Белая гарачка, або алкагольны дэлірый — найбольш частая форма вострых алкагольных псіхозаў  (руск.). Узнікае пасля чарговага запою  (руск.) або калі раптоўна спыняюць прыём алкаголю. Пачынаецца з таго, што хворы дрэнна спіць, бачыць пакутлівыя сны, палахлівы. Пазней з'яўляюцца бяссонніца, зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Хворым бачацца пачвары, чэрці, насякомыя, пацукі, мышы. Парушаецца свядомасць. Такія хворыя небяспечныя для сябе і тых, хто іх акружае. Іншы раз павышаюцца тэмпература і крывяны ціск, дрыжаць рукі. Стан пагаршаецца пад вечар. Хвароба цягнецца З—9 дзён, пасля чаго хворы звычайна ачуньвае. Лячэнне ў псіхіятрычным стацыянары  (руск.).

Delirium tremens
МКХ-10 F10.410.4
МКХ-9 291.0291.0
МКБ-9-КМ 291.0[1]
DiseasesDB 3543
MedlinePlus 000766
eMedicine med/524 
MeSH D000430
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. Monarch Disease Ontology release 2018-06-29 — 2018-06-29 — 2018. Праверана 4 жніўня 2018.

Літаратура правіць