Берасцейская ратуша

Берасцейская ратуша — колішняе збудаванне на рыначнай плошчы ў Берасці (тэрыторыя Брэсцкай крэпасці).

Ратуша
Берасцейская ратуша
Краіна  Беларусь
Горад Брэст
Стан Не існуе

Гісторыя правіць

Берасце атрымала Магдэбургскае права 15 жніўня 1390 г. пасля захопу горада Ягайлам падчас міжусобнай вайны ў Вялікім Княстве Літоўскім. У Вялікім Княстве Літоўскім Магдэбургскае права на той час было нададзена толькі сталіцы — Вільні ў 1387 годзе.

Пры будаўніцтве крэпасці ў 18331842 гг. рыначная плошча заставалася незабудаванай, сама ратуша разабрана.

Размяшчэнне правіць

На падараванай Брэсцкай абласной бібліятэкай копіі плана Берасця Георга М. фон Фюрстэнгофа 1740 года маленькі чырвоны прамавугольнічак, пазначаны нумарам 10, ідэнтыфікаваны як вежай старажытнай ратушы. Аналіз спадарожнікавых здымкаў дазволіў выявіць месцазнаходжанне ратушы, якое было падмацавана далейшымі даследаванні вядомага плана Берасця Эрыка Дальберга 1657 года, а таксама плана горада 1798 года і інш. У адрозненне ад іншых падобных пабудоў, атрымлівалася, што Берасцейская ратуша была пабудавана не ў цэнтры старажытнага горада, а амаль на беразе Мухаўца пры зліцці яго з Бугам. Канчаткова пацвердзіць вынікі пошукаў могуць толькі археалагічныя даследаванні.

Архітэктура правіць

Дакладных звестак пра архітэктуру Берасцейскай ратушы няма, але на гарадскіх пячатках XVIXVII стагоддзяў намалявана вежа пры зліцці дзвюх рэк. Паводле меркавання польскага даследчыка Томаш Жук-Рыбіцкага яна была шасцікутнай з невялікім круглым акенцам уверсе, дзе, магчыма, быў усталяваны гадзіннік — гэта можа быць сведчаннем таго, што на пячатках адлюстравана вежа ратушы.

Спасылкі правіць