Бельведэр (Вена)

Вена

Бельведэр (італ.: Belvedere) — палацавы комплекс у Вене ў стылі барока. Пабудаваны Лукасам фон Гільдэбрантам як летняя рэзідэнцыя для аднаго з самых вялікіх вайскаводаў свайго часу прынца Яўгена Савойскага напачатку XVIII стагоддзя.

Палацава-паркавы ансамбль
Бельведэр
Belvedere
48°11′29″ пн. ш. 16°22′51″ у. д.HGЯO
Краіна  Аўстрыя
Горад Вена
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Лукас фон Гільдэбрант
Заснавальнік Яўген Савойскі
Дата заснавання 1714
Асноўныя даты

1716Пабудаваны Ніжні Бельведэр
1722Пабудаваны Верхні Бельведэр

1803Закладка Саду
Сайт belvedere.at
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Размешчаны ў Ландштрасэ, трэцім раёне горада, на паўднёвым ўсходзе ад цэнтра.

Верхні і Ніжні Бельведэры разам з разбітым вакол садам утвараюць цудоўны барочны ансамбль. У наш час у двух палацах размясцілася Аўстрыйская галерэя.

25 сакавіка 1941 года ў галоўнай зале Бельведэра быў падпісаны Венскі пратакол аб далучэнні Югаславіі да Берлінскага пакта 1940 года.

15 мая 1955 года ў Верхнім Бельведэры адбылося падпісанне Дэкларацыі незалежнасці Аўстрыі.

Ніжні Бельведэр правіць

 
Ніжні Бельведэр

У 1714 годзе прынц Яўген Савойскі заказаў архітэктару Іагану Лукасу фон Гільдэбранту будаўніцтва Ніжняга Бельведэра. Палац быў завершаны праз два гады ў 1716 годзе. Сярод унутраных памяшканняў найбольшай увагі заслугоўваюць Мармуровая зала, упрыгожаная фрэскамі Альтамонтэ Марціна, парадная спальня, гратэскавая зала і мармуровая галерэя. Ніжні Бельведэр уключае таксама аранжарэю і палацавыя стайні, якія раней выкарыстоўваліся для канёў князя.

Сад правіць

 
Від на Верхні Бельведэр з саду

Першы альпійскі сад Еўропы быў створаны ў вялікім парку замка Бельведэр у 1803 годзе па прапанове эрцгерцага Іагана. Сад быў створаны баварскім архітэктарам Дамінікам Жырарам. Закладваўся ў Ніжнім Бельведэры, размяшчэнне саду разгортвалася ў строгай сіметрыі ўздоўж цэнтральнай восі для павелічэння прэстыжу будынкаў Верхняга Бельведэра. У адпаведнасці з канцэпцыяй французскай мадэлі стэрэаметрыі Жырар арганізаваў дрэвы і жывыя загарадзі, скульптуры, фантаны і каскады. Побач з Аранжарэяй, якая існуе дагэтуль, быў вальер і звярынец.

 
Сад

Сёння разнастайнасць флоры альпійскіх экасістэм прадстаўляюць больш за 4000 раслін. Вясна і пачатак лета — лепшы час для наведвання парку, з прычыны таго, што шматлікія расліны пачынаюць цвісці, ствараючы на газонах арыгінальны малюнак.

Верхні Бельведэр правіць

Верхні Бельведэр, завершаны ў 1722 годзе, шэдэўр Гільдэбранта, служыў прынцу прадстаўніцкай рэзідэнцыяй. У адной з самых парадных зал гэтага палаца, упрыгожаным чырвоным мармурам, 15 мая 1955 года быў падпісаны Дзяржаўны дагавор, які паклаў канец 10-гадовай акупацыі Аўстрыі. Сёння ў залах Верхняга Бельведэра размясціліся калекцыі Аўстрыйскай галерэі XIX—XX стагоддзяў, дзе можна пабачыць найбольш вядомыя працы Клімта, Шыле, Кокашкі, мастакоў перыяду «бідэрмаер» і сучасных майстроў. У адной з частак палаца ў 1896 годзе памёр кампазітар Антон Брукнер.

Літаратура правіць

  • Peter Stephan: Das Obere Belvedere in Wien. Architektonisches Konzept und Ikonographie. Das Schloss des Prinzen Eugen als Abbild seines Selbstverständnisses. Böhlau, Wien 2010. ISBN 978-3-205-77785-4.
  • Maria Auböck, Ingrid Gregor: Das Belvedere. Der Garten des Prinzen Eugen in Wien. Holzhausen (2004), ISBN 3-85493-070-4.
  • Hans Aurenhammer, Gertrude Aurenhammer: Das Belvedere in Wien. Bauwerk, Menschen, Geschichte. ISBN 3-7031-0222-5.

Спасылкі правіць