Беніта Пабла Хуа́рэс Гарсі́я (ісп.: Benito Pablo Juárez García; 21 сакавіка 1806, Сан-Пабла-Гелатао, Мексіка — 18 ліпеня 1872) — мексіканскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, нацыянальны герой Мексікі. Быў вядомы як «мексіканскі Джордж Вашынгтон» — бацька і будаўнік сучаснай Мексікі, які адстаяў незалежнасць краіны і ўкараніў важныя прагрэсіўныя і антыклерыкальныя рэформы.

Беніта Хуарэс
ісп.: Benito Pablo Juárez García
27-ы Прэзідэнт Мексікі
15 студзеня 1858 — 18 ліпеня 1872
Папярэднік Ignacio Comonfort[d]
Пераемнік Максімільян I[d]
Governor of Oaxaca[d]
2 кастрычніка 1847 — 12 жніўня 1852
President of the Supreme Court of Justice of the Nation[d]
11 снежня 1857 — 15 студзеня 1858
Папярэднік Luis de la Rosa Oteiza[d]
Пераемнік José Ignacio Pavón[d]
Governor of Oaxaca[d]
10 студзеня 1856 — 3 лістапада 1857
Нараджэнне 21 сакавіка 1806(1806-03-21)[1][2][…]
Смерць 18 ліпеня 1872(1872-07-18)[1][2][…] (66 гадоў)
Жонка Margarita Maza[d]
Дзеці Benito Juárez Maza[d]
Веравызнанне каталіцтва[4]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць адвакат, суддзя, палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Паходзіў з сялянскай сям’і індзейцаў-сапатэкаў. Скончыў духоўную семінарыю (1827) і юрыдычную школу (1833) у г. Аахака. У 1847—52 губернатар штата Аахака. Удзельнік амерыкана-мексіканскай вайны (1846—48), апазіцыі (у 1853 высланы з краіны) і рэвалюцыйнай вайны (1854—55) супраць дыктатуры Антоніа Санта-Аны. Пасля яго звяржэння міністр юстыцыі і культаў (1855); ініцыіраваў закон (1855) аб скасаванні фуэрас (прывілеяў духавенства і афіцэраў). Адзін са стваральнікаў дэмакратычнай канстытуцыі (1857). У 1858—б1 кіраўнік ліберальнага ўрада (часовы прэзідэнт краіны), які выдаў антыклерыкальныя законы (1859), перамог кансерватараў і клерыкалаў у грамадзянскай вайне (1858—60). Прэзідэнт Мексікі ў 1861—72 гадах. У перыяд англа-франка-іспанскай інтэрвенцыі (1861—67) кіраваў барацьбой мексіканскіх патрыётаў супраць інтэрвентаў і іх памагатых. Клапаціўся аб захаванні помнікаў культуры даіспанскай Мексікі.

Зноскі правіць

  1. а б Benito Juarez // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Benito Juárez García // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Хуарес Бенито Пабло // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. http://inehrm.gob.mx/work/models/inehrm/Resource/325/1/images/fe_bautizo_juarez.pdf

Літаратура правіць