Белінвестбанк

беларускі банк

Адкрытае акцыянернае таварыства «Беларускі банк развіцця і рэканструкцыі „Белінвестбанк“» (ААТ «Белінвестбанк») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Заснаваны ў 2001 годзе праз зліццё ААТ «Белбізнесбанк» і ААТ «Беларускі банк развіцця». У 2005 годзе банк атрымаў статус інвестыцыйнага банка. Белінвестбанк — упаўнаважаны банк па абслугоўванні дзяржаўных праграм. Унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза.

ААТ «Белінвестбанк»
Тып ААТ[d]
Заснаванне 2001
Размяшчэнне  Беларусь
Ключавыя постаці Аляксандр Руткоўскі
Галіна банкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d]
Уласны капітал
  • 658 млн Br (1 студзеня 2022)[1]
Доўг 4 506 870 000 Br[1]
Чысты прыбытак
  • 31,4 млн Br (2021)[1]
Актывы
  • 5,16 млрд Br (2021)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 2 290 чал. (2020)[2]
Матчына кампанія Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь[3] і Белдзяржстрах[3][4]
Даччыныя кампаніі ААТ НКФА АРІП[5][6]
Сайт Белівестбанк.бел

Статутны фонд — 382 млрд бел. руб. Доля дзяржавы ў статутным фондзе — 95 %. Балансавы прыбытак (на 01.12.2009) 55 млрд бел. руб.

Міжнародныя санкцыі правіць

24 чэрвеня 2021 года банк унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмежаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасці крэдытаў з тэрмінам пагашэння большым за 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў. 20 жніўня 2021 года «Fitch Ratings  (укр.)» выставіла банку рэйтынг «B» з негатыўным прагнозам. Адначасова з гэтым агенцтва адклікала рэйтынг з прычыны ўнясення банка ў санкцыйны спіс і паведаміла, што больш не будзе ацэньваць або рабіць іншы аналіз дзейнасці «Белінвестбанка»[7].

24 лютага 2022 года Белінвестбанк і прыналежныя яму «Белбізнеслізінг» і «Белінвест-Інжынірынг» былі ўнесеныя ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[8]. У тым жа годзе ўсе гэтыя кампаніі трапілі у санкцыйныя спісы Канады, Украіны, Швейцарыі і Японіі, а Вялікабрытанія ўвяла санкцыі супраць «Белбізнеслізінга» і «Белінвест-Інжынірынга»[9][10][11].

У ліпені 2023 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Белінвестбанка, «Белбізнеслізінга» і «Белінвест-Інжынірынга»[12].

Старшыні праўлення правіць

Зноскі

  1. а б в г http://epfr.gov.by/file/97321/content
  2. http://epfr.gov.by/file/84461/content
  3. а б https://belinvestbank.by/about-bank/page/bank-ownership
  4. https://bgs.by/files/files/msfo(1).pdf
  5. https://raschet.by/upload/iblock/1c3/f8sf20685b9mxswiozs7nvv8ir38z82u/ERIP-finansovaya-otchetnost-2021.pdf
  6. https://www.raschet.by/upload/iblock/a15/finansovaya-otchetnost-za-2016-g..pdf
  7. Fitch Affirms Belarusbank and Belinvestbank at 'B'/Negative; Withdraws Ratings (англ.). Fitch Ratings  (укр.) (20 жніўня 2021). Праверана 25 жніўня 2021.
  8. U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  9. Відкрите акціонерне товариство "Білоруський банк розвитку та реконструкції "Бєлінвестбанк"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 15 красавіка 2023.
  10. ЗАКРИТЕ АКЦІОНЕРНЕ ТОВАРИСТВО "БЕЛБІЗНЕСЛІЗИНГ"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 15 красавіка 2023.
  11. ТОВАРИСТВО З ОБМЕЖЕНОЮ ВІДПОВІДАЛЬНІСТЮ "БЕЛІНВЕСТ-ІНЖИНІРИНГ"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2023. Праверана 15 красавіка 2023.
  12. Новая Зеландия ввела санкции против трех беларусских банков (руск.). Reform.by (21 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2023. Праверана 26 ліпеня 2023.
  13. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 3 кастрычніка разгледзеў кадравыя пытанні.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2023. Праверана 11 кастрычніка 2022.

Спасылкі правіць