Белая Русь (партыя)

партыя ў Беларусі, да 2023 года — грамадская арганізацыя

Бе́лая Русь — беларуская партыя, створаная ў 2007 годзе, як грамадскае аб’яднанне. Падтрымала тагачаснага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку ў парламенцкіх выбарах 2008 года, а таксама яго ўдзел у выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2010 годзе[2] і наступных палітычных кампаніях.

Белая Русь
Тып палітычная партыя
Год заснавання

17 лістапада 2007 (грамадскае аб’яднанне)

18 сакавіка 2023 (палітычная партыя)
Размяшчэнне Мінск, вул. Фрунзэ, д. 5, каб. 300
Ключавыя фігуры Алег Раманаў
Сфера дзейнасці палітыка
Колькасць членаў 166 264 (2017)[1]
Слоган За моцную і квітнеючую Беларусь
Вэб-сайт www.belayarus.by

Ад заснавання аб’яднанне ўзначальваў Аляксандр Радзькоў, у 2018—2022 гадах — Генадзь Давыдзька, з 2022 года — Алег Раманаў.

18 сакавіка 2023 года на ўстаноўчым з’ездзе ў Мінску стварылі палітычную партыю «Белая Русь». Старшынёй партыі абраны Алег Раманаў.

Стары лагатып грамадскага аб’яднання «Белая Русь» (2007—2022)

Кіраванне правіць

  • З’езд. Склікаецца раз у 5 год. Правамоцны пры наяўнасці 2/3 прадстаўнікоў. Простай большасцю галасоў абірае склад Савета і Цэнтральнай кантрольнай камісіі, ухваляе кірункі дзейнасці і змены Статута.
  • Савет. Збіраецца штогадова. Абірае старшыню і Прэзідыум. Выконвае пастановы З’езда, вызначае набыццё і выкарыстанне маёмасці. Ухваляе каштарыс прыбыткаў і выдаткаў, надзяляе маёмасцю суполкі.
  • Прэзідыум. Праводзіць пасяджэнні кожны квартал. Стварае і скасоўвае суполкі, прымае ды выключае членаў. Вядзе супрацоўніцтва з іншымі грамадскімі аб’яднаннямі, СМІ і ўрадавымі ўстановамі. Вызначае колькасць, парадак і аплату працы супрацоўнікаў. Стварае і скасоўвае падпарадкаваныя ўстановы, прызначае і ўзнагароджвае іх кіраўнікоў.
  • Цэнтральная рэвізійная камісія. Збіраецца штогадова. Сочыць за выкананнем пастановаў З’езда і каштарыса прыбыткаў і выдаткаў.

Зноскі

  1. http://www.belayarus.by/today/dates/
  2. «Белая Русь» напярэдадні выбараў(недаступная спасылка). БелТА (8 снежня 2009). Архівавана з першакрыніцы 21 лістапада 2011. Праверана 13 снежня 2011.

Спасылкі правіць