Белая яблыня грому

Белая яблыня грому — другі сольны альбом Лявона Вольскага. Зборнік з 12 песень, напісаных на вершы класікаў XIX–XX стагоддзяў. Прэзентаваны 23 сакавіка 2010 года.

Белая яблыня грому
Вокладка альбома Лявон Вольскі «Белая яблыня грому» (2010)
Студыйны альбом Лявон Вольскі
Дата выпуску 2010
Жанр рок-музыка
Мова песень Беларуская
Храналогія Лявон Вольскі
Куплеты і прыпевы
(2008)
Белая яблыня громуГрамадазнаўства
(2014)

Трэк-ліст правіць

НазваАўтар Працягласць
1. «Гэй, наперад!» Янка Купала 2:35
2. «Пахне чабор» Пятрусь Броўка 3:00
3. «Сон» Адам Міцкевіч 3:48
4. «Вецер Радзімы» Максім Танк 3:01
5. «Скандынаўская песьня» Максім Багдановіч 4:04
6. «Парушыўшы законы прыцягненьня…» Аркадзь Куляшоў 2:40
7. «Niemiec» Францішак Багушэвіч 3:10
8. «Машыны» Ларыса Геніюш 3:28
9. «Мала сказаць: ненавіджу…» Пімен Панчанка 2:12
10. «У турме» Якуб Колас 3:21
11. «Белая яблыня грому» Рыгор Барадулін 3:38
12. «Заснаваньне Вільні. 1322 г.» Ян Чачот 2:54
37:50

Удзельнікі запісу правіць

  • Лявон Вольскі — спевы, гітара, клавішы, аранжыраванні, малюнкі
  • Альгерт Гарус
  • Алесь-Францішак Мышкевіч — бас-гітара
  • Сяржук Штндэр
  • Паўлюк Рысь — гітара, мандаліна, клавішы
  • Андрэй Баброўка — саўнд-прадзюсар
  • Ганна Вольская — дадатковыя спевы, менеджмент
  • Аляксандр Старажук — бубны, перкусія
  • Аляксандр Памідораў — спевы
  • Аляксандр Хаўкін — скрыпка
  • Ігар Назаранка — дызайн
  • Ігар Віркоўскі — паліграфія
  • Зміцер Безкаравайны — PR

Спасылкі правіць