Берлінская вуліца

Берлінская вуліца, Сцэна на вуліцы Берліна (ням.: Straßenszene Berlin) — карціна, створаная Эрнстам Людвігам Кірхнерам у кірунку экспрэсіянізму ў 1913 годзе. Карціна захоўваецца ў Новай галерэі  (руск.) Нью-Ёрка.

Эрнст Людвіг Кірхнер
Берлінская вуліца. 1913
ням.: Straßenszene Berlin
Матэрыял алей на палатне
Тэхніка жывапіс
Новая галерэя  (руск.), Нью-Ёрк

Гісторыя карціны правіць

Пасля стварэння карціны ў 1913 годзе, яе набыў прамысловец Альфрэд Хес  (ням.) для сваёй калекцыі. А. Хес памёр у 1931 годзе. У 1933 годзе яго сын Ханс Хес бег ад нацысцкага рэжыму, каб пазбегнуць пераследу супраць яўрэяў. Для таго каб справіцца з нястачай грошай, удава Хеса была вымушана прадаць частку калекцыі. «Вулічная сцэна ў Берліне» была прададзеная ў 1936 годзе нямецкаму прамыслоўцу Карлу Хагеману  (англ.), аднаму з самых вядомых нямецкіх калекцыянераў і заступнікаў мастацтва першай паловы XX стагоддзя, за 5000 марак. Хагеман памёр у 1940 годзе і яго калекцыя захоўваецца ў Штэдэлі ў Франкфурце-на-Майне[1]. Пасля Другой сусветнай вайны карціна была выстаўлена некалькі разоў. У 1980 годзе Зямля Берлін набыла карціну ў удавы Хагемана за 900 000 € і выставіла яе ў музеі арт-групы «Мост»  (фр.).

У 2006 годзе нямецкія ўрады прызналі, што сям'я Хес была абрабавана нацысцкім рэжымам, таму карціна трапіла да спадчыннікаў Адольфа і Ганса Хеса, якія 8 лістапада 2006 года прадалі карціну Новай галерэі  (руск.) Нью-Ёрка за 30 мільёнаў €[2][3].

Зноскі

  1. Expert opinion find Kirchner's "Berlin Street Scene" painting was correctly returned to Hess heir(недаступная спасылка). Nazi Looted Art. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2014. Праверана 15 чэрвеня 2014. (англ.)
  2. Ernst Ludwig Kirchner, Berlin Street Scene. Новая галерэя  (руск.). (англ.)
  3. Gunnar Schnabel, Monika Tatzkow. Presseerklärung und Gutachten zur Rückgabe des Gemäldes von Ernst Ludwig Kirchner «Berliner Straßenszene»(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2014. Праверана 15 чэрвеня 2014. (англ.) (ням.)

Літаратура правіць

  • Giulio Bora, Gianfranco Fiaccadori; Antonello Negri; Alessandro Nova, I luoghi dell'arte — Nascita e sviluppi dell'arte del XX secolo, Milano, Mondadori : Electa, 2006.