Беларус (трактар)

тып трактараў

«Белару́сь», «Белару́с» — назва чатырохколавых трактараў, якія вырабляюцца на Мінскім трактарным заводзе (МТЗ) з 1950 года.

Беларус-1522
Беларус МТЗ-82-л

Найбольш папулярныя наступныя мадэлі: МТЗ-50 (вытворчасць з 1961 года), МТЗ-80 (вытворчасць з 1974 года) і МТЗ-1221 (вытворчасць з 1986 года).

Трактары «Беларусь», добра вядомыя на ўсёй тэрыторыі былога Савецкага Саюза і далёкага замежжа, ужываюцца ў розных кліматычных умовах і ў шматлікіх галінах гаспадаркі: земляробстве, лесаводстве і будаўніцтве. Прадукцыя МТЗ выкарыстоўвалася і выкарыстоўваецца ў больш чым 100 краінах свету, у тым ліку ў ЗША, і складае 7—8 % прадукцыі сусветнага трактарабудаўніцтва.

З атрыманнем Беларусі незалежнасці марка была перайменаваная ў «Беларус».

Спасылкі правіць