Берлінскі слоўнік егіпецкай мовы

Берлінскі слоўнік егіпецкай мовы (ням.: Wörterbuch der ägyptischen Sprache) — фундаментальны слоўнік егіпецкай мовы, створаны ў першай палове XX стагоддзя пры падтрымцы некалькіх германскіх акадэмій А. Эрманам і Г. Грапавым пры ўдзеле егіптолагаў розных краін. Слоўнік ахоплівае ўвесь лексічны матэрыял вядомых у той час іерагліфічных і іератычных тэкстаў. Іератычныя напісанні даваліся ў іерагліфічнай транскрыпцыі.

Берлінскі слоўнік егіпецкай мовы
ням.: Wörterbuch der ägyptischen Sprache
Выданне
Жанр слоўнік
Аўтар Адольф Эрман і Hermann Grapow[d]
Мова арыгінала нямецкая
Дата напісання 1897
Дата першай публікацыі 1926

Складанне правіць

Праца над стварэннем слоўніка пачалася ў 1897. Асновай для стварэння слоўніка паслужыў створаны раней Тэзаўрус лацінскай мовы (Thesaurus Linguae Latinae). Тэкст разбіваўся на ўрыўкі каля 30 слоў. Адзін урывак пісалі на картку. Кожную картку перапісвалі ад рукі каля 40 разоў, гэта значыць па адной на кожнае слова ўрыўка і дзесяць на запас. На кожнай з 30 картак адпаведнае слова падкрэслівалі чырвоным і яго ж пісалі ў верхнім правым вугле. У выніку кожнае слова тэксту атырмлівала сваю картку з урыўкам. Карткі складвалі ў алфавітным парадку ў скрыню. Гэты метад дазваляў цалкам ахапіць увесь лексічны матэрыял кожнага тэксту, а таксама паказаць ужыванне кожнага слова ў дадзеным кантэксце.

За першыя 9 гадоў збору матэрыялу колькасць картак і скрынь стала такой вялікай, што для працы над слоўнікам прыйшлося выдзяліць тры вялікія пакоі на верхнім паверсе новага Берлінскага музея. У зборы матэрыялу для слоўніка ўдзельнічалі 27 навукоўцаў з розных краін. У прыватнасці, Дж. Брэстэд распісваў надпісы з галоўных еўрапейскіх музеяў, А. Гардынер — папірусы з Лейдэна і Турына, К. Зэтэ займаўся Тэкстамі Пірамід, Г. Юнкер — надпісамі з храмаў грэка-рымскага перыяду. Усяго за час стварэння слоўніка было напісана каля 1,5 мільёна картак.

Выданні правіць

Поўнае выданне слоўніка выйшла ў 5-ці тамах у Лейпцыгу ў 19261931, у 1935—1953 выйшла 5 тамоў спасылак (Belegstellen), а ў 1950 — нямецка-егіпецкі паказальнік слоў (Deutsch-ägyptisches Wörterverzeichnis). У 1955 і ў 1971 гадах у Берліне выходзілі рэпрынтныя выданні слоўніка.

У 2005 на базе Берлінскага слоўніка быў створаны электронны Тэзаўрус егіпецкай мовы (Thesaurus Linguae Aegyptiae, TLA), які ўвесь час папаўняецца новым матэрыялам. У яго склад у аблічбаваным відзе ўключана таксама ўся картатэка.

Літаратура пра слоўнік правіць

  • Grapow H. Wie ein Wörterhuch entsteht // Wissenschaftliche Annalen zur Verbreitung neuer Forschungsergebnisse. 1. Jahrgang, Heft 1. Berlin, April 1952. S. 28-34,
  • Grapow H. Das Wörterbuch der ägyptischen Sprache. Zur Geschichte eines großen wissenschaftlichen Unternehmens der Akademie. Berlin, 1953.
  • Gardiner A. H. Ancient Egyptian Onomastica. Vol. I. Oxford, 1947. P. ix-xxi.*
  • Wolfgang Kosack: Wörterbuch der ägyptischen Sprache. Herausgegeben von Adolf Erman und Hermann Grapow. Erweitert, korrigiert und ergänzt von Wolfgang Kosack. 5 Bände, 5644 Seiten. Christoph Brunner, Nunningen 2018, ISBN 978-3-906206-40-0.

Спасылкі правіць