Беларусь у асобах і падзеях

«Беларусь у асобах і падзеях» — беларуская анлайн-энцыклапедыя, якая падтрымліваецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі. Рэсурс дазваляе аператыўна атрымліваць пэўныя звесткі пра Беларусь, не звяртаючыся да шматлікіх даведкавых і энцыклапедычных выданняў.

Беларусь у асобах і падзеях
URL bis.nlb.by
Тып сайта Інтэрнэт-энцыклапедыя[d]
Мова(-ы) беларуская, руская і англійская
Уладальнік Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Змест правіць

Змяшчае інфармацыю пра:

  • найбольш важных падзеі ў эканамічнай, грамадска-палітычнай, культурнай і іншых сферах жыцця краіны;
  • вядомых людзях, якія зрабілі значны ўнёсак у навуковую, культурную і духоўную спадчыну Беларусі;
  • мемарыяльныя комплексы, помнікі гісторыі, культуры, прыроды;
  • установы, арганізацыі, прадпрыемствы, прафесійныя творчыя калектывы;
  • віды спорту, што атрымалі развіццё ў краіне;
  • беларускія перыядычныя выданні;
  • аб’екты, якія з’яўляюцца першымі ці ўнікальнымі (першы буквар, першая школа, першая нацыянальная опера, першая карцінка горада на карце і інш.).

Фактаграфічная інфармацыя дапоўнена біяграфічнымі і гістарычнымі даведкамі, ілюстрацыйным матэрыялам, бібліяграфічнымі звесткамі пра друкаваныя публікацыі, гіперспасылкамі на інтэрнэт-рэсурсы.

Спасылкі правіць