Белая амфізбена (Amphisbaena alba) — від паўзуноў з сямейства Amphisbaenidae.

Белая амфізбена
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amphisbaena alba Linnaeus, 1758


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  1125421
NCBI  261495
EOL  1055991

Апісанне правіць

Сярэдняя даўжыня дасягае 60 см, максімальная даўжыня да 75 см. Зверху бліскучага жоўта-бурага, карычневага або чырвонага колеру. Па баках значна святлей, а знізу малочна-белага колеру[1]. Галава кароткая, моцная, шырокая, рыдлёўкападобная. Тулава выцягнутае, стройнае. Канечнасці цалкам адсутнічаюць.

Арэал правіць

Від распаўсюджаны ў Панаме, Калумбіі, Эквадоры, Венесуэле, Гвіяне, Гаяне, Сурынаме, на востраве Трынідад, у Перу, Балівіі, Парагваі, на ўсходзе Бразіліі.

Экалогія правіць

Любіць трапічныя лясы і саваны. Селіцца ў мурашніках і тэрмітніках, знойдзеная ў гнёздах мурашак-лістарэзаў роду Atta. Харчуецца насякомымі і іх лічынкамі, членістаногіх[2].

Самка адкладае ў мурашніках і тэрмітніках 8-16 яек. Нованароджаныя дзіцяняты тут жа атрымліваюць ежу ў выглядзе лічынак і коканаў мурашак.

Зноскі

  1. P. E. Vanzolini: A new species of Amphisbaena from the state of Amazonas, Brasil (Reptilia, Amphisbaenia, Amphisbaenidae). In: Memórias do Instituto Oswaldo Cruz, 1989, Vol. 84, S. 527. (Online; PDF; 238 kB)
  2. Guarino R. Colli und Daria S. Zamboni: Ecology of the Worm-Lizard Amphisbaena alba in the Cerrado of Central Brazil. In: Copeia, Nr. 3, 1999. American Society of Ichthyologists and Herpetologists. S. 733—742, (PDF; 3,2 MB Архівавана 12 снежня 2004 года.).

Літаратура правіць

  • Eric R. Pianka, Laurie J. Vitt: Lizards: Windows to the Evolution of Diversity (Organisms and Environments). University of California Press (2003), ISBN 0-520-23401-4. S. 190—192.