Белы колер — гэта так званы ахраматычны колер (нараўне з чорным і адценнямі шэрага). Святло з крыніцы, выпускалага раўнамернае для ўсіх даўжынь хваль бачнага спектру — электрамагнітнае выпраменьванне, выклікае пры трапленні на сятчатку здаровага вока адчуванне белага колеру.

Белы
HEX FFFFFF
RGB¹ (r, g, b) (255, 255, 255)
CMYK (c, m, y, k) (0, 0, 0, 0)
HSV² (h, s, v) (0°, 0%, 100%)
  1. Нармалізавана да [0—255]
  2. Нармалізавана да [0—100]

Адытыўны сінтэз колеру, у сувязі з асаблівасцю зроку, дазваляе атрымліваць белы колер змешваннем чырвонага, зялёнага і сіняга — спектральных колераў, што ўжываецца, напрыклад, у кінескопах.

Для выпадку субтрактыўнага сінтэзу колеру, белы з'яўляецца пачатковым колерам, «фонам». Напрыклад, колерам паперы пры друку на друкарцы.

Белы колер мае найвышэйшую яркасць, адценне — 0.

Гісторыя і этнаграфія правіць

 
Белыя кветкі камеліі
 
Белая сукенка нявесты
  • Белая Русь — адна з назваў Беларусі.
  • У культуры некаторых краін Міжземнамор'я і Індыі белы — колер жаласць, у культуры большасці краін Захаду — знак чысціні.
  • Белае духавенства ў праваслаўі.
  • Белы — традыцыйны колер вясельнай сукенкі ў Еўрапейскіх краінах і ў Японіі. Белая сукенка лічыцца знакам чысціні і нявіннасці
  • Белы сцяг — міжнародны знак капітуляцыі або перамір'я.
  • Белы танец — танец, на якім дамы запрашаюць кавалераў.
  • Белы чалавек — так часта завуць прадстаўніка еўрапеоіднай расы прадстаўнікі іншых рас.
  • Белы квіток — жаргонная назва даведкі, атрымоўванай хворым, якая сведчыць аб парушэннях псіхікі ў хворага.
  • Белая гарачка — стан моцнага алкагольнага ап'янення, выклікалага з'яўленне галюцынацый.