Берасцейскае ваяводства

ваяводства ў Вялікім Княстве Літоўскім

Берасцейскае ваяводства, Брэст-Літоўскае[1], Брэсцкае (15661795) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вялікага Княства Літоўскага. Цэнтр — горад Берасце.

Берасцейскае ваяводства
Palatinatus Brestensis
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр Брэст
Дата ўтварэння 1566
Дата скасавання 1795
Насельніцтва
  • 301 188 чал. (1790)
Плошча 40 600 км²
Берасцейскае ваяводства на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Берасцейскае ваяводства ў складзе Рэчы Паспалітай

Гісторыя правіць

Вылучылася з Троцкага ваяводства (1566). Падзялялася на два паветы: Берасцейскі, куды ўвайшлі тэрыторыі былых Камянецкага і Кобрынскага паветаў, і Пінскі, у які ўвайшлі Тураў, Давыд-Гарадок, Дубровіцкае княства.

Ваеннае ліхалецце прычыніла павету вялікае спусташэнне. Сойм ВКЛ 1661 г. так характарызаваў стан ваяводства: «У большай сваёй частцы ператворана ў папялішча і поўнасцю разбурана»[2].

Першы ваявода — Юрый Тышкевіч. З канца XVII ст., у адрозненне ад Брэст-Куяўскага ваяводства ў Польшчы, называлася Брэст-Літоўскім.

У 1791 г. утвораны Кобрынскі і Пінска-Зарэчны (з цэнтрам у Плотніцы) паветы. У 1792 г. Пінска-Зарэчны павет перайменаваны ў Запінскі з цэнтрам у Століне. У 1793 г. у выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай Пінскі павет увайшоў у склад Расійскай імперыі і стаў паветам Мінскай губерні. У выніку трэцяга падзелу Берасцейскае ваяводства скасавана, большая яго частка ўвайшла ў Слонімскую губерню Расійскай імперыі, заходняя (забужская) частка Берасцейскага павета трапіла ў склад Аўстрыі.

Зноскі

  1. Назва выкарыстоўвалася ў польскіх дакументах.
  2. Volumina legum: przedruk zbioru praw staraniem xx. pijarow w Warszawie od r. 1732 do r. 1782 wyd. T. 4. — Petersburg: J. Ohryzko, 1859. — 518 s. — S. 386—389.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць