Беражное

аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Беражно́е[1] (трансліт.: Bieražnoje, руск.: Бережное) — аграгарадок у Столінскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Беражноўскага сельсавета. За 0,7 км на поўнач у Нёман упадае рака Сула.

Аграгарадок
Беражное
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 1 742 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1655
Паштовыя індэксы
225532
Аўтамабільны код
1
СААТА
1258809006
Беражное на карце Беларусі ±
Беражное (Беларусь)
Беражное
Беражное (Брэсцкая вобласць)
Беражное

Гісторыя правіць

Вядома з 1508 года, калі пінскі і давыд-гарадоцкі князь Фёдар Іванавіч Яраславіч даў Беражное баярыну Пятру Пятровічу Алешы. Па смерці князя Фёдара Іванавіча яго ўладанні перайшлі на вялікага князя, які даў іх сваёй жонцы Боне Сфорцы. Каралева Бона ў 1524 годзе пацвердзіла баярыну Пятру Алешы ўладанне Беражным, Гарадком і Парканямі. Род Алешаў валодаў Беражным, пазней званым Старым Беражным, на працягу 13-ці пакаленняў. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў, у Берасцейскім ваяводстве.

Пасля 2-га раздзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Мінскай губерні Расійскай імперыі. У 1884 годзе пабудавана царква Параскевы Пятніцы.

12-м гаспадаром Старога Беражнога быў Цэзарый Антоній Алеша (1820—1892), які яшчэ пры жыцці даў яго свайму малодшаму сыну Уладзіславу Алешы. У 1909 годзе Уладзіслаў прадаў беражноўскі маёнтак Станіславу Радзівілу, гаспадару суседняга Давыд-Гарадка.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора (1921) у складзе Польшчы, у Столінскай гміне Столінскага павета Палесскага ваяводства. З 1939 года ў БССР.

Апошняй уладальніцай Старога Беражнога была дачка Станіслава Радзівіла, Анна дэ Майе.

Дэмаграфія правіць

  • 2005 год — 2000 чалавек

Славутасці правіць

 
Крыж

Страчаная спадчына правіць

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Беражнэ́

Літаратура правіць

  • Несцярчук Л. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны X—XX стагоддзяў. — Мн.: БелТА, 2002.
  • Roman Aftanazy Bereźno Stare i Nowe // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej. Wyd. 2, przejrzane i uzupełnione. T. 2: województwa brzesko-litewskie, nowogródzkie. Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1993. — S. 13-15. — ISBN 830403784X.

Спасылкі правіць