Бенедыкт Янкоўскі

Польскамоўны паэт сярэдзіны XIX ст.

Бенедыкт Янкоўскі (польск.: Benedykt Jankowski; 1824 — не раней 1859) — паэт-рамантык сярэдзіны XIX ст.

Бенедыкт Янкоўскі
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 1824
Месца нараджэння
Дата смерці не раней за 1859
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэт
Мова твораў польская

Пра жыццё Янкоўскага вядома вельмі мала. У вершах ён некалькі разоў успамінае Палессе (напр. «Siadłem nad brzegiem w cichej poleskiej krainie»). У польскамоўным лісце да выдаўца Завадскага ад 1859 года па-руску пазначаны зваротны адрас: «Его Благородию Венедикту Яковлевичу Янковскому, Могилевской губ., в уездный г. Рогачев, через почт. станцию Довск, в им. Каменку».[1] Поўнае імя дазваляе досыць упэўнена атоесніць яго з другім сынам беднага шляхціча Якава Васілевіча Янкоўскага і яго жонкі Марыі, які згадваецца ў справе аб зацверджанні Янкоўскіх герба «Ястрабец» у дваранстве. У гэтай справе паведамляецца, што Бенедыкт (Венядзікт Якаўлевіч) нарадзіўся ў 1824 годзе ў Слуцкай парафіі.[2]

Пісаў па-польску. Рукапіс вершаванай драматычнай фантазіі «Чары» і сямі санетаў (з адзнакай пра забарону ў 1857 годзе духоўнай цэнзурай) захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы.[1]

Зноскі

  1. а б Anton Franciszek Bryl Poleskie Sonety…
  2. Антон Францішак Брыль. Да біяграфіі Бенедыкта Янкоўскага // Acta Albaruthenica, 2020, s.273-274.

Літаратура правіць