Бернара Рахімаўна Карыева

Бернара Рахімаўна Карыева (узб.: Qoriyeva Bernora Rahimovna; нар. 28 студзеня 1936 г.) — узбекская балерына, балетмайстар, харэограф, педагог, грамадскі дзеяч. Народная артыстка СССР (1973). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1982).

Бернара Рахімаўна Карыева
Дата нараджэння 28 студзеня 1936(1936-01-28)[1] (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесія балерына, балетмайстар, харэограф
Тэатр
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды

Біяграфія правіць

У 1952 годзе скончыла Узбекскае харэаграфічнае вучылішча (цяпер Ташкенцкая дзяржаўная вышэйшая школа нацыянальнага танца і харэаграфіі), у 1955 годзе — Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча, у 1980 годзе — Ташкенцкі дзяржаўны інстытут культуры (цяпер Дзяржаўны інстытут мастацтваў і культуры Узбекістана).

З 1955 года — балерына Дзяржаўнага тэатра оперы і балета імя А. Наваі (цяпер Дзяржаўны Акадэмічны Вялікі Тэатр імя Алішэра Наваі) у Ташкенце. Была прыма-балерынай, выконвала галоўныя партыі. З 1994 па 2002 год — мастацкі кіраўнік і дырэктар тэатра. Гастралявала па гарадах СССР і за мяжой (Куба, Бразілія, Францыя, Англія, Італія, Сірыя, Ямайка, Індыя, Аргенціна і інш.).

З 2002 года — саветнік міністра культуры Узбекістана па пытаннях тэатра. Займалася выкладчыцкай дзейнасцю (з 1985 года — прафесар харэаграфіі). З 2004 года — кіраўнік першай прыватнай школы танца «Стыль і танец ад Бернары Карыевай» у Ташкенце.

З 1979 па 1983 год — стваральнік і кіраўнік суполкі «Малады балет Узбекістана».

З 1985 па 1998 год — старшыня Саюза тэатральных дзеячаў Узбекістана. З 1991 года — старшыня каардынацыйнай рады па пытаннях тэатраў Паўднёва-Усходняй Азіі. Па яе ініцыятыве ў 1993 годзе ў Ташкенце быў паспяхова праведзены першы міжнародны фестываль «Тэатр: Усход-Захад».

Зноскі

  1. Кариева Бернара Рахимовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  2. Кариева Бернара Рахимовна // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура правіць