Бернардзінцы — манахі г.зв. абзерванцкай галіны манаскага ордэна францысканцаў на Беларусі, у Літве і Польшчы. Бернардзінцы прытрымліваліся першапачатковага, больш строгага статута Францыска Асізскага. Патрабаванні аб вяртанні да гэтага статута з'явіліся у 13 ст. — пачатку 14 ст. У 1415 годзе францысканскі прапаведнік Бернард Сіенскі звярнуўся да Папы Рымскага Марціна V з просьбай пацвердзіць першапачатковы статут. Канстанцкі сабор 1415 задаволіў гэту просьбу. У 1430 г. на генеральным капітуле ордэна францысканцаў-абсервантаў, пазней на тэрыторыі Рэчы Паспалітай і паўднёваславянскіх землях за імі замацавалася назва «бернардзінцы» (ад імя прапаведніка Бернарда Сіенскага). У 1431 годзе пры Папе Яўгену IV францысканцы-абсерванты атрымалі права ўвесці пасаду генеральнага вікарыя. Ім стаў Б. Сіенскі. Канчатковы разрыў бернардзінцаў з ордэнам францысканцаў адбыўся ў 1517 г. пры Папе Льву IX. Апраналіся бернардзінцы ў сутану цёмна-шэрага колеру з капюшонам, плашч, насілі пояс з белай воўны. На Беларусь бернардзінцы прыйшлі з Польшчы. Галоўнымі мэтамі якіх былі місіянерская праца сярод праваслаўнага насельніцтва і пастырская дзейнасць. У 1467 г. быў створаны польскі вікарыят, а на яго аснове ў 1517 г. — польская правінцыя, з якой у 1530 г. вылучалася Літоўская правінцыя (у 1570 годзе зноў яб'яднана з Польскай). У 1628 г. Польская правінцыя падзелена на Велікапольскую, Малапольскую, Рускую і Літоўскую, а ў 1630 г. Малапольская, Руская і Літоўская правінцыі аб'яднаны ў Польскую (Малапольска-Літоўскую) правінцыю. З апошняй у 1637 годзе вылучалася Руская, а ў 1731 — Літоўская.

Бернардзінскі касцёл у Гродне

Манашкі-бернардзінкі першапачаткова сяліліся пры мужчынскіх кляштарах ордэна і не прымалі абавязку сталага жыхарства пры кляштары (кляўзуру). У 1566 годзе Папа Пій V абавязаў іх прыняць кляўзуру і тры манаскія абавязкі.

Беларусь правіць

На Беларусі дзейнічалі чатыры жаночыя кляштары бернардзінцаў: у Брэсце (16241831, фундатар Гелена Копцава з роду Дульскіх), Гродне (каля 16181853, фундатар Геранім Валовіч, староста жмудскі), Мінску (16301866, фундатар Аляксандр Служка), Слоніме (16451907, фундатар Канстанцыя Юдзіцкая-Салатыцкая). Мужчынскіх кляштароў бернардзінцаў было значна больш: у Беніцы, Беразіне, Будславе, Брэсце, Гродне, Віцебску, Валожыне, Глуску, Друі, Іўі, Магілёве, Мазыры, Мінску, Мікуліне, Мсціславе, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Полацку, Селішчы, Слоніме, Слуцку, Юрэвічах. Пры іх былі школы (у Будславе і музычная), бібліятэкі, часам аптэкі.

Пасля далучэння Беларусі да Расійскай імперыі ўплыў ордэна паступова змяншаўся, амаль усе іх кляштары спынілі сваю дзейнасць у 1860-я гады.

Літаратура правіць