Беларускі шынны камбінат ААТ «Белшына» — адно з найбуйнейшых прадпрыемстваў у Еўропе, якое выпускае больш 180 тыпапамераў шын для легкавых, грузавых, вялікагрузных аўтамабіляў, будаўніча-дарожных і пад'ёмна-транспартных машын, электратранспарту, аўтобусаў, трактараў і сельскагаспадарчых машын[2].

Белшына
Тып ААТ
Заснаванне 1963
Ранейшыя назвы Беларускі шынны камбінат, ВА «Бобруйскшина», РУП «БШК «Белшина»
Размяшчэнне Бабруйск, Магілёўская вобласць, Беларусь
Ключавыя постаці Аляксандр Валянцінавіч Кавалёў[1]
Галіна Хімічная прамысловасць
Прадукцыя аўамабільныя шыны, шыны для сельскагаспадарчых машын и аўтобусаў
Абарот 2216 млрд. рублёў (2010; 740,2 млн. $)
Аперацыйны прыбытак 72,5 млрд руб. (2010; 24,2 млн $)
Чысты прыбытак 18,8 млрд руб (2010; 6,3 млн $)
Матчына кампанія Белнафтахім
Сайт www.belshinajsc.by

Каля 90 % шын, якія выпускаюцца на камбінаце, зяўляюцца радыяльнымі. Усе выгляды прадукцыі (пнэўматычныя шыны) абароненыя патэнтамі па двух параметрах: канструкцыя и вонкавы выгляд.

Беларускі шынны камбінат падтрымлівае дзелавыя адносіны з 44 краінамі, асноўны замежнагандлёвы партнёр прадпрыемства — Расія. Звыш за 60 % экспартнай прадукцыі рэалізуецца туды.

Паводле дадзеных за першыя 10 месяцаў 2005 года аб'ём вытворчасці прамысловай прадукцыі ў параўнанні з аналагічным перыядам 2004 года склаў 120,5 % (у супастаўных коштах).

У канцы 2005 года прадпрыемства прыступіла да рэалізацыі праекту па рэканструкцыі вытворчасці буйнагабарытных і звышбуйнагабарытных цельнаметалакордных шын радыяльнай канструкцыі для кар'ернай тэхнікі. Паводле праекту, пасля яго рэалізацыі аб'ём вытворчасці новых шын будзе складаць 15888 штук у год. Плануецца, што да 90 % новай прадукцыі будзе экспартавацца, пры гэтым па тэхнічных характарыстыках такія шыны не будуць саступаць прадукцыі вядучых замежных вытворцаў. Агульны кошт праекту складае каля 28 мільёнаў еўра, фінансаванне яго вядзецца як за уласныя сродкі прадпрыемства, так і з прыцягненням інвестыцыяў (у якасці асноўнага фундатара выступае канцэрн «Белнафтахім»).

У 2020 годзе некалькі соцень працаўнікоў «Белшыны» далучыліся да масавых пратэстаў супраць Аляксандра Лукашэнкі пасля прэзідэнцкіх выбараў. Быў абвешчаны страйк з палітычнымі патрабаваннямі, але ён так і не пачаўся, бо кіраўніцтва «Белшыны» аказвала ціск на працаўнікоў кампаніі. Некалькі страйкоўцаў былі звольненыя[3][4][5].

У лютым 2023 г. стала вядома, што генеральны дырэктар «Белшыны» Андрэй Бунакоў быў арыштаваны з-за меркаванага эканамічнага злачынства[6]. 27 сакавіка таго ж года новым генеральным дырэктарам прадпрыемства быў прызначаны Аляксандр Кавалёў[7].

Генеральныя дырэктары правіць

Міжнародныя санкцыі правіць

ААТ «Белшына» знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША з 2011 года[9], але з 2015 па 2021 год санкцыі супраць яе былі прыпыненыя[10][11]. 9 жніўня 2021 года ў спіс быў уключаны генеральны дырэктар «Белшыны» Андрэй Бунакоў[11][12].

2 снежня 2021 года «Белшына» трапіла ў чорны спіс Еўрасаюза[13]. 20 снежня кампанію ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[14]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[15][16].

У 2022 годзе да санкцый супраць «Белшыны» далучыліся Украіна і Японія[17].

20 сакавіка 2024 года «Белшына» дабілася ў Судзе Еўрапейскага саюза адмены санкцый ЕС. На думку суда, прадпрыемства не магло з’яўляцца істотнай крыніцай даходу для рэжыма Лукашэнкі з-за сваёй стратнасці, а Савет Еўрапейскага саюза не змог даказаць, што прычынай звальнення супрацоўнікаў «Белшыны» былі палітычныя матывы (афіцыйна забастоўшчыкі былі звольненыя за прагулы)[18]. Пры гэтым па словах кіраўніка апазіцыйнага Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Паўла Латушкі, «Белшына» працягвае знаходзіцца пад сектаральнымі санкцыямі ЕЗ[19].

Зноскі

  1. Кіраўніцтва. Праверана 21 сакавіка 2024.
  2. О компании(недаступная спасылка). Белшына. Архівавана з першакрыніцы 20 сакавіка 2017. Праверана 29 сакавіка 2017. (руск.)
  3. «Дваіх звольнілі». Рабочыя расказалі, што на «Белшыне» страйк «душаць на корані» (бел. (тар.)). Беларуская служба Радыё «Свабода» (21 жніўня 2020).
  4. На "Белшыне" звальняюць актывістаў забастоўкі, якая не адбылася. Еўрапейскае радыё для Беларусі (26 жніўня 2020).
  5. Светлана Головкина. «За прогулы». На «Белшине» идут увольнения активистов несостоявшейся забастовки (руск.)(недаступная спасылка). TUT.BY (26 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 28 красавіка 2021.
  6. Алена Аляксандрава. Сілавікі затрымалі гендырэктара «Белшыны». Белсат (14 лютага 2023).
  7. Новыя гендырэктары ў «Белшыны», «Белмедтэхнікі», новыя намеснікі міністраў, новы мэр Брэста і іншыя кадравыя перастаноўкі. Наша Ніва (27 сакавіка 2023).
  8. Упраўленцы мясцовай вертыкалі, дырэктары прадпрыемстваў і намеснікі міністраў. Кадравы дзень у Прэзідэнта // БелТА. 27 сакавіка 2023
  9. Federal Register, Volume 76 Issue 162 (Monday, August 22, 2011) (англ.). Праверана 24 ліпеня 2021.
  10. Robin Emmott. EU, U.S. temporarily ease some sanctions on Belarus (англ.). Reuters (29 кастрычніка 2015). Праверана 21 верасня 2021.
  11. а б Treasury Holds the Belarusian Regime to Account on Anniversary of Fraudulent Election (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  12. США расширили санкции в отношении официального Минска. Полный список (руск.). zerkalo.io (9 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 жніўня 2021. Праверана 10 жніўня 2021.
  13. ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам. Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  14. Searching for subjects of sanctions
  15. Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія. Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  16. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus (англ.). Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  17. Відкрите акціонерне товариство "Бєлшина"
  18. Сцяпан Кубік. «Будзем намагацца, каб гэта не стала прэцэдэнтам». Еўрапейскі суд скасаваў санкцыі супраць «Белшыны». Белсат (20 сакавіка 2024).
  19. "Белшына" працягвае знаходзіцца пад сектаральнымі санкцыямі ЕС — Латушка. Еўрапейскае радыё для Беларусі (20 сакавіка 2024).

Спасылкі правіць