Бена Шолта, нямецкі варыянт — Бена Шольцэ (в.-луж.: Beno Šołta, ням.: Benno Scholze, 16 кастрычніка 1891, Радзібор, Лужыца, Германія14 жніўня 1968, Дрэздэн, ГДР) — каталіцкі святар, перакладчык, пісьменнік і грамадскі дзеяч.

Бена Шолта
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 16 кастрычніка 1891(1891-10-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 жніўня 1968(1968-08-14) (76 гадоў)
Месца смерці
Альма-матар
  • Лужыцкая семінарыя[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, parochus, будзіцелі
Мова твораў верхнялужыцкая
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды

Біяграфія правіць

Нарадзіўся 16 кастрычніка 1891 года ў сям'і выкладчыка гімназіі ў Радворы. Скончыў сярэднюю сербалужыцкую школу, пасля чаго з 1907 па 1915 год навучаўся ў Лужыцкай семінарыі ў Празе, дзе таксама з 1912 года навучаўся ў Маластранскай гімназіі. У 1915 годзе ўступіў у сербалужыцкую культурна-асветніцкую арганізацыю «Маціца сербская». У 1916 годзе быў пасвечаны ў святара, пасля чаго служыў у парафіі ў Лейпцыгу. У 1920-я гады працягнуў сваё навучанне ў Лейпцыгскім універсітэце ў класе прафесара Мацея Муркі. Разам з Юрыем Гаўштынам Шветлікам займаўся перакладам Бібліі на верхнялужыцкую мову.

У 1926 годзе быў прызначаны настаяцелем у Маркранштадце, дзе служыў да 1938 года. З 1938 па 1941 год быў настаяцелем у Пірне. Дапамагаў польскім рабочым, за што быў арыштаваны ў 1941 годзе па так званай «справе настаяцеляў» і адпраўлены ў канцэнтрацыйны лагер Дахаў, дзе прабыў да канца Другой сусветнай вайны. У 1945 годзе вярнуўся ў Пірну, дзе служыў настаяцелем да выхаду на пенсію ў 75-гадовым узросце. У 1945 годзе разам з Янам Цыж-Гайнічанскім удзельнічаў у арганізацыі Лужыцкасербскага нацыянальнага камітэта. У 1972 годзе быў удастоены пасмяротна прэміі імя Якуба Чышынскага.

Сачыненні правіць

  • Statok bjez hospodarja, 1963;
  • Serbski ludowy ansambl/ Staatliches Ensemble für sorbische Volkskultur, 28 + 4 s., Staatliches Ensemble für sorbische Volkskultur, Budyšin;
  • Kopa směcha anekdoty ze serbskeho žiwjenja.

Літаратура правіць

  • Гугнин А. А., Введение в историю серболужицкой словесности и литературы от истоков до наших дней, Российская академия наук, Институт славяноведения и балканистики, научный центр славяно-германских отношений, М., 1997, стр. 169, 170, ISBN 5-7576-0063-2
  • Jan Meškank: Šołta, Beno. W: Jan Šołta, Pětr Kunze, Franc Šěn (wud.): Nowy biografiski słownik k stawiznam a kulturje Serbow. Ludowe nakładnistwo Domowina, Budyšin 1984, str. 548sl.