«Белтрансгаз» — беларускі дзяржаўны канцэрн, які займаецца транзітам прыроднага газу праз тэрыторыю Беларусі і яго пастаўкамі беларускім спажыўцам.

«Газпрам трансгаз Беларусь»
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 25 кастрычніка 1960
Заснавальнікі Савет міністраў СССР, Мінскае кіраванне магістральных газаправодаў
Размяшчэнне Мінск, вул. Някрасава, д. 9
Ключавыя постаці Уладзімір Маёраў, Павел Войтаў, Аляксандр Мяшкоў
Галіна Транспарт
Прадукцыя Трубаправодная пастаўка прыроднага газу
Уласны капітал
  • 1,91 млрд Br (2021)[1]
Доўг 2 288 225 000 Br[1]
Абарот
  • 8,22 млрд Br (2021)[1]
Аперацыйны прыбытак
  • 767 млн Br (2021)[1]
Чысты прыбытак
  • 626 млн Br (2021)[1]
Актывы
  • 4,19 млрд Br (2021)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 6 357 чал. (2021)[2]
Матчына кампанія «Газпрам» (Масква, Расія)
Даччыныя кампаніі ААТ Белгазпромбанк[3]
Сайт btg.by
gtb.by (руск.)

Гісторыя[4] правіць

Першыя магістральныя газаправоды газатранспартнай сістэмы Беларусі былі пабудаваныя ў 19601961 гадах. 25 кастрычніка 1960 года загадам Галоўнага ўпраўлення газавай прамысловасці пры Савеце Міністраў СССР у Мінску было створанае Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў. У 1973 Мінскае ўпраўленне магістральных газаправодаў пераўтворана ў Заходняе вытворчае аб’яднанне па транспарце і пастаўцы газу «Захадтрансгаз».

У 1992 г. пастановай Савету Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 10 лістапада 1992 г. № 675 дзяржаўнае прадпрыемства «Захадтрансгаз» было пераўтворана ў дзяржаўнае прадпрыемства па транспарце і пастаўцы газу «Белтрансгаз».

У 1996 годзе пачалося будаўніцтва транскантынентальнага газаправода «Ямал-Еўропа».

31 сакавіка 2003 года быў падпісаны загад Міністэрства эканомікі № 45 аб пераўтварэнні кампаніі ў адкрытае акцыянернае таварыства.

18 мая 2007 года Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Рэспублікі Беларусь і ААТ «Газпрам» падпісаная дамова куплі-продажу ААТ «Газпрам» часткі акцый ААТ «Белтрансгаз», што належалі Рэспубліцы Беларусь.

Паводле дамоўленасці, урад Беларусі згадзіўся прадаць «Газпраму» 50 % акцый Белтрансгаза за 2,5 млрд долараў[5]. Газпрам пачаў выкупаць акцыі роўнымі часткамі ў 2007 г. У 2007—2009 гг. ён выкупіў 37,5 % акцый «Белтрансгаза» за 1,9 млрд долараў. Яшчэ 12,5 % акцый плануецца выкупіць у 2010 г.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць