальным адборы на «Еўрабачанне 2020» перамог гурт VAL, ён і павінен быў прадстаўляць краіну на конкурсе з беларускамоўнай песняй «Да відна»[40]. Аднак пазней «Еўрабачанне 2020» было адменена з-за пандэміі COVID-19[41].

Першапачаткова Беларусь планавала прыняць удзел у конкурсе 2021 года і павінна была выступаць у першай палове першага паўфіналу. 9 сакавіка 2021 года праз унутраны адбор БТРК абрала ўдзельніка, ім аказаўся гурт Галасы ЗМеста[ru] з рускамоўнай песняй «Я научу тебя»[42]. Аднак 11 сакавіка заяўка была адхілена, паколькі EBU вырашыў, што песня парушае правілы конкурсу. Беларускаму вяшчальніку было прапанавана прадставіць альбо новую версію песні, альбо цалкам новую песню, якая будзе адпавядаць правілам, у адваротным выпадку краіне пагражала дыскваліфікацыя[43]. 26 сакавіка Белтэлерадыёкампанія прапанавала новую песню, якая называецца «Песня про зайцев», яе таксама спявае гурт «Галасы ЗМеста». Аднак гэтая песня таксама была адхілена, па тых жа прычынах, што і папярэдняя заяўка, а Беларусь была дыскваліфікаваная з конкурсу 2021 года[44][45].

28 мая 2021 года, праз шэсць дзён пасля фіналу 2021 года, ЕВС прыпыніў членства БТРК у арганізацыі. Вяшчальнік атрымаў два тыдні (да 11 чэрвеня), каб даць адказ, перш чым прыпыненне ўступіць у сілу, але Белтэлерадыёкампанія не дала на гэта ніякага адказу[46]. 1 ліпеня вяшчальнік быў выключаны з ЕВС, і такім чынам страціў правы на трансляцыю і ўдзел у конкурсах, якія арганізуюцца Еўрапейскім вяшчальным саюзам[47]. Пазней было абвешчана, што выключэнне будзе доўжыцца тры гады, аднак па заканчэнні гэтага тэрміну БТРК прыйдзецца паўторна падаваць заяўку на членства[48].

Удзельнікі правіць

Легенда табліцы
Пераможца
Другое месца
Трэцяе месца
Чацвёртае месца
Пятае месца
Апошняе месца
Аўтаматычны праход у фінал
Не прайшла ў фінал
Не ўдзельнічала, або была дыскваліфікавана


Год Прадстаўнік Мова Песня Пераклад Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2004 Аляксандра і Канстанцін Англійская «My Galileo» «Мой Галілеа»
Не прайшлі
19 10
2005 Анжаліка Агурбаш Англійская «Love Me Tonight» «Кахай мяне сёння вечарам»
Не прайшла
13 67
2006 Паліна Смолава Англійская «Mum» «Мама»
Не прайшла
22 10
2007 Калдун Англійская «Work your magic» «Твары сваё чараўніцтва» 6 145 4 176
2008 Руслан Аляхно Англійская «Hasta la vista» «Бывай»
Не прайшоў
17 27
2009 Пётр Ялфімаў Англійская «Eyes, that never lie» «Вочы, якія ніколі не ілгуць»
Не прайшоў
13 25
2010 «3+2» Англійская «Butterflies» «Матылькі» 24 18 9 59
2011 Анастасія Віннікава Англійская «I love Belarus» «Я люблю Беларусь»
Не прайшла
14 45
2012 «Litesound» Англійская «We are the heroes» «Мы героі»
Не прайшлі
16 35
2013 Алена Ланская Англійская «Solayoh» «Салеа» 16 48 7 64
2014 TEO Англійская «Cheesecake» «Чызкейк» 16 43 5 87
2015 Uzari & Maimuna Англійская «Time» «Час»
Не прайшлі
12 39
2016 IVAN Англійская «Help You Fly» «Дапамагу табе лятаць»
Не прайшоў
12 84
2017 NAVIBAND Беларуская «Гісторыя майго жыцця» 17 83 9 110
2018 Alekseev Англійская «Forever» «Назаўжды»
Не прайшоў
16 65
2019 ZENA Англійская «Like It» «Спадабацца» 24 31 10 122
2020
VAL Беларуская «Да відна»
Конкурс адменены
2021
Галасы ЗМеста
Дыскваліфікаваныя
З 2022 года ўдзел немагчымы (прыпынена членства ў ЕВС)

Беларусы як прадстаўнікі іншых краін правіць

Год Выканаўца Краіна Песня Пераклад Мова Фінал Паўфінал
Месца Балы Месца Балы
2009 Аляксандр Рыбак   Нарвегія «Fairytale» «Казка» Англійская 1 387 1 201
2018 Аляксандр Рыбак   Нарвегія «That’s How You Write A Song» «Вось як трэба пісаць песню» Англійская 15 144 1 266

Гісторыя галасавання правіць

Станам на 2019 год гісторыя галасавання Беларусі выглядае наступным чынам:

Большасць балаў аддалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1   Расія 166
2   Украіна 126
3   Азербайджан 071
4   Нарвегія 066
5   Швецыя 053
Большасць балаў атрымалі (фінал)
Месца Краіна Балы
1   Украіна 50
2   Расія 41
3   Азербайджан 32
4   Грузія 31
5   Малдова 26
Большасць балаў аддалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1   Украіна 215
2   Расія 212
3   Малдова 104
4   Літва 101
5   Нарвегія 099
Большасць балаў атрымалі (усяго)
Месца Краіна Балы
1   Украіна 155
2   Расія 089
3   Грузія 087
4   Літва 083
5   Малдова 077

Каментатары і глашатаі правіць

Год Каментатар Абвеснік
2004 Дзяніс Кур’ян Дзяніс Кур’ян
2005 Дзяніс Кур’ян Алена Панарова
2006 Дзяніс Кур’ян Карыяна
2007 Дзяніс Кур’ян
Аляксандр Ціхановіч
Юліяна
2008 Дзяніс Кур’ян Вольга Барабаншчыкава
2009 Дзяніс Кур’ян Кацярына Літвінава
2010 Дзяніс Кур’ян Аляксей Грышын
2011 Дзяніс Кур’ян Лейла Ісмаілава
2012 Дзяніс Кур’ян Дзмітрый Калдун
2013 Яўген Перлін Дар’я Домрачава
2014 Яўген Перлін Алена Ланская
2015 Яўген Перлін Юрый Вашчук (ТЕО)
2016 Яўген Перлін Юрый Наўроцкі (Юзары)
2017 Яўген Перлін Алена Ланская
2018 Яўген Перлін Naviband
2019 Яўген Перлін Марыя Васілевіч
2020 Яўген Перлін Не было
2021 Не транслявалі Не ўдзельнічалі

Фотагалерэя правіць

Гл. таксама правіць

Заўвагі правіць

  1. а б Старонка Беларусі на афіцыйным сайце конкуса песні Еўрабачанне. eurovision.tv. Праверана 1 красавіка 2013.
  2. Организаторы «Евровидения» приостановили членство Белоруссии в союзе
  3. Беларусь на «Евровидении» — 2004-2011. Все участники и все песни. naviny.by. Праверана 1 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  4. На конкурсе песни "Евровидение-2005" Беларусь будет представлять Анжелика Агурбаш(недаступная спасылка). belapan.com. Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2016. Праверана 1 красавіка 2013.
  5. Сколько миллионов спустил на карьеру Анжелики Агурбаш ее бывший муж-бизнесмен?. kp.by. Праверана 1 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  6. Полина Смолова - певица, представитель Беларуси на Евровидении-2006(недаступная спасылка). ctv.by. Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2013. Праверана 1 красавіка 2013.
  7. Беларусь - впервые в финале "Евровидения"(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 1 красавіка 2013.
  8. На «Евровидение-2008» от Беларуси поедет «народный артист». naviny.by. Праверана 1 красавіка 2013.(недаступная спасылка)
  9. Руслан Алехно достойно представил Беларусь на “Евровидении-2008″, но..(недаступная спасылка). blog.minskstyle.com. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2013. Праверана 1 красавіка 2013.
  10. Евровидение-2009 - самое скандальное для Беларуси(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 2 мая 2009. Праверана 1 красавіка 2013.
  11. Беларусь на "Евровидении-2009" представит Петр Елфимов(недаступная спасылка). ctv.by. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 1 красавіка 2013.
  12. Першы паўфінал "Еўрабачання 2009" на афіцыйным сайце конкурсе песні Еўрабачанне. eurovison.tv. Праверана 1 красавіка 2013.
  13. 3+2 - музыкальная группа, представитель Беларуси на Евровидении-2010(недаступная спасылка). ctv.by. Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2013. Праверана 1 красавіка 2013.
  14. Макс Фадеев поможет Беларуси на Евровидении 2010. artemosha.info. Праверана 1 красавіка 2013.
  15. "Евровидение-2010" выиграла Германия, белорусы - вторые с конца(недаступная спасылка). tut.by. Архівавана з першакрыніцы 18 студзеня 2013. Праверана 1 красавіка 2013.
  16. На «Евровидении-2011» Беларусь представит студентка минского иняза Анастасия Винникова(недаступная спасылка). ctv.by. Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2015. Праверана 1 красавіка 2013.
  17. Беларусь не прошла в финал «Евровидения-2011» в Дюссельдорфе(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 29 чэрвеня 2012. Праверана 1 красавіка 2013.
  18. На "Евровидении-2012" Беларусь представит Алена Ланская - видео. telegraf.by. Праверана 1 красавіка 2013.
  19. Скандал вокруг нацотбора «Евровидение 2012» в Беларуси обрастает новыми подробностями. 1news.az. Праверана 1 красавіка 2013.
  20. Группа Litesound: «Это победа белорусского народа!»(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 10 лістапада 2013. Праверана 1 красавіка 2013.
  21. Другі паўфінал "Еўрабачання 2012" на афіцыйным сайце конкурсе песні Еўрабачанне. eurovison.tv. Праверана 1 красавіка 2013.
  22. Определен представитель Беларуси на "Евровидении-2013"(недаступная спасылка). telegraf.by. Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2013. Праверана 1 красавіка 2013.
  23. Alyona Lanskaya will sing "Solayoh" in Malmö. eurovison.tv. Праверана 1 красавіка 2013.
  24. Алена Ланская заняла 16 место на конкурсе "Евровидение-2013" в Мальме. belta.by. Праверана 19 мая 2013.
  25. Беларусь на "Евровидении-2014" представит певец Тео. tvr.by. Праверана 11 студзеня 2014.
  26. ТЕО ИЗ БЕЛАРУСИ ПРОШЕЛ В ФИНАЛ ЕВРОВИДЕНИЯ(недаступная спасылка). eurobelarus.info. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021. Праверана 8 мая 2014.
  27. Белорус Тео занял 16-е место на «Евровидении», победила Кончита из Австрии(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2020. Праверана 11 мая 2014.
  28. Беларусь на "Евровидении-2015" представят UZARI & MAIMUNA. tvr.by. Праверана 26 снежня 2014.
  29. Uzari & Maimuna не прошли в финал "Евровидения-2015"(недаступная спасылка). interfax.by. Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021. Праверана 20 мая 2015.
  30. IVAN с песней Виктора Дробыша представит Беларусь на «Евровидении-2016»(недаступная спасылка). ctv.by. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 20 мая 2015.
  31. IVAN не прошел в финал Евровидения. gp.by. Праверана 13 мая 2016.
  32. Беларусь на "Евровидении-2017" представят Naviband. sputnik.by. Праверана 21 студзеня 2017.
  33. Группа NaviBand из Беларуси прошла в финал "Евровидения-2017". belta.by. Праверана 12 мая 2017.
  34. Naviband заняли 17-е место на «Евровидении-2017». sb.by. Праверана 14 мая 2017.
  35. Украинец Alekseev на "Евровидении-2018": Это большая ответственность - представлять Беларусь. dw.com. Праверана 14 красавіка 2018.
  36. ALEKSEEV не прошел в финал «Евровидения-2018». kp.by. Праверана 8 мая 2018.
  37. ZENA прошла в финал "Евровидения-2019". belta.by. Праверана 15 мая 2019.
  38. Беларусь заняла 25-е место в финале "Евровидения". sputnik.by. Праверана 19 мая 2019.
  39. Организаторы «Евровидения-2019» пересчитали итоги голосования в финале. ЗЕНА заняла 24 место(недаступная спасылка). ctv.by. Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2019. Праверана 22 мая 2019.
  40. VAL представит Беларусь на "Евровидении-2020". belta.by. Праверана 29 лютага 2020.
  41. "Евровидение-2020" официально отменили. rg.ru. Праверана 18 сакавіка 2020.
  42. 🇧🇾 Belarus: Galasy ZMesta to Eurovision 2021 (англ.). Eurovoix (9 сакавіка 2021). Праверана 9 сакавіка 2021.
  43. Latest news: EBU statement on Belarusian entry (англ.). Eurovision.tv (11 сакавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2021. Праверана 11 сакавіка 2021.
  44. EBU statement on Belarusian participation (англ.). Eurovision.tv (26 сакавіка 2021). Праверана 26 сакавіка 2021.
  45. Галасы Зместа - Песня про зайцев - песня на Евровидение 2021 [англійская]. Праверана 2021-03-26.
  46. EBU EXECUTIVE BOARD AGREES TO SUSPENSION OF BELARUS MEMBER BTRC. European Broadcasting Union (28 мая 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 May 2021. Праверана 28 May 2021.
  47. Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. euroradio.fm (30 чэрвеня 2021).
  48. BTRC: Suspenzija traje tri godine (харв.). eurosong.hr (27 жніўня 2021). Праверана 27 жніўня 2021.

Спасылкі правіць