Бена Будар (в.-луж.: Beno Budar, 19 сакавіка 1946, Віціхенаў, Германія — 8 кастрычніка 2023, Драйхойзер, Германія) — лужыцкі пісьменнік, паэт, перакладчык і журналіст. Пісаў на верхнялужыцкай мове.

Бена Будар
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 19 сакавіка 1946(1946-03-19)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 кастрычніка 2023(2023-10-08)[3][4] (77 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Ludmila Budarjowa[d]
Дзеці Jan Budar[d]
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, паэт, драматург, перакладчык
Прэміі
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 19 сакавіка 1946 года ў горадзе Віціхенаў (Кулаў). Навучаўся ў розных лужыцкіх сярэдніх навучальных установах, у прыватнасці ў Сербскай гімназіі ў Буддзішыне. Пасля атрымання сярэдняй адукацыі паступіў на факультэт славістыкі Лейпцыгскага універсітэта, які скончыў у 1969 годзе з дыпломам спецыяліста па славянскіх мовах. У 1967—1968 гадах вывучаў русістыку ў Растове-на-Доне. З 1969 года працаваў рэдактарам у выдавецтве «Домавіна». Займаўся грамадскай дзейнасцю; у 1989-90 гадах быў у апазіцыі да Лужыцкага нацыянальнага схода.

З 1990 года працаваў галоўным рэдактарам верхнялужыцкага дзіцячага часопіса «Płomjo» і з 2004 года — галоўным рэдактарам ніжнялужыцкага дзіцячага часопіса «Płomje». З 1998 года ўзначальваў лужыцкае літаратурнае таварыства «Розенталер» (Rosenthaler).

Памёр 8 кастрычніка 2023 года ў Драйхойзеры.

Сачыненні правіць

Займаўся перакладамі са славянскіх моў.

  • Mikus a Dajkus, паэтычны зборнік (1978);
  • W susodstwje makrelow, проза (1979);
  • Spać w meji měli zakazać, паэтычны зборнік (1983);
  • Na křižerjach, драма (1985);
  • Wokomiki słónca (2001);
  • Tež ja mějach zbožo (2006);
  • Mała Sněženka (2007);
  • Widźu nana, widźu mać (2007);
  • Cyblowe suknički, анталогія лужыцкай прозы (2008);
  • Serbska poezija 38 — Beno Budar (2009);
  • Cowboy Tom abo dyrdomdej ze zaka (2009);
  • Dźens sym połsta dubow sadźił (2011).

Узнагароды правіць

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  3. Beno Budar njebohi — 2023. Праверана 10 кастрычніка 2023.
  4. а б Serbsku literaturu wobohaćiłLudowe nakładnistwo Domowina, 2023. Праверана 10 кастрычніка 2023.

Літаратура правіць

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 169, 191, ISBN 5-7576-0063-2
  • Дни лужицко-сербской литературы и искусства
  • Serbscy spisowaćeljo. Biografije a bibliografije. (1989) Wudawaćel: Koło serbskich spisowaćelow

Спасылкі правіць